Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Ужо ў гэтую суботу, 3-га верасня, на беразе Віслы пройдзе Graj | Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

Ужо ў гэтую суботу, 3-га верасня, на беразе Віслы пройдзе Graj — фестываль у падтрымку беларускіх музыкаў

Частка сродкаў ад імпрэзы будзе скіраваная ў дапамогу беларускім музыкам, пацярпелым і рэпрэсаваным дыктатарскім рэжымам.

Квіткі: https://bit.ly/3PCty3w

Калі: 3 верасня, ад 16:00.
Дзе: «Puerto Mexicana» (Wał Miedzeszyński 407).

Гасцей фестывалю чакаюць выступы лепшых беларускіх артыстаў.
У праграме:
- Лявон Вольскі
- Юры Стыльскі
- Aляксандр Памідораў
- Анастасія Шпакоўская
- Дзянісаў Аляксандр
- Atesta

Таксама ў межах Вольнай сцэны выступяць:
- Graphotype
- 23:34 Music Band
- Znak Stop
- Marny Los
- Саша Васілеўская
- Юстына і Бартосікі

Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту “Грай” можна будзе напісаць лісты палітвязням, пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксэсуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г.д.).

Зробім гэты дзень яркім і незабыўным!