Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

Логотип телеграм канала @polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве Б
Логотип телеграм канала @polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
Адрес канала: @polskastudent
Категории: Образование
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.37K
Описание канала:

⚪️Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg
Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by
Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве 🌟

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал polskastudent и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 8

2022-06-02 16:07:16
Вось і скончыўся навучальны год. А разам з ім сыходзяць на летнія канікулы і выхаванцы Беларускай музычнай школкі.

Беларускі Моладзевы хаб будзе сумаваць аб гуках скрыпачак ды фартэпіяна. А яшчэ мы будзем дужа чакаць вашага вяртання, нашы даражэнькія маленечкія беларусікі.

Файнага вам адпачынку! Запрашаем вас завітваць на нашыя мерапрыемствы ў тым ліку і на канікулах.

Падпісвайцеся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб!
617 views13:07
Открыть/Комментировать
2022-06-02 10:07:13
Ужо сёння ў Беларускім Моладзевым Хабе абмяркуем дужа гарачую тэму!

Правы ЛГБТК+ = Правы беларус_кі

Глядзець стрым:



Падчас пратэстаў у Беларусі заўсёды сярод іншых сцягоў можна было пабачыць вясёлкавы сцяг ЛГБТК+ супольнасці. Некаторыя ўдзельнікі пратэстаў не разумелі гэтага, спасылаючыся на тое, што, маўляў, спачатку вызвалім Беларусь, а пасля будзем падымаць іншыя пытанні.

Ці можна падчас змаганняў за перамены аддзяліць свабоду ЛГБТК+ асобаў ад іншых?

На гэтае ды іншыя пытанні на сустрэчы «Адказы для Беларусі» мы будзем шукаць адказы разам з:

Настай Базар – фем квір нізавай актывісткай;
Дашай Чурко – праваабаронцай, феміністкай, адкрытай лесбіянкай;
Антонам Клімовічам – квір актывістам.

Да мерапрыемства можна далучыцца і онлайн:



Калі: 2 чэрвеня,18.00
Дзе: Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6)
833 viewsedited  07:07
Открыть/Комментировать
2022-06-01 22:04:14 Якія івэнты рыхтуе для вас Беларускі Моладзевы Хаб на гэтым тыдні?

Глядзіце ў нашай відэаафішы!
883 views19:04
Открыть/Комментировать
2022-06-01 15:31:47
Даражэнькія сябры! Вось і скончыўся чарговы сезон Мовы Нанова ў Беларускім Моладзевым Хабе

Давайце прыгадаем наш цудоўны апошні занятак у гэтым сезоне. Або можа быць вам запомніўся нейкі іншы дзень з Мовай Нанова? Дзяліцеся сваімі адказамі ў каментарах!

Дарэчы, госць Мовы Нанова – гурт Рэлікт – упершыню з 2018 года граў у Польшчы.

І яшчэ ў нас для вас ёсць файная навіна: хоць Мовы Нанова для дарослых падчас летніх канікул не будзе, але заняткі для дзетак працягнуцца. Таму прыводзьце маленькіх беларусікаў у Беларускі Моладзевы Хаб па аўторках і чацвяргах а 18-30. А каб даведацца падрабязнасці – сачыце за нашымі анонсамі.

Падпісвайцеся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб!
839 views12:31
Открыть/Комментировать
2022-05-29 17:55:02 Не ведаеце, што паглядзець ва ўікенд? У нас для вас ёсць ідэі!

Працаўнікі медыцынскай сферы могуць даведацца як пацвердзіць свой дыплом у Польшчы і што для гэтага патрэбна.

А для тых, хто цікавіцца беларускай гісторыяй ды сумуе аб радзіме мы падрыхтавалі запіс лекцыі пра асэнсаванне ролі Беларусі ў Рэчы Паспалітай.

Выпускнікам школ, або студэнтам, якія хочуць пераехаць за мяжу будзе цікава паслухаць пра адукацыйныя магчымасці ў Польшчы.

Глядзіце ды атрымлівайце каштоўныя веды, а таксама падпісвайцеся на нашыя сацыяльныя сеткі ды ютуб-канал!
1.1K viewsedited  14:55
Открыть/Комментировать
2022-05-28 18:08:19
«Мастацтва (не) памятаць» паказала аўтарка Вольга Бубіч у Беларускім Моладзевым Хабе

«Мастацтва (не) памятаць» - Гэта фотапраект і фотакніга, сабраная з двух тыпаў успамінаў (тое, што больш за ўсе хочацца памятаць, і тое, што хочацца забыць).

Кніга Вольгі – своеасаблівая калекцыя прыватных гісторый, архіў партрэтаў беларускіх жанчын і ЛГБТ+ людзей, сабраны як спроба дакументацыі працэсаў забыцця і запамінання.

Падпісвайцеся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб!
744 views15:08
Открыть/Комментировать
2022-05-28 15:01:02
Шаноўныя сябры
Вось і падыходзіць да завяршэння 1-ы сезон заняткаў беларускай мовы "Мова нанова з Варшавы"
Запрашаем вас 30 траўня а 18-30 у Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6, Warszawa).

Падвядзем вынікі , праверым свае магчымасці

Госць: Музычны гурт - Relikt!

P.s. Можа быць летам для вас падрыхтуем парачку сюрпрызаў і неспадзяванак
170 views12:01
Открыть/Комментировать
2022-05-28 12:19:36
Адказы для Беларусі. Правы ЛГБТК+ = Правы беларус_кі

Падчас пратэстаў у Беларусі заўсёды сярод іншых сцягоў можна было пабачыць вясёлкавы сцяг ЛГБТК+ супольнасці. Некаторыя ўдзельнікі пратэстаў не разумелі гэтага, спасылаючыся на тое, што, маўляў, спачатку вызвалім Беларусь, а пасля будзем падымаць іншыя пытанні.

Ці можна падчас змаганняў за перамены аддзяліць свабоду ЛГБТК+ асобаў ад іншых?

На гэтае ды іншыя пытанні на сустрэчы «Адказы для Беларусі» мы будзем шукаць адказы разам з:

Настай Базар – фем квір нізавай актывісткай;
Дашай Чурко – праваабаронцай, феміністкай, адкрытай лесбіянкай;
Антонам Клімовічам – квір актывістам.

Калі: 2 чэрвеня,18.00
Дзе: Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6)
668 views09:19
Открыть/Комментировать
2022-05-28 08:55:17
Вітаем, шаноўнае спадарства! Запрашаем вас у Беларускі Моладзевы Хаб!

Сёння вы можаце правесці з намі цэлы дзень:

а 10й гадзіне цудоўная Яўгенія Давыдчык навучыць вас маляваць, а таксама атрымліваць задавальненне і расслабленне ад гэтага занятку;

потым а 15 мы будзем піць каву з гісторыкам Андрэем Радаманам і слухаць лекцыю пра Рэч Паспалітую;

а ўжо а 18 гадзіне ў цэнтры Варшавы мы разам створым сапраўдную Беларусь - са спевамі, танцамі ды музыкаю.

Так што далучайцеся! Мы чакаем кожнага з вас!
999 views05:55
Открыть/Комментировать
2022-05-27 18:05:17
УВАГА! АДМЕНА МЕРАПРЫЕМСТВА!

У хуткім часе хрысціянскія сустрэчы абавязкова адновяцца. Сачыце за нашымі анонсамі.
494 views15:05
Открыть/Комментировать