Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Маладзёжныя зборныя Украіны і Ізраіля згулялі без забітых мячо | Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Маладзёжныя зборныя Украіны і Ізраіля згулялі без забітых мячоў. Пры гэтым украінкі з 54-й хвіліны дзейнічалі ў меншасці з-за другой жоўтай карткі ў цэнтральнага абаронцы. Па розных прычынах удалося паглядзець не ўвесь матч, але ўбачанае кажа мне аб тым, што была прыкладна роўная гульня. Магчыма, ізраільцянкі больш атакавалі, аднак гэта звязваю якраз са знаходжаннем у лікавай перавазе.

Такім чынам, Украіне хапіла двух ачкоў, каб заняць трэцяе месца ў групе ды захаваць прапіску ў Лізе А. Значыць у каманды будуць шанцы ўвесну пазмагацца за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы-2023. Калі меркаваць па матчах з Аўстрыяй (1:1) і Германіяй (1:2), то пры пэўных раскладах і долі ўдачы пазмагацца за Еўра цалкам рэальна.