Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

У цэнтральным матчы тура «Зорка-БДУ» у гасцях буйна саступіла | Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

У цэнтральным матчы тура «Зорка-БДУ» у гасцях буйна саступіла «Дынама-БДУФК» – 0:4. Але ж падапечныя Сяргея Русецкага пакінулі прыемнае ўражанне. Калі не памыляюся, упершыню ўбачыў «студэнтак» такімі смелымі ў матчы супраць чэмпіёна. Усё было добра да 33-й хвіліны, калі «Зорка-БДУ» атрымала неабавязковы пенальці. Напэўна, трэнер «Дынама-БГУФК» Юрый Малееў быў настолькі незадаволены дзеяннямі сваіх футбалістак, што зрабіў дзве замены яшчэ да перапынку. А гэта значыць, што ў «Зоркі-БДУ» сапраўды нешта атрымоўвалася.

На некаторых адцінках матча «студэнткі» вельмі былі падобныя на сваю мужчынскую каманду «Энергетык-БДУ», якая зараз сенсацыйна ідзе на першым месцы ў чэмпіянаце, маючы самы малады склад у лізе. Час ад часу «Зорка-БДУ» выбудоўвала тую самую 5-3-2, якая дазваляе хлопцам лідзіраваць у мужчынскай Вышэйшай лізе. Але не скажу, што гэта сляпое капіраванне стратэгіі гульні Анатоля Юрэвіча – розніца ўсё ж такі бачна. Хутчэй назаву трэнерскім пошукам Русецкага, як эфектыўна супрацьстаяць «Дынама-БДУФК».

І яшчэ адно назіранне. Заўважылі, як дынамаўкі ў сярэдзіне першага тайма стаялі пры падачы штрафнога каля сваіх варот? Яшчэ не бачыў у Беларусі, каб нехта так высока трымаў лінію гульцоў.

СКРЫНШОТ

Спецыяльна прагартаў апошнія штрафныя «Дынама-БДУФК» і нешта падобнае ўбачыў хіба што ў лігачэмпіёнскім матчы супраць балгарскага «Лакаматыва». А вось так, напрыклад, дынамаўкі выбудоўвалі лінію ў першым коле з «Мінскам». Яна знаходзілася значна ніжэй і ў межах штрафной. Іншыя каманды ў такіх выпадках проста становяцца ў штрафной і чакаюць падачу.

СКРЫНШОТ

Чаму ў матчы з "Зоркай-БДУ" зрабілі менавіта так? Тут небяспечны ўдар практычна выключаны – вельмі далёка да варот, каб нанесці галавой прыцэльны і моцны стрэл. Галоўнае не дапусціць скідку за лінію сваіх гульцоў, аднак зрабіць гэта на ход у дадзеным выпадку таксама дужа складана. Пры гэтым перадача будзе ўжо ў межах штрафной, дзе варатар можа гуляць рукамі, што дае дадатковую нейтралізацыю магчымай небяспечнасці. Ну і правіла афсайду яшчэ ніхто не адмяняў.