Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

Логотип телеграм канала @polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве Б
Логотип телеграм канала @polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
Адрес канала: @polskastudent
Категории: Образование
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.37K
Описание канала:

⚪️Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg
Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by
Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве 🌟

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал polskastudent и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 2

2022-08-29 11:23:16
Добрай раніцы, сябры
Сёння панядзелак — час публікаваць афішу мерапрыемстваў на гэты тыдзень.

Панядзелак, 29 жніўня
14:00
– Танцавальныя заняткі для дзяцей з Тэатрам танца "Магія"
18:30 – Мова Нанова Дзеткам

Аўторак, 30 жніўня
13:00
– Сустрэча Суполкі @bmasupolka
16:00 – Чытаем з польскімі філолагамі з Czytam z Tobą

Серада, 31 жніўня
18:00
– Пішам лісты палітвязням
18:30 – Сустрэча варшаўскага клуба "Што? Дзе? Калі?"

Чацвер, 1 верасня
18:30
– Мова Нанова Дзеткам

Пятніца, 2 верасня

Субота, 3 верасня
16:00 - Фестываль сучаснай беларускай музыкi «ГРАЙ»

Падпішыцеся на Беларускі Моладзевы Хаб!
680 views08:23
Открыть/Комментировать
2022-08-26 19:11:19
Запрашаем на літаратурна-музычную вечарыну «Паэзія і спевы беларускіх жанчын».

Будзе праводзіцца трансляцыя:



У праграме — прэзентацыя трох важных кніг, напісаных беларускамі і выдадзеных у 2022 годзе.
Гэта польска-беларускае выданне паэмы Марыі Мартысевіч «Сарматыя» (Pogranicze), паэтычная кніга Ганны Янкуты «Канстытуцыя» («Камунікат»), а таксама юбілейны зборнік Таццяны Сапач «Гаспадыня восеньскага саду» («Вясна»). Прэзентацыя апошняй кнігі адбудзецца сінхронна ў Варшаве і Вільні у дзень народзін слыннай беларускай віленскай паэткі.

На вечарыне можна будзе набыць усе тры прэзентаваныя кнігі, а таксама іншую мастацкую літаратуру на беларускай мове.

Спецыяльная госця імпрэзы — спявачка Паліна Дабравольская (Chornabrova)

Уваход вольны.
1.7K views16:11
Открыть/Комментировать
2022-08-26 15:14:31 Алесь Лапко – кіраўнік Беларускага Моладзевага Хаба, у гэтыя хвіліны ў этэры Еўрарадыё.

Сёння ён адкажа на вашыя пытанні, раскажа аб сваім меркаванні наконт таго, як захаваць беларускасць у выгнанні, пра дыскрымінацыю беларусаў за мяжой і ня толькі.

Глядзіце і слухайце размову па спасылцы:


909 viewsedited  12:14
Открыть/Комментировать
2022-08-26 14:52:31
Запрашаем усіх беларусаў у Польшчы прайсці невялікае апытанне пра беларускае культурнае жыццё ў гарадах, дзе вы жывяце.

Апытанне праводзіцца ў межах праекта “Магістраты Культуры”. Задача праекта - актывізацая культурнага жыцця беларускіх суполак у Польшчы праз запуск сістэмы самаарганізацыі магістратаў.

Для гэтага трэба ведаць, якіх культурных (у самым шырокім сэнсе) ініцыятыў вам не хапае ў вашым горадзе, а таксама стварэнне якіх ініцыятываў вы гатовыя былі б падтрымаць.

Будзем вельмі ўдзячныя за ваш удзел!

https://forms.gle/ECgv9KUZJpzKJmRJ9
881 views11:52
Открыть/Комментировать
2022-08-26 11:00:15
Вітанкі, сябры

Сёння пятніца, 26 жніўня. У Хабе будзе вельмі актыўна:
18:00 – Беларускі Дыксіт
18:00 – Паэзія і спевы беларускіх жанчын. Літаратурна-музычная вечарына
18:30 – Музычны Рух, спяваем беларускія песні

Запрашаем!
Да сустрэчы ў Беларускім Моладзевым Хабе
922 views08:00
Открыть/Комментировать
2022-08-25 21:05:20
На сённяшніх занятках Мова Нанова дзеткі вывучаюць літары "З" і "Ю".

Падчас заняткаў дзеці гуляюць у гульні, спяваюць песні, размалеўваюць размалёўкі і, самае галоўнае, вывучаюць родную мову!

Заняткі праходзяць па панядзелках і чацвяргах у 18:30.

pl. Konstytucji 6, Беларускі Моладзевы Хаб
897 viewsedited  18:05
Открыть/Комментировать
2022-08-25 19:11:55
9 верасня ў Беларускім Хабе (пляц Канстытуцыі 6) адбудзецца прэзентацыя альбома "Вецер" беларускага барда Змітра Вайцюшкевіча (Todara).

Рэзервацыя квіткоў па спасылцы https://www.eventbrite.com/e/9092022-tickets-407478437977

Пачатак канцэрта а 19.00.
Адрас: pl. Konstytucji 6, Беларускі Моладзевы Хаб

Aплата: 40зл (на ўваходзе гатоўкай)
855 views16:11
Открыть/Комментировать
2022-08-25 18:16:26
Сёння да нас завітаў беларускі актор, "Купалавец" – Алег Гарбуз!

Тэатр ТУТ запрасіў актора, каб запісаць праграму для дзяцей, якая будзе выходзіць на канале "Люстэрка"!

Тэатр вельмі старанна працуе над стварэннем праграмы і запрашае розных вядомых гасцей.

Хутка адбудзецца прэм'ера, таму падпішыцеся на канал Люстэрка, каб нічога не прапусціць!
888 views15:16
Открыть/Комментировать
2022-08-25 10:57:01
Вітаем

Сёння чацвер, 25 жніўня. Чакаем вас у Хабе на мерапрыемствах ніжэй:
14:00 – Танцавальныя заняткі для дзяцей з Тэатрам танца "Магія"
18:00 – Беларускі Дыксіт
18:30 – Мова Нанова Дзеткам
18:30 – Народныя спевы ад Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве

Падпішыцеся на Беларускі Моладзевы Хаб
932 views07:57
Открыть/Комментировать
2022-06-22 23:00:55
Шаноўныя сябры!

Запрашаем на канцэрт гурта “Яварына”, які адбудзецца

24 чэрвеня
а 19:00
у Беларускім Моладзевым Хабе на pl. Konstytucji 6 у Варшаве.


Вас чакае беларуская і сярэднявечная музыка, а таксама забавы і танцавальныя майстар-класы.
Гурт “Яварына” па вядомым прычынам на нейкі час спыніў сваю творчую дзейнасць, a яго ўдзельнікі апынуліся ў розных кутках свету.

Але яны зноў разам і запрашаюць вас на свой канцэрт!

Акрамя cамога гурта у канцэрце таксама прымуць удзел спецыяльныя госці.

Кошт квітка 20 зл, набыць можна будзе перад пачаткам мерапрыемства.
529 viewsedited  20:00
Открыть/Комментировать