Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Вось гэта навіна! Нападаючы Салімата Сімпора (Буркіна-Фасо, 35 | Дзмітрый Сіняк – аб жаночым футболе

Вось гэта навіна! Нападаючы Салімата Сімпора (Буркіна-Фасо, 35 гадоў) у бліжэйшы час стане футбалісткай «Мінска».

Так-так, гэта тая самая форвард «Дынама-БДУФК», якая ў 2020 годзе наводзіла жах на абаронцаў ды вратароў у чэмпіянаце Беларусі. Сімпора правяла за каманду 22 матчы і забіла 26 мячоў. У тым жа 2020 годзе футбалісткі «Мінска» пісалі ліст у федэрацыю з патрабаваннем праверыць пол афрыканкі, аднак нічога акрамя прачуханцы ад кіраўніцтва АБФФ не атрымалі.

Пасля сезона-2020 «Дынама-БДУФК» не стала падаўжаць супрацоўніцтва з Сімпорай, т.я. былі асцярогі з-за мажлівай адмовы УЕФА заяўляць футбалістку ў Лігу чэмпіёнаў. Таму з тых часоў Салімата гуляла за «Малаба Кінгз» у Экватарыяльнай Гвінеі.

Як бачым, гісторыя атрымоўвае новае нечаканае развіццё. Вельмі цікавіць рэакцыя са стану "Дынама-БДУФК".