Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Думаў, як распавядаць пра чэмпіянат Украіны, дзе зараз працую. | Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Думаў, як распавядаць пра чэмпіянат Украіны, дзе зараз працую. Вырашыў пісаць, як у мінулым сезоне, калі быў у «Карпатах»: пра сваю каманду амаль нічога і ні слова пра тактыку, пра іншыя – толькі ў агульных рысах. Па абавязку службы гляджу ўсе матчы, каб быць у курсе стылю кожнага суперніка. У асноўным павярхоўна, наступных апанентаў – больш уважліва.

Дык вось, раіў вам звярнуць увагу на матч «Ладаміра» ды «Шахтара». На мой густ, гэта былі прыблізна роўныя супернікі. Так і атрымалася – цікавы матч. Гульня была на нічыю, але «Шахтар» вырваў перамогу, забіўшы вырашальны мяч на 87-й хвіліне, – 3:2.

Пасля матчу з намі данчанкі перайшлі са схемы 5-4-1 на 4-2-3-1 (адштурхоўваюся ад складу, мяркую, што яна стане базавай). Каманда гуляла вертыкальна і больш контратакавала. Усе тры галы прыйшлі з правага флангу ў хуткіх атаках, якія разганялі Мохнач ды Вікалюк. Таксама адзначу, што «Шахтар» амаль стрымаў Гірын. Гулец зборнай бадай не мала момантаў каля варот данчанак, але ж усё-такі забіла… з вуглавога.