Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

Логотип телеграм канала @polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве Б
Логотип телеграм канала @polskastudent — Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
Адрес канала: @polskastudent
Категории: Образование
Язык: Русский
Страна: Беларусь
Количество подписчиков: 2.37K
Описание канала:

⚪️Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg
Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by
Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве 🌟

Рейтинги и Отзывы

3.00

3 отзыва

Оценить канал polskastudent и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 4

2022-06-19 11:17:41
Чакаем вас сёння ў Беларускім Моладзевым Хабе!

Нядзеля, 19 чэрвеня
а 12:00
распачнем другі дзень Фестывалю інтэлектуальнай кнігі Прадмова.

Увага, у 12.30 на пляцоўцы В яшчэ адбудзецца: Прэзентацыя кнігі Аляксея Адамовіча «Ян Няпрэцкі і карта ВКЛ». Прэзентуе сам аўтар.

а ў 19:00 - вядомыя беларускія гурты і выканаўцы выступяць на пляцоўцы каля Беларускага Моладзевага Хаба.

Напрацягу ўсяго дня можна купіць мноства кніг на беларускай, запрашаем на pl. Konstytucji 6!
708 viewsedited  08:17
Открыть/Комментировать
2022-06-18 11:51:33 Расклад на 18 чэрвеня:

11.00 – 11.30 (Пляцоўка А)
- Адкрыццё фестывалю PRADMOVA у Варшаве. Вітальнае слова арганізатараў

11.30 – 11.45 (Пляцоўка А) - Адкрыццё выставы літар «Вязьмо» Кацярыны Пікірэні

12.10 – 12.50 (Пляцоўка В) - Прэзентацыя кнігі «Здарэнне ў Краіне-Дзе-Робяць-Котак» Наталлі Станкевіч. Прэзентуе аўтарка, з удзелам перакладчыка Паўла Касцюкевіча

12.45 – 13.00 (Пляцоўка А) - Прэзентацыя праекту «Беларуская бібліятэка ў Варшаве» з удзелам яе ініцыятаркі Аляксандры Гушчы

13.00 – 14.00 (Пляцоўка А) - Прэзентацыя «Белай Кнігі Правасуддзя» ад Прэс-клубу з удзелам прадстаўнікоў беларускіх медыя

13.00 – 14.00 (Пляцоўка В) - Прэзентацыя выданняў ЕГУ: зборніка «CTRL+S: Еўрапейская спадчына» і навуковага часопіса яўрэйскіх даследаванняў «Цайтшрыфт». Мадэратар – Сцяпан Стурэйка

14.00 – 15.00 (Пляцоўка А) - Размова «Krytyka Polityczna» і яе роля ў стварэнні польскай інтэлектуальнай прасторы. Як інтэлектуальныя выдавецкія праекты фарматуюць нацыянальны наратыў». Гутарка са Славамірам Серакоўскім. Мадэратар – Павел Баркоўскі

14.00 – 15.00 (Пляцоўка В) - Прэзентацыя мемуараў Карласа Шэрмана «Блуканец». Прэзентуюць Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай і інш.

15.00 – 16.20 (Пляцоўка А) - Дыскусія «Нацыянальны герой: гісторыя і/ці міф. Па матывах гістарычных асоб 16-17 ст.». Удзельнікі: Мікола Волкаў, Андрэй Радаман, Віктар Якубаў. Мадэратар – Генадзь Сагановіч. Прэзентацыя кнігі Міколы Волкава «Абрысы розныя: малюнкi i чарцяжы гетмана Януша Радзiвiла»

15.00 – 15.40 (Пляцоўка В) - Сеанс нявыдадзенай кнігі. Павал Касцюкевіч чытае ўрыўкі з новага раману «Гісторыка-культурны бардэль адваката Велікоўскага» і адказвае на пытанні публікі

15.40 – 16.20 (Пляцоўка В) - Прэзентацыя перакладаў серыі «Паэты планеты» ад выдавецтва «Зміцер Колас». Мадэратарка – Марыя Мартысевіч

16.30-18.00 (Пляцоўка А) - Дыскусія «Культурны імперыялізм і вайна культур: ці магчымае супраціўленне?». Удзельнікі: Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Таццяна Заміроўская, Таццяна Нядбай, Андрэй Хадановіч. Мадэратар – Марэк Радзівон

16.30-17.10 (Пляцоўка В) - «Мабільная радзіма». Прэзентацыя кніг нямецкага гісторыка Фелікса Акермана. Прэзентуе аўтар з удзелам перакладчыцы Алены Талапілы

17.30 – 18.00 (Пляцоўка В) - Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Отвечая за себя. Записки философа с вредным характером». Мадэратарка – Святлана Мацкевіч

16.30 – 17.40 (Тэатральная пляцоўка) - Спектакль для дзяцей «Залатое кураня» ад праекта Teatr.Tut

18.00 – 19.20 (Пляцоўка А) Публічнае інтэрв’ю Адама Міхніка на тэму «Рэвалюцыі, Войны і Салідарнасць: урокі 20-21 ст. для Усходняй Еўропы». Мадэратар – Славамір Серакоўскі

18.00 – 19.00 (Тэатральная пляцоўка) - Майстар-клас па стварэнні паштовак «Выцінанка і чытанка» і паэтычныя чытанні для дзяцей і дарослых. Вядоўца – творца і педагог Леся Каблукова

19.30 – 19.50 (Пляцоўка А) - Агляд актуальнай сітуацыі ў сферы культуры ў Беларусі «Культура за кратамі» у прэзентацыі Таццяны Нядбай. Агляд навінак анлайн-праектаў, падкастаў і блогаў

19.50 – 20.30 (Пляцоўка А) - Сустрэча-дыскусія з нагоды абмеркавання кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы». Мадэратар – Зміцер Лукашук

19.30 – 20.30 (Пляцоўка В) - Прэзентацыя-сустрэча «Літаратура АНЛАЙН. Як дыгіталізуецца літаратурны свет»

20.30 – 22.00 (Пляцоўка А) - Ноч Паэзіі. Удзельнікі: Уладзімір Лобач, Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай, Дзмітрый Строцаў, Анхела Эспіноса. У праграме Ночы Паэзіі таксама прагучаць вершы палітзняволеных Людзей Слова. Вядоўца – Андрэй Хадановіч.

Сачыце за анонсамі Беларускага Моладзевага Хаба!
394 views08:51
Открыть/Комментировать
2022-06-18 11:51:33 Хутка пачынаем!

Нагадаем, што чакае нас сёння на Фестывалю "Прадмова".
729 views08:51
Открыть/Комментировать
2022-06-18 11:30:01
Сёння чакаем усіх у Беларускім Моладзевым Хабе на фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».

У рамах Фестывалю для вас прыгатаваная вельмі цікавая і насычаная праграма. Таксама, сёння і заўтра дзейнічае кірмаш беларускіх кніг!

Падрабязная праграма на 2 дні па спасылцы.
784 viewsedited  08:30
Открыть/Комментировать
2022-06-17 20:00:45 ​​ Запрашаем на анлайн гутарку па тэме:

КАЛЬКАВАНЬНІ Й ПАЗЫЧЭНЬНІ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Сябры, зноў сустракаемся з вамі анлайн – гэтым разам, каб абмеркаваць :

надзённую праблему расейскамоўнага думаньня й ягонага ўплыва на беларускую гаворку

сындром непаўнавартасьці й баязьлівасьці ў дачыненьні беларускай мовы (як яго пераадолець)

нязграбнае калькаваньне й натуральнае пазычаньне: у чым розьніца

самыя тыповыя й распаўсюджаныя памылкі праз расейскамоўны лад думаньня

Калі: 17 чэрвеня (пятніца)
А каторай: 21.00
Дзе далучыцца: па спасылцы ў
Google Meet

#мова #supermova #правапіс #беларускаямова #пазычэньні
412 views17:00
Открыть/Комментировать
2022-06-17 19:03:04
Беларускія зоркі выступяць перад Беларускім Моладзевым Хабам

Выступ адбудзецца ў межах беларусага фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova.

19.06.2022 (нядзеля)
19:00-22:00
Беларускі Моладзевы Хаб
пл. Канстытуцыі 6, Варшава

Вось хто выступіць:

Nizkiz
Tyapin Crew
Dzieciuki
Юрый Стыльскі («Дай Дарогу!»)
Botanic Project
Аляксандр Памідораў
Дзяніс Тарасенка («Разбітае сэрца пацана»)
Rahis.

Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
1.5K viewsedited  16:03
Открыть/Комментировать
2022-06-17 16:07:03
Пітч-дэк «Што хоча і чаго не хоча ведаць венчурны інвестар?»

Падчас чарговай сустрэчы вы даведаецеся пра наступныя рэчы:

1. Базавая структура інвестыцыйнай прэзентацыі.
2. Фаундер-тэхнар vs фаундер-візіянер.
3. Што інвестару трэба ведаць пра ваш прадукт?

Пра спікера:
Дзмітрый Калінін

Венчурны прадзюсар, ментар і стартап-эдвайзер.
Амбасадор і скаўт шэрагу венчурных фондаў.
Заснавальнік сэрвісу анлайн-кансультацый тэхналагічных стартапаў xMentor.online
Вопыт экспертнай ацэнкі і ментарскай падтрымкі больш за 500 стартапов і інавацыйных праектаў.
Прафінансавана больш за 30 праектаў на агульную суму звыш $ 25 млн.

Што такое пітч-дэк?
У рамках серыі майстар-класаў Дзмітрый Калінін падрабязна раскрые асноўныя прынцыпы падрыхтоўкі інвестыцыйнага пітч-дэка для стартапа.
Як у рэчаіснасці ўладкаваная сістэма адбору стартапаў – на што інвестары звяртаюць асаблівую ўвагу і як прымаюць свае рашэнні.

Калі: 23 чэрвеня а 18 гадзіне
Дзе: Беларускі Моладзевы Хаб (пляц Канстытуцыі, 6)
805 views13:07
Открыть/Комментировать
2022-06-17 14:30:56
Нагадваем, што заўтра не будзе Біблейскіх сустрэч і традыцыйных танцаў, бо мы рыхтуем для вас маштабны фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»

Падрабязная праграма па спасылцы.
946 views11:30
Открыть/Комментировать
2022-06-17 10:24:00
Сёння ў Беларускім Моладзевым Хабе

а 17:30 - запрашаем на спектакль «Палёт да сябе» ад тэатральнай студыі «Шакалад». Гэта пастаноўка паводле твора Рычарда Баха «Чайка з імем Джонатан Лівінгстан»;

а 18:00 - спяваем беларускія песні разам з Музычным рухам;

а ў 19:00 - прыходзім на заняткі ў Тэатральнай студыі для дарослых.

Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
850 viewsedited  07:24
Открыть/Комментировать
2022-06-16 20:17:35
Вітаем!

Спадзяемся, што вы сёння добра адпачываеце і заўтра прыйдзеце ў Беларускі Моладзевы Хаб!

У пятніцу будзем чакаць вас на:

Спектаклі "Палёт да сябе" тэатральнай студыі "Шакалад" а 17:30
Народных спеўках Музычнага Руху а 18:00
Тэатральных занятках для дарослых а 19:00

А зусім хутка ў нас будуць вельмі насычаныя выходныя на фэстывалю навуковай кнігі PRADMOVA, якія завершацца вялікім выступам беларускіх гуртоў і выканаўцаў!

Падпішыся на канал
Беларускі Моладзевы Хаб
846 viewsedited  17:17
Открыть/Комментировать