Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Надыходзяць выходныя, а гэта значыць, што наперадзе нас чакаюц | Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Надыходзяць выходныя, а гэта значыць, што наперадзе нас чакаюць чарговыя туры чэмпіянатаў Беларусі ды Украіны. Пачнём з украінскай лігі. На гэты раз пераносаў матчаў няма, таму можна будзе паглядзець у справе ўсе каманды. Не пасаромеюся назваць цэнтральным матчам тура гульню ў Ужгарадзе паміж маёй "Ворсклай" і кіеўскім "Дынама". Абедзве каманды стартавалі ў чэмпіянаце з перамог. Праўда, поспех кіяўлянак у першым туры з "Коласам" не лічыўся такім відавочным. Таксама раю звярнуць увагу ў нядзелю на матч паміж "Ладамірам" і "Шахцёрам". Калі шчыра, тут мне складана судзіць, хто фаварыт.

17 верасня (субота)
12.00 "Ворскла" – "Дынама" (Ужгарад, "Авангард"), глядзім матч тут
12.00 "Марыупаль" – "Пантэры" (Кіеў, ВТК ім.В.Баннікава)
13.00 "ЕМС-Падзілля" – "Дніпро-1" (Вінніца, ПДМ)
13.00 "Крыўбас" – "Атэкс" (Шчаслывэ, "Княжа-Арэна")

18 верасня (нядзеля)
12.00 "Ладамір" – "Шахтар" (Уладзімір, "Алімп")
14.00 "Верас" – "Колас" (Кастопіль, "Колас")

У Беларусі бачу дзве інтрыгі. На мой густ, "Віцебск" можа паспрабаваць зачапіць балы з "Дняпром" – летась гэта атрымалася як раз на сваім полі ў трэцім коле. Ну і цэнтральны матч тура паміж "Дынама-БДУФК" і "Зоркай-БДУ". Калі "студэнткі" арганізавана згуляюць у абароне і рэалізуюць свае контратакі, то можам убачыць сенсацыю.

16 верасня (пятніца)
15.00 Зборная Гомельскай вобласці – "Смаргонь" (Гомель, СДЮШАР-8)

17 верасня (субота)
14.00 "Мінск" – "Бабруйчанка" (Мінск, "Трактар")
16.00 "Віцебск" – "Днепр" (Віцебск, ЦСК "Віцебскі")

18 верасня (нядзеля)
13.00 АБФФ U-19 – "Дынама" Брэст (Мінск, "Дынама-Юні")
16.00 "Дынама-БДУФК" – "Зорка-БДУ" (Мінск, "Дынама-Юні")