Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Асаблівай барацьбы ў цэнтральным матчы тура Украіны не выйшла | Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Асаблівай барацьбы ў цэнтральным матчы тура Украіны не выйшла – «Крыўбас» перамог «Шахтар» з лікам 5:0. Некаторыя часткі паядынку данчанкі даволі нядрэнна перакрывалі цэнтр поля дзякуючы персанальнай апецы, але ж гэтага аказалася мала. Развіццё атак «Крыўбаса» пайшло праз флангі, што дастаўляла нязручнасць суперніцам.

Наогул «Крыўбас» вельмі змяніўся, калі параўноўваць яго з мінулым сезонам. І зараз я не пра склад каманды. Пры Уладзіміру Яфімаку «Крыўбас» пачаў больш працаваць з мячом. Для навочнасці прывяду дзве лічбы. У мінулым сезоне каманда за 90 хвілін рабіла 259 пасаў (8-е месца па лізе) – і з іх доўгімі былі 50 (19,3% – часцей лонгболы рабілі толькі «Атэкс» ды «Пантэры»). У двух стартавых турах сезону-2022/23 пры Яфімаку колькасць перадач узрасла ў два разы да 535. Што датычыцца доўгіх пасаў, іх зараз толькі 7,1%. Магчыма, у «Крыўбаса» супернікі былі не самымі топавымі, аднак змены відавочныя не толькі па змесце гульні, але і па лічбах.