Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

А сёння «Дынама-БДУФК» ледзь само не падкінула дроў у полымя ч | Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

А сёння «Дынама-БДУФК» ледзь само не падкінула дроў у полымя чэмпіёнскай гонкі. Не вельмі ўдалая перамога над «Смаргонью» – усё вырашыў адзіны забіты мяч з 11-метровай адзнакі напрыканцы першага тайма. Большую частку матчу смаргонкі сядзелі ля сваёй штрафной і пры магчымасці беглі ў контратаку. Маглі забіць, але не пашчасціла.

Ужо каторую гульню бачна, як чэмпіёну не хапае апошняга пасу. Вось так адбіваецца на камандзе адсутнасць траўмаванай Анастасіі Ліннік. Футбалістка можа, як аддаць абвастраючую перадачу, так і забіць сама. Пры гэтым Анастасія робіць гэта ў не зусім відавочных эпізодах. Дзяўчына лідар лігі па выцісканні момантаў, завершаных сваімі галамі: 14 мячоў пры сціплых 7.29 xG, 11 галявых перадач атрымаліся пры 9.43 xA. Як аказалася, сёння ў дынамавак зноў асабліва не было каму дырыжыраваць атакамі пры нізкай абароне суперніка. Таму не дзіўна, што я заўсёды кажу: «Дынама-БДУФК» (як і зборная Беларусі) з Ліннік і без яе – дзве розныя каманды па сваім атакавальным патэнцыяле.