Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

Логотип телеграм канала @polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве Б
Логотип телеграм канала @polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
Адрес канала: @polskastudent
Категории: Образование
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.37K
Описание канала:

⚪️Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg
Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by
Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве 🌟

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал polskastudent и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения

2022-09-01 09:56:55
Добрай раніцы, сябры!

Сёння 1 верасня пачнём з адукацыйных заняткаў МоваНанова Дзеткам:

Пачатак а 18:30.

У цікавай форме дзеці даведаюцца асаблівасці беларускай мовы, вывучаць літары, патрэніруюць вымаўленне і пагуляюць разам у гульні.

Прыходзьце на пляц Канстытуцыі 6 у Беларускі Моладзевы Хаб.
582 viewsedited  06:56
Открыть/Комментировать
2022-08-31 20:10:02
10 верасня ў Amfiteatr Tarasów у Сопаце адбудзецца фестываль вольных беларусаў МАРА ФЭСТ у падтрымку народа Украіны.

Квіткі: https://bit.ly/3q0TKdY

На працягу ўсёй сваёй гісторыі беларусы імкнуцца захаваць мір і сяброўства з суседзямі, таму ад пачатку вайны ва Украіне мы не можам маўчаць і бяздзейнічаць.

Для нас важна яшчэ раз нагадаць – сумленныя беларусы супраць вайны, мы падтрымліваем украінскі народ у барацьбе за свабоду і ўдзячныя Польшчы за тое, што яна нас прымае і дапамагае ўкраінцам з ды беларусам ў гэтыя складаныя часы.

У праграме выступы артыстаў: Купалаўцы, Зміцер Вайцюшкевіч, NAVIBAND, NIZKIZ і зоны актывацыi Jack Quiz, праект ментальнай дапамогi WEMAYHELP 2.0, Мова Нанова, Q&A з YouTube- блогерамі Іванам Падрэзам (Лирикс) і Аляксандрам Табольскім (Лонгплей), прэзентацыя кнiгi Аляксандра Чарнухi “Свиньи”, а так сама дзiцячыя зоны.

Вядучыя Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая.

Увесь прыбытак ад продажу білетаў арганізатары накiруюць у "Міжнародны фонд медычных інавацый" (г. Кіеў)
1.5K viewsedited  17:10
Открыть/Комментировать
2022-08-31 19:06:13
Сябры,

На сенняшні момант мы сабралі ўжо больш за 14 000 зл на запіс аўдыёкнігі Уладзіміра Мацкевіча "Свобода и Мышление"!

Засталося 4 дні і 2 399 зл да завяршэння сбора сродкаў. Калі сабраць патрэбную сумму не атрымаецца — сабраныя дагэтуль сродкі вернуцца ўсім, кто далучыўся да сбора і запіс ажыцяўлляцца не будзе.

Таму нам вельмі патрэбная вашая дапамога.

Аб Уладзіміры Мацкевічы і аб тым, каму будзе карысна аўдыёкніга, на запіс якой праводзіцца сбор сродкаў, раскажа Юлія Міцкевіч. Яна з'яўляецца палітычнай і грамадзянскай актывісткай і феміністкай.


Заклікаем вас падтрымаць сбор на Kickstarter! У якасці падзякі вы першымі атрымаеце запісаныя часткі аўдыёкнігі.

Дзякуем кожнаму, хто падтрымлівае гэты праект!
154 views16:06
Открыть/Комментировать
2022-08-31 17:25:02
Запрашаем на прэзентацыю курсаў дыджэінга ў Варшаве!

Дата:
8 верасня 2022 г.
Пачатак: 19:00
Месца: Беларускi Мoладзевы Хаб, pl. Konstytucji 6, 00-550 Warszawa

*Уваход толькі па рэгістрацыі:
https://bit.ly/3AAMNVH

Спікер: Раман “Dj Danny Armage” Драбышэўскі, аўтар кнігі “Я-Dj!” , заснавальнік і кіраўнік гомельскіх курсаў дыджэінгу (2005 – 2021).

Спасылкi на профілі:
Instagram
Facebook
Youtube
VK

Дысцыпліны курсаў:
- Навучанне дыджэінгу "з нуля";
- Павышэнне кваліфікацыі дыджэяў;
- Арганізацыя і правядзенне вечарынак;
- Стварэнне музыкі на ПК;
- Навучанне рабоце з мікрафонам (МС).


Тэмы, якія будуць асветлены на прэзентацыі:
З чаго пачаць? Самастойнае навучанне ці курсы? Як дабіцца выніку? Як замацаваць вынік? Кошт. Структура курса. Графік. Тэрміны. Далягляды.


Нашы партнёры:

Беларускi Мoладзевы Хаб
Сайт
Facebook
Youtube
Instagram
Telegram

ABBA (Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой)
Сайт
Telegram

Да сустрэчы ў Беларускім Моладзевым Хабе
429 viewsedited  14:25
Открыть/Комментировать
2022-08-31 10:59:02
Вітаем, сябры!

Сёння апошні дзень лета, серада, 31 жніўня. Прыходзьце ў Хаб на гэтыя мерапрыемствы:

18:00 – Пішам лісты палітвязням
18:30 – Сустрэча варшаўскага клуба "Што? Дзе? Калі?"

Падпішыцеся на Беларускі Моладзевы Хаб
643 views07:59
Открыть/Комментировать
2022-08-30 21:36:49
Сёння ў Хабе прайшлі сустрэча БМА Суполка і Чытанкі.


У межах сустрэчы Суполкі прайшоў тэатральны майстар-клас ад Тэатра Тут. Яго правяла Кацярына Пашэ – педагог па акцёрскім мастацтве.

Сярод заданняў было стварэнне маналогу па тэме "Не магу маўчаць...".

Пасля майстар-класа падлеткі гулялі ў настольныя гульні, размаўлялі і віншавалі з народзінамі адну з удзельніц Суполкі

Трапіць на сённяшнія Чытанкі было задачай з зорачкай – менавіта, калі пачыналася сустрэча, у Варшаве былі неймаверныя коркі. Але, нягледзячы на такія перашкоды, вучыцца чытаць і працаваць над правільным вымаўленнем польскай мовы прыйшло сапраўды шмат чалавек!


Многа беларусаў цяпер прыходзіць да нас па кнігі на беларускай мове! Нашыя сябры з byProsvet таксама завіталі, каб абмеркаваць упрыгожванне шафы з беларускамоўнымі кнігамі.


Дзякуй усім, хто нас сёння наведаў і да сустрэчы заўтра!
807 viewsedited  18:36
Открыть/Комментировать
2022-08-30 09:59:17
Вітанкі!

Сёння аўторак, 30 жніўня. Запрашаем усіх на нашыя мерапрыемствы:

13:00 – Сустрэча Суполкі @bmasupolka
16:00 – Чытаем з польскімі філолагамі з Czytam z Tobą

І, канешне, прыходзьце набываць кнігі, цішоткі, бчб налепкі і шмат іншага!


Да сустрэчы ў Беларускім Моладзевым Хабе
899 viewsedited  06:59
Открыть/Комментировать
2022-08-30 09:52:23 Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве pinned a photo
06:52
Открыть/Комментировать
2022-08-29 21:17:31
Оруэл і Букоўскі па-беларуску? Так!

І гэта не ўсё – акрамя сусветнай літаратуры ў нас можна набыць кнігі беларускіх аўтараў і аўтарак.

pl. Konstytucji 6, Warszawa, Беларускі Моладзевы Хаб.

Запрашаем!
943 views18:17
Открыть/Комментировать
2022-08-29 17:48:13
Ужо ў гэтую суботу, 3-га верасня, на беразе Віслы пройдзе Graj — фестываль у падтрымку беларускіх музыкаў

Частка сродкаў ад імпрэзы будзе скіраваная ў дапамогу беларускім музыкам, пацярпелым і рэпрэсаваным дыктатарскім рэжымам.

Квіткі: https://bit.ly/3PCty3w

Калі: 3 верасня, ад 16:00.
Дзе: «Puerto Mexicana» (Wał Miedzeszyński 407).

Гасцей фестывалю чакаюць выступы лепшых беларускіх артыстаў.
У праграме:
- Лявон Вольскі
- Юры Стыльскі
- Aляксандр Памідораў
- Анастасія Шпакоўская
- Дзянісаў Аляксандр
- Atesta

Таксама ў межах Вольнай сцэны выступяць:
- Graphotype
- 23:34 Music Band
- Znak Stop
- Marny Los
- Саша Васілеўская
- Юстына і Бартосікі

Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту “Грай” можна будзе напісаць лісты палітвязням, пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксэсуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г.д.).

Зробім гэты дзень яркім і незабыўным!
398 viewsedited  14:48
Открыть/Комментировать