Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Перад бягучым турам чакаў, што «Віцебск» у суботу дасць бой «Д | Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Перад бягучым турам чакаў, што «Віцебск» у суботу дасць бой «Дняпро», але ж гэтага не атрымалася – госці перамаглі 6:1. Па-першае, прапаноўваю не вешаць усіх сабак на галкіпера «паўночніц». Да, можа Елізавета Конак не зусім упэўнена дзейнічала ў момантах з прапушчанымі мячамі, але ж давайце не забываць, што дзяўчыне зусім нядаўна споўнілася 17 – у такім узросце чакаць ад футбалісткі (няхай і таленавітай) стабільнасці надта наіўна. Тым больш варатара.

Па-другое, сам «Віцебск» гуляў не вельмі ўдала, чым дазволіў забіць сабе шэсць разоў. Госці давілі высокім прэсінгам ды доўгімі перадачамі наперад (асабліва закіды на Іванову і Манюкову), часта выйгравалі падборы. Каманда Віктара Пятрашкі лічаныя разы выхадзіла на чужую палову поля, калі пачынаўся ціск у раёне штрафной пляцоўкі. Таму наракаць на Конак – не лепшая ідэя. Можа лік не зусім па гульне, але ж «Дняпро» дакладна заслужыла перамогу ды застаецца ў бронзавай гонцы з «Зоркай-БДУ», а «Віцебск», здаецца, развітваецца з шанцамі на медалі.