Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

Логотип телеграм канала @polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве Б
Логотип телеграм канала @polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
Адрес канала: @polskastudent
Категории: Образование
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.37K
Описание канала:

⚪️Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg
Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by
Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве 🌟

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал polskastudent и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 5

2022-06-15 16:11:22
Першы вялікі канцэрт J: МОРС у Варшаве!

Адзін з самых папулярных беларускіх гуртоў прадставіць свае лепшыя песні 1 ліпеня ў клубе «Remont». Частку сродкаў ад продажу білетаў J:МОРС накіруюць на дапамогу пацярпелым ад жудаснай і несправядлівай вайны ва Украіне.

Гурт не застаецца ў баку ад падзей, якія адбываюцца ў Беларусі і Украіне, што адбілася і на творчасці музыкаў. За апошнія некалькі гадоў J: МОРС выпусцілі некалькі трэкаў, прысвечаных 2020 году ў Беларусі, а ў лютым 2022 музыкі прэзентавалі адзін са сваіх самых вядомых сінглаў «Не памірай» на ўкраінскай мове ў знак падтрымкі і салідарнасці з украінскім народам.

Пачуць як новыя, так і даўно ўпадабаныя песні J: МОРС можна будзе 1 ліпеня ў клубе «Remont» у Варшаве.

КВІТКІ ТУТ!
234 views13:11
Открыть/Комментировать
2022-06-15 13:17:34
У Беларускім Моладзевым Хабе пакажуць спектакль паводле аповесці «Чайка з імем Джонатан Лівінгстан» Рычарда Баха

У спектаклі «Палёт да сябе» усе акторы – дзеці з тэатральнай студыі «Шакалад».

Пра спектакль:

«Калі ты народжаны чайкай, то няма нічога ганебнага ў палёце. Калі ты народжаны чалавекам, то тваё пакліканне ісці па шляху з дапамогай творчасці. Якія б недасканалыя сілы вас ні атачалі, нішто не згасіць унутранае святло ісціны. У кожнага будзе настаўнік, які дапаможа здабыць веды. Беспярэчныя ісціны – у пластычнай версіі. Аголеная праўда – на мове цела. Новы спектакль тэатральнай студыі «Шакалад» – чысціня і шчырасць у абсалюце».

Калі: 17 чэрвеня ў 17:30
Дзе: Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6)
488 views10:17
Открыть/Комментировать
2022-06-15 11:13:48
Сёння, 15 чэрвеня, у Беларускім Моладзевым Хабе:

а 17:00
- штотыднёвыя заняткі танцаў для дзяцей Javaryna Kids, дзе настаўніца Маргарыта можа знайсці падыход да кожнага маленькага беларуса;

а 18:00 - Пішам лісты палітвязням. Ім неабходная наша падтрымка!

Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
608 views08:13
Открыть/Комментировать
2022-06-14 16:33:03
Прыходзь пісаць лісты палітвязням разам з намі: для цябе гэта некалькі хвілін, а для чалавека па той бок кратаў — вакенца ў вольны свет!

Не ведаеш што напісаць - прыходзь да нас і мы пакажам.

Ужо заўтра а 18 гадзіне мы будзем пісаць лісты палітвязням. Далучайцеся і напішыце тым, хто больш за ўсё мае ў гэтым патрэбу!

Калі: 15 чэрвеня а 18 гадзіне
Дзе: Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6)
756 views13:33
Открыть/Комментировать
2022-06-14 13:52:18
Чаму варта прыйсці на нашыя чытанкі?

Фонд CZYTAM Z TOBĄ быў створаны з ідэяй, што кніга можа стаць лепшым мостам у адносінах паміж людзьмі. Валанцёры фонду перакананыя, што чалавек ніколі не бывае занадта маленькім, каб чытаць з ім.

Чытанне кніг – цудоўны спосаб засвоіць замежную мову. Асабліва, калі кнігу чытаеш разам з носьбітам гэтай мовы. Таму такі занятак будзе цікавы і карысны як дзецям, так і дарослым.

Праект папулярызуе ідэю чытання ў групах, на якую натхніла нас французская асацыяцыя A.C.C.E.S. Для нас кніга з’яўляецца мостам паміж людзьмі, які дазваляе наладзіць адносіны, быць разам і перажываць агульныя радасныя моманты.

Падчас чытанак надаецца асаблівае значэнне выбару кніг з пункту гледжання зместу, моўных якасцяў і графічнага афармлення.

Таксама валанцёры ахвотна звяртаюцца да вершаў вядомых польскіх паэтаў, а таксама да рыфмаў, якія значна палягчаюць вывучэнне мовы.

Прыходзьце і пачытайце разам з намі!

Кожны аўторак з 16 да 18 гадзін у Беларускім Моладзевым Хабе (пляц Канстытуцыі,6).
682 views10:52
Открыть/Комментировать
2022-06-14 13:27:21
Дарослыя вучыліся як распачаць свой бізнес у Польшчы, а дзеткі вучылі мову

Гэтак прайшоў учорашні дзень у Беларускім Моладзевым Хабе. Такія івэнты ў нас абяцаюць быць традыцыйнымі, таму сачыце за нашымі афішамі ды абвесткамі, а таксама зазірайце на наш сайт byhub.org.

Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
652 views10:27
Открыть/Комментировать
2022-06-14 11:38:50
Сёння ў Беларускім Моладзевым Хабе з 16:00 да 18:00 мы будзем вучыцца чытаць кнігі па-польску з польскімі філолагамі.

Абавязкова далучайцеся!

Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
147 viewsedited  08:38
Открыть/Комментировать
2022-06-13 22:24:10 Расклад на 19 чэрвеня:

12.20 – 13.20 (Пляцоўка А) - Сустрэча-размова «Чужыя сярод сваіх?» з расейскамоўнымі беларускімі аўтарамі Паўлам Анціпавым, Юляй Арцёмавай, Андрэем Дудко

13.20 – 14.20 (Пляцоўка А) - Прэзентацыя трохтомніка да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Веніяміна Блажэннага. Мадэратар – Дзмітрый Строцаў

13.30 – 14.20 (Пляцоўка В) - Круглы стол «Лісты да Сабак» з прадстаўнікамі незалежных беларускіх выдавецтваў і медыя. Удзельнікі: Алесь Аркуш, Надзея Белахвосцік, Яраслаў Іванюк, Марыя Мартысевіч

14.30 – 16.00 (Пляцоўка А) - Дыскусія: «Логіка для адукацыі. Ці патрэбнае вывучэнне логікі ў 21 ст., каму і для чаго?». Удзельнікі: Пётра Рудкоўскі, Павел Баркоўскі, Андрэй Шуман. Прэзентацыя кнігі Андрэя Шумана Logika Talmudu. Krakow: Copernicus Press. Прэзентацыя кнігі Паўла Баркоўскага «Логіка»

14.30 – 15.30 (Пляцоўка В) - Перфоманс-чытанне выбраных частак кнігі «Манах Вера» у прасторы анімаваных ілюстрацый (ілюстрацыі Цімафея Яржомбека, анімацыя Марыі Пучко) ад паэта Дзмітрыя Строцава

15.00 – 16.00 (Тэатральная пляцоўка) - Сцэнічная чытка п’есы Касі Чыкатоўскай «Гаргоны» ў выкананні Паліны Дабравольскай і Яўгеніі Давыдзенка

15.30 – 16.00 (Пляцоўка В) - Прэмія імя Алеся Адамовіча – 2021. Вядоўца – Таццяна Нядбай

16.00 – 16.40 (Пляцоўка А) - Канцэрт сямейнага ансамбля «Бартосікі»: Зміцер Бартосік (гітара, вакал), Таццяна Карпіловіч (баян), Юстына Карпіловіч (гітара, вакал), Геральд Бартосік (вакал, блок-флейта)

16.00 – 16.40 (Пляцоўка В) - Сустрэча-лекцыя Алеся Аркуша «Часопіс «Калосьсе» як летапіс белліт андэграўнда 90-х»

16.40 – 18.00 (Пляцоўка А) - Дыскусія «Літаратары і вайна». Удзельнікі: Святлана Алексіевіч, Уладзімер Арлоў, Марэк Радзівон, Саша Філіпенка

18.10 – 19.00 (Пляцоўка А) - Творчы вечар Сашы Філіпенка. Вядоўца імпрэзы – Ірэна Кацяловіч

18.00 – 19.00 (Тэатральная пляцоўка) - Прэзентацыя кнігі «Утульныя казкі» і тэатралізаванае чытанне сумесна з тэатрам святла, цені і лялек Дом сонца. Вядоўца – аўтар Аляксей Кулакоў

19.00 – 22.00 (Пляцоўка на вуліцы) - Гала-канцэрт беларускіх музычных гуртоў і выканаўцаў.

Сачыце за анонсамі Беларускага Моладзевага Хаба!
678 viewsedited  19:24
Открыть/Комментировать
2022-06-13 22:14:11 Расклад на 18 чэрвеня:

11.00 – 11.30 (Пляцоўка А)
- Адкрыццё фестывалю PRADMOVA у Варшаве. Вітальнае слова арганізатараў

11.30 – 11.45 (Пляцоўка А) - Адкрыццё выставы літар «Вязьмо» Кацярыны Пікірэні

12.10 – 12.50 (Пляцоўка В) - Прэзентацыя кнігі «Здарэнне ў Краіне-Дзе-Робяць-Котак» Наталлі Станкевіч. Прэзентуе аўтарка, з удзелам перакладчыка Паўла Касцюкевіча

12.45 – 13.00 (Пляцоўка А) - Прэзентацыя праекту «Беларуская бібліятэка ў Варшаве» з удзелам яе ініцыятаркі Аляксандры Гушчы

13.00 – 14.00 (Пляцоўка А) - Прэзентацыя «Белай Кнігі Правасуддзя» ад Прэс-клубу з удзелам прадстаўнікоў беларускіх медыя

13.00 – 14.00 (Пляцоўка В) - Прэзентацыя выданняў ЕГУ: зборніка «CTRL+S: Еўрапейская спадчына» і навуковага часопіса яўрэйскіх даследаванняў «Цайтшрыфт». Мадэратар – Сцяпан Стурэйка

14.00 – 15.00 (Пляцоўка А) - Размова «Krytyka Polityczna» і яе роля ў стварэнні польскай інтэлектуальнай прасторы. Як інтэлектуальныя выдавецкія праекты фарматуюць нацыянальны наратыў». Гутарка са Славамірам Серакоўскім. Мадэратар – Павел Баркоўскі

14.00 – 15.00 (Пляцоўка В) - Прэзентацыя мемуараў Карласа Шэрмана «Блуканец». Прэзентуюць Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай і інш.

15.00 – 16.20 (Пляцоўка А) - Дыскусія «Нацыянальны герой: гісторыя і/ці міф. Па матывах гістарычных асоб 16-17 ст.». Удзельнікі: Мікола Волкаў, Андрэй Радаман, Віктар Якубаў. Мадэратар – Генадзь Сагановіч. Прэзентацыя кнігі Міколы Волкава «Абрысы розныя: малюнкi i чарцяжы гетмана Януша Радзiвiла»

15.00 – 15.40 (Пляцоўка В) - Сеанс нявыдадзенай кнігі. Павал Касцюкевіч чытае ўрыўкі з новага раману «Гісторыка-культурны бардэль адваката Велікоўскага» і адказвае на пытанні публікі

15.40 – 16.20 (Пляцоўка В) - Прэзентацыя перакладаў серыі «Паэты планеты» ад выдавецтва «Зміцер Колас». Мадэратарка – Марыя Мартысевіч

16.30-18.00 (Пляцоўка А) - Дыскусія «Культурны імперыялізм і вайна культур: ці магчымае супраціўленне?». Удзельнікі: Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Таццяна Заміроўская, Таццяна Нядбай, Андрэй Хадановіч. Мадэратар – Марэк Радзівон

16.30-17.10 (Пляцоўка В) - «Мабільная радзіма». Прэзентацыя кніг нямецкага гісторыка Фелікса Акермана. Прэзентуе аўтар з удзелам перакладчыцы Алены Талапілы

17.30 – 18.00 (Пляцоўка В) - Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Отвечая за себя. Записки философа с вредным характером». Мадэратарка – Святлана Мацкевіч

16.30 – 17.40 (Тэатральная пляцоўка) - Спектакль для дзяцей «Залатое кураня» ад праекта Teatr.Tut

18.00 – 19.20 (Пляцоўка А) Публічнае інтэрв’ю Адама Міхніка на тэму «Рэвалюцыі, Войны і Салідарнасць: урокі 20-21 ст. для Усходняй Еўропы». Мадэратар – Славамір Серакоўскі

18.00 – 19.00 (Тэатральная пляцоўка) - Майстар-клас па стварэнні паштовак «Выцінанка і чытанка» і паэтычныя чытанні для дзяцей і дарослых. Вядоўца – творца і педагог Леся Каблукова

19.30 – 19.50 (Пляцоўка А) - Агляд актуальнай сітуацыі ў сферы культуры ў Беларусі «Культура за кратамі» у прэзентацыі Таццяны Нядбай. Агляд навінак анлайн-праектаў, падкастаў і блогаў

19.50 – 20.30 (Пляцоўка А) - Сустрэча-дыскусія з нагоды абмеркавання кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы». Мадэратар – Зміцер Лукашук

19.30 – 20.30 (Пляцоўка В) - Прэзентацыя-сустрэча «Літаратура АНЛАЙН. Як дыгіталізуецца літаратурны свет»

20.30 – 22.00 (Пляцоўка А) - Ноч Паэзіі. Удзельнікі: Уладзімір Лобач, Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай, Дзмітрый Строцаў, Анхела Эспіноса. У праграме Ночы Паэзіі таксама прагучаць вершы палітзняволеных Людзей Слова. Вядоўца – Андрэй Хадановіч.

Сачыце за анонсамі Беларускага Моладзевага Хаба!
621 viewsedited  19:14
Открыть/Комментировать
2022-06-13 22:13:54
18 і 19 чэрвеня у Варшаве пройдзе фестываль «Прадмова»!

Два дні ў Беларускім Моладзевым Хабе (plac Konstytucji 6) будзе адбывацца найбуйнейшае свята беларускай кнігі – фестываль «Прадмова».

Чатыры пляцоўкі, больш за 30 івэнтаў на розны густ і ўзрост: выставы, прэзентацыі, выступы музыкаў – усё гэта будзе на фестывалі.

Гэта будуць вельмі насычаныя і цікавыя выходныя! Мы абяцаем! Не прапусціце!

Сачыце за анонсамі Беларускага Моладзевага Хаба!
622 viewsedited  19:13
Открыть/Комментировать