Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

10 верасня ў Amfiteatr Tarasów у Сопаце адбудзецца фестываль в | Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

10 верасня ў Amfiteatr Tarasów у Сопаце адбудзецца фестываль вольных беларусаў МАРА ФЭСТ у падтрымку народа Украіны.

Квіткі: https://bit.ly/3q0TKdY

На працягу ўсёй сваёй гісторыі беларусы імкнуцца захаваць мір і сяброўства з суседзямі, таму ад пачатку вайны ва Украіне мы не можам маўчаць і бяздзейнічаць.

Для нас важна яшчэ раз нагадаць – сумленныя беларусы супраць вайны, мы падтрымліваем украінскі народ у барацьбе за свабоду і ўдзячныя Польшчы за тое, што яна нас прымае і дапамагае ўкраінцам з ды беларусам ў гэтыя складаныя часы.

У праграме выступы артыстаў: Купалаўцы, Зміцер Вайцюшкевіч, NAVIBAND, NIZKIZ і зоны актывацыi Jack Quiz, праект ментальнай дапамогi WEMAYHELP 2.0, Мова Нанова, Q&A з YouTube- блогерамі Іванам Падрэзам (Лирикс) і Аляксандрам Табольскім (Лонгплей), прэзентацыя кнiгi Аляксандра Чарнухi “Свиньи”, а так сама дзiцячыя зоны.

Вядучыя Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая.

Увесь прыбытак ад продажу білетаў арганізатары накiруюць у "Міжнародны фонд медычных інавацый" (г. Кіеў)