Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

«Зорка-БДУ» ледзь датэрмінова не скончыла чэмпіёнскую гонку ў | Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

«Зорка-БДУ» ледзь датэрмінова не скончыла чэмпіёнскую гонку ў Беларусі. Да 90+1-й хвіліны каманда Сяргея Русецкага гераічна абаранялася супраць «Мінска» і нарэшце прапусціла першы мяч са штрафнога. Праз хвіліну «гараджанкі» зрабілі лік 2:0 на сваю карысць. Што тут сказаць? «Мінск» заслужыў перамогу, як і «Зорка-БДУ» нічыю.

Заўважылі, што «Мінску» з кожным матчам усё цяжэй гуляць з «Зорка-БДУ»? Успомніце травень 2021-га, калі вырвалі перамогу на 87-й хвіліне (2:1). Праз год да 90-й хвіліны лік быў 1:0 на карысць «гараджанак», але маглі прапусціць. Усё вырашыў другі гол на 90-й хвіліне. Хутка каманды павінны згуляць трэці раз у бягучым чэмпіянаце – наперадзе перанесены матч другога кола, перастаўлены з-за ўдзелу "Мінска" у Лізе чэмпіёнаў. Вангую, што і там будзе сур'ёзная барацьба.