Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

Логотип телеграм канала @polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве Б
Логотип телеграм канала @polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
Адрес канала: @polskastudent
Категории: Образование
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.37K
Описание канала:

⚪️Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg
Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by
Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве 🌟

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал polskastudent и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 3

2022-06-22 21:35:15
Запрашаем на каву з гісторыкам Міколам Волкавым на тэму «Сістэма абароны ВКЛ ў XVI–XVII стст.»

Калі: 24 чэрвеня а 15:00
Дзе: Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6)

У канцы XVIII ст. Рэч Паспалітая і Вялікае Княства Літоўскае зніклі з палітычнай карты Еўропы. Многія лічаць, што пасля гэтага дзяржавы былі слабымі і не маглі сябе абараніць, але гэта ўяўленні пазнейшага часу.

У XVI – XVII стст. ВКЛ у барацьбе з суседкамі здолела выбудаваць сістэму абароны і ўтрымліваць свае межы ў час ваенных канфліктаў. Яна грунтавалася не толькі на замках і зброі ў іх арсеналах, але і на правах жыхароў памежных зямель. Пасля Люблінскай уніі 1569 г. фактычна ўся сістэма абароны ВКЛ была сканцэнтравана на беларускіх землях і залежала ад пазіцыі беларусаў. У гэтым была яе сіла і слабасць.

А для тых, каго асабліва цікавіць гісторыя і для ўсіх жадаючых мы падрыхтавалі бонус – дыскусію на тэму «Гісторыя: факты, фэйкі, паралелі» у межах праекту «Адказы для Беларусі».

Яна адбудзецца 25 чэрвеня ў 16:30
.
618 views18:35
Открыть/Комментировать
2022-06-22 19:51:39
Главная задача Комитета — собрать доказательства преступлений силовиков и зафиксировать как можно больше случаев пыток, чтобы в будущем эти документы использовались для честного суда. 

Но далеко не каждый готов повторно проживать травматичный опыт и рассказать свою историю. 

Стоит ли пересиливать себя ради перспективы правосудия?

Мы считаем важным говорить об этом! Поэтому На Неделе против пыток хотим провести открытую дискуссию с документатором и пострадавшим. Они расскажут свою позицию и ответят на вопросы из зала.

Сразу после дискуссии начнутся Шчырыя Размовы — это близкий к Живой Библиотеке формат, но вместо «Книг» — «Герои»: правозащитник, пострадавший от пыток, адвокат, психолог и документатор. В течение 20 минут каждый посетитель сможет лично пообщаться с Героем.

Мероприятие состоится:
Варшава: 23 июня, 18:00, Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) 

Зарегистрироваться можно уже сейчас (регистрация анонимная, мы НЕ собираем ваши личные данные).

Обязательно приходите и приглашайте друзей!
285 views16:51
Открыть/Комментировать
2022-06-22 17:51:16
Запрашаем прыняць удзел у планаванні адвакацыйнай кампаніі "За спрыянне вызвалення беларускіх палітычных зняволеных".

Дзеянні, якія мы разам плануем рэалізаваць ў Варшаве, вельмі важныя. Яны дапамогуць усяму свету больш даведацца аб праблеме фальсіфікацыі крымінальных справаў супраць беларускіх палітвязняў, а таксама якім чынам падвысіць намаганні па іх вызваленні.

Трэнеры:
- Тацьцяна Кавальчук, "Горизонт Змін", Украіна
- Зьміцер Салаўёў, Праваабарончы Цэнтр "Вясна".


Анкета для папярэдняй рэгістрацыі: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeJAgLdATdVz5NJAf09fVGzI9xDQS1Jf5lCS2E80VlO8Gte2Q/viewform
617 viewsedited  14:51
Открыть/Комментировать
2022-06-22 15:05:13
Запрашаем на прэзентацыю вынікаў сацапытання ў Беларускім Моладзевым Хабе

Група беларускіх сацыёлагаў правяла апытанне грамадскага меркавання беларусаў па тэме стаўлення да вайны, дапамозе Украіне і дыскрымінацыі.

Запрашаем усіх на прэзентацыю вынікаў, якая адбудзецца ўжо заўтра,

23 чэрвеня
а 16:15
на пл. Konstytucji 6 у Варшаве.

Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы: https://forms.gle/d2RbsRqsZviJq9HR6
710 viewsedited  12:05
Открыть/Комментировать
2022-06-22 13:49:03
Сябры!

Нажаль, сённяшніх танцавальных заняткаў з Javaryna Kids не будзе

Усе астатнія заняткі і мерапрыемствы сёння будуць без змен.

Да сустрэчы ў Беларускім Моладзевым Хабе
700 viewsedited  10:49
Открыть/Комментировать
2022-06-22 10:50:11
Вітаем усіх! Сёння ў Беларускім Моладзевым Хабе:

а 17:00
– прыводзім дзетак на заняткі танцавальнай студыі Javaryna kids;
у 18:00 – пішам лісты палітвязням;
а ў 19:00 – займаемся акторскім майстэрствам у тэатральнай студыі для дарослых.

Сачыце за анонсамі Беларускага Моладзевага Хаба!
721 viewsedited  07:50
Открыть/Комментировать
2022-06-21 21:22:08
Паглядзіце колькі ў нас ёсць цудоўных фотаздымкаў з фестывалю "Прадмова", успаміны аб якім яшчэ зусім свежыя.

Больш фота па спасылцы.

Стаў падабайку, калі знайшоў сябе на фэсце!

Фота: Inst @klacayu_po_fotiku
782 views18:22
Открыть/Комментировать
2022-06-21 20:12:15
Запрашаем на ініцыятыву
"Напішы ліст палітвязню"!


Акрамя таго, што кожны раз у нас атрымліваецца напісаць каля 30-40 лістоў для нашых герояў, мы яшчэ і паспяваем паразмаўляць, падзяліцца навінамі і падтрымаць адно аднаго.

Даволі часта, людзі, якія прыходзяць напісаць ліст, самі калісь былі вымушаны чакаць хоць якую паштоўку, знаходзячыся за кратамі. Яны дакладна разумеюць, як гэта каштоўна.

Але і людзі, якія жывуць у Польшчы даволі даўно і, дзякуй Богу, не сутыкаліся з пеніцыярнай сістэмай Беларусі, таксама адчуваюць патрэбу быць салідарнымі з палітвязнямі

Нашыя сустрэчы аб'ядноўваюць розных людзей з агульнай мэтай:
падтрымка людзей за кратамі.

Plac Konstytucji 6,
Беларускі Моладзевы Хаб

22/06, серада, 18:00


Жыве Беларусь!
306 views17:12
Открыть/Комментировать
2022-06-21 19:03:06
Беларускі гурт The Superbullz запрашае на свой канцэрт!

24.06. а 19 гадзіне ў клубе Potok (ul. Potocka 14, Warszawa) упершыню ў Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт гурта The Superbullz! Спецыяльны госць – Tyapin CREW!

The Superbullz – беларускі рок-гурт, утвораны ў студзені 2016 году ў Менску. Вакалістам і лідарам гурту з'яўляецца Алесь-Францішак Мышкевіч, музыка гуртоў Ляпіс Трубяцкі, Крамбамбуля, Volski.

Гурт называе сябе «пераважна беларускамоўным», хоць выконвае таксама песні на расейскай ды ангельскай мовах.
https://taplink.cc/thesuperbullz

Квіткі на ўваходзе – 40 злотых наяўнымі. Рэгістрацыя па спасылцы.
658 viewsedited  16:03
Открыть/Комментировать
2022-06-19 11:18:04 Расклад на 19 чэрвеня:

12.20 – 13.20 (Пляцоўка А) - Сустрэча-размова «Чужыя сярод сваіх?» з расейскамоўнымі беларускімі аўтарамі Паўлам Анціпавым, Юляй Арцёмавай, Андрэем Дудко

13.20 – 14.20 (Пляцоўка А) - Прэзентацыя трохтомніка да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Веніяміна Блажэннага. Мадэратар – Дзмітрый Строцаў

13.30 – 14.20 (Пляцоўка В) - Круглы стол «Лісты да Сабак» з прадстаўнікамі незалежных беларускіх выдавецтваў і медыя. Удзельнікі: Алесь Аркуш, Надзея Белахвосцік, Яраслаў Іванюк, Марыя Мартысевіч

14.30 – 16.00 (Пляцоўка А) - Дыскусія: «Логіка для адукацыі. Ці патрэбнае вывучэнне логікі ў 21 ст., каму і для чаго?». Удзельнікі: Пётра Рудкоўскі, Павел Баркоўскі, Андрэй Шуман. Прэзентацыя кнігі Андрэя Шумана Logika Talmudu. Krakow: Copernicus Press. Прэзентацыя кнігі Паўла Баркоўскага «Логіка»

14.30 – 15.30 (Пляцоўка В) - Перфоманс-чытанне выбраных частак кнігі «Манах Вера» у прасторы анімаваных ілюстрацый (ілюстрацыі Цімафея Яржомбека, анімацыя Марыі Пучко) ад паэта Дзмітрыя Строцава

15.00 – 16.00 (Тэатральная пляцоўка) - Сцэнічная чытка п’есы Касі Чыкатоўскай «Гаргоны» ў выкананні Паліны Дабравольскай і Яўгеніі Давыдзенка

15.30 – 16.00 (Пляцоўка В) - Прэмія імя Алеся Адамовіча – 2021. Вядоўца – Таццяна Нядбай

16.00 – 16.40 (Пляцоўка А) - Канцэрт сямейнага ансамбля «Бартосікі»: Зміцер Бартосік (гітара, вакал), Таццяна Карпіловіч (баян), Юстына Карпіловіч (гітара, вакал), Геральд Бартосік (вакал, блок-флейта)

16.00 – 16.40 (Пляцоўка В) - Сустрэча-лекцыя Алеся Аркуша «Часопіс «Калосьсе» як летапіс белліт андэграўнда 90-х»

16.40 – 18.00 (Пляцоўка А) - Дыскусія «Літаратары і вайна». Удзельнікі: Святлана Алексіевіч, Уладзімер Арлоў, Марэк Радзівон, Саша Філіпенка

18.10 – 19.00 (Пляцоўка А) - Творчы вечар Сашы Філіпенка. Вядоўца імпрэзы – Ірэна Кацяловіч

18.00 – 19.00 (Тэатральная пляцоўка) - Прэзентацыя кнігі «Утульныя казкі» і тэатралізаванае чытанне сумесна з тэатрам святла, цені і лялек Дом сонца. Вядоўца – аўтар Аляксей Кулакоў

19.00 – 22.00 (Пляцоўка на вуліцы) - Гала-канцэрт беларускіх музычных гуртоў і выканаўцаў.

Сачыце за анонсамі Беларускага Моладзевага Хаба!
353 views08:18
Открыть/Комментировать