Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў З
Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
Адрес канала: @zbsunion
Категории: Политика , Образование
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.04K
Описание канала:

Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў
Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі.
https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал zbsunion и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 6

2022-04-29 10:55:44 Затрыманы студэнт БДУІР

Тэлеграм — канал [не]Мірны БДУІР паведамляе пра затрыманне студэнта БДУІР факультэта інфакамунікацый са спецыяльнасці ЗИвТК – Івана Ібрагімава. Прычына затрымання невядома.

Іван родам з Расіі і навучаецца ў групе для замежных студэнтаў.

Паведаміце падрабязнасці затрымання студэнта ў бяспечны чат-бот @zbsunion_bot.
404 views07:55
Открыть/Комментировать
2022-04-28 12:15:44
Cумесны ліст на шляху да адрасатаў

Два тыдні таму Вольныя паштоўкі і Майстэрня Паштовак Салідарнасці запусцілі акцыю, каб падтрымаць беларусаў, затрыманых па «справе Зельцара»

На заклік адгукнуліся дзясяткі людзей. Іх пажаданні палітвязням былі сабраны ў адзін ліст салідарнасці.

Гэты ліст будзе апраўлены ўсім палітвязням па «справе Зельцара», чые прозвішчы вядомыя праваабаронцам. Мы заклікаем усіх перадаць словы падтрымкі, падзякі і іншыя пажаданні палітвязням. Калі ласка, дапамажыце перадаць дзясяткі салідарных галасоў беларусаў і беларусак адрасатам!

Вы таксама можаце раздрукаваць тэкст і даслаць ліст самастойна. Адрасы шукайце на сайце.

#справазельцара
377 views09:15
Открыть/Комментировать
2022-04-28 08:23:09
«Пра кампраміснасць у бескампрамісныя часы»

У 104 дзень святкавання Дня Волі паэтычная супольнасць беларусаў з'явіла святлу першы нумар новай газеты «Лямант»

«Наша супольнасць бярэ пачатак яшчэ з 2016 года, калі была створана паэтычная групоўка ў адным з кабінетаў Філалагічнага факультэта БДУ ў Менску. Вядома ж, паэтычная і палітычная ў Беларусі — гэта сінонімы, бо барацьба за выжыванне — натуральная азнака любой асобы, любой групы. Раз усё беларускае нішчыцца — то яно вядзе барацьбу наўпрост за права існаваць».

У нашай сакратарки па знешніх сувязях Дар’ечкі Рублеўскай выданне пацікавілася:
✸ У чым адметнасць ЗБС?
✸ Якая на сягодня галоўная задача?
✸ Ці адчуваецца нарастаючая адарванасць ад унутранабеларускай павесткі?

А таксама шмат цікавага чытайце па спасылцы.

#Лямант
376 views05:23
Открыть/Комментировать
2022-04-27 12:23:25 У БДТУ затрымалі выкладчыка падчас пары

Нам стала вядома, што нядаўна ў нашым універсітэтце быў затрыманы выкладчык з кафедры эканамічнай тэорыі і маркетынгу — Жук Зміцер Аляксандравіч.

На дадзены момант нам вядома, што АМАП яго затрымаў ва ўніверсітэце падчас пары, нібыта за фінансаванне тэрарызму.

Калі вам штосьці аб гэтым вядома, калі ласка, паведаміце ў наш бот: @s_bdtu_bot
209 views09:23
Открыть/Комментировать
2022-04-26 19:22:49
36 гадоў Чарнобыльскай катастрофы
«Чарнобыльскі шлях»: як апазіцыя супрацьстаяла рэжыму

26 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф. У гэты дзень у 1986 годзе адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — найбуйнейшая па маштабах шкоды і наступствах тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя.

У картках распавядаем, якім быў Чарнобыльскі шлях — штогадовае беларускае шэсце ў памяць чарнобыльскай катастрофы — у розныя гады.

Шануйце сваю гісторыю і памятайце прп тых, хто змагаўся за вольную, прававую і незалежную Беларусь не адзін дзясятак год.

Ці вы бралі ўдзел у Чарнобыльскім шляху? У якім годзе?
340 views16:22
Открыть/Комментировать
2022-04-26 13:16:30 26-годдзе Праваабарончага цэнтра «Вясна»

26 красавіка 1996 года, падчас масавых акцый пратэсту ў Беларусі, быў заснаваны Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Цягам ужо 26 гадоў праваабаронцы спрыяюць фармаванню грамадзянскай супольнасці, заснаванай на павазе да праў чалавека. Праваабаронцы абаранялі і працягваюць абараняць правы чалавека ў Беларусі.

ЗБС віншуе «Вясну» з днём заснавання і зычыць далейшых поспехаў у праваабарончай чыннасці! Мы дзякуем вам за самаадданую дзейнасць.

На жаль, 7 праваабаронцаў будуць сустракаць 26-годдзе «Вясны» за кратамі. Гэта: старшыня Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёры Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.

Павіншуйце палітзняволеных вясноўцаў з 26-годдзем арганізацыі праз лісты салідарнасці, віртуальную дошку, а таксама распавядзіце пра іх ці вашу гісторыю, звязаную з «Вясной», у сацсетках з хэштэгам #FreeViasna.
102 viewsedited  10:16
Открыть/Комментировать
2022-04-22 12:05:53 Шатландскі ўніверсітэт прымае рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі

Універсітэт Данді (Шатландыя) гатовы прымаць рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі на спрошчаных умовах. Гуманітарная Стыпендыя забяспечыць поўнае вызваленне ад платы за навучанне за кожны год навучання, а таксама штомесячную стыпендыю і выдаткі на пражыванне.

Што для гэтага патрабуецца:

Статус бежанца

Падаць заяўку не пазней 29 красавіка

Падрабязна
692 viewsedited  09:05
Открыть/Комментировать
2022-04-19 17:57:50
Ілля Трахтэнберг правёў 10 дзён у ШІЗА

Як паведамляе «Вясна», адміністрацыя калоніі №15 нядаўна змяшчала палітзняволенага Іллю Трахтэнберга ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Прычына невядома.

Хлопец — фігурант «справы студэнтаў». 16 ліпеня 2021 года суд пакараў палітвязня 2,5 гадамі калоніі.

Ілля браў удзел у забастоўцы і іншых студэнцкіх актыўнасцях. За гэта ён быу адлічаны з другога курса матэматычнага факультэту БДУ. 12 лістапада 2020 года яго затрымалі ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК.

Падтрымайце Іллю: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Ілля Вітальевіч Трахтэнберг
539 views14:57
Открыть/Комментировать
2022-04-18 18:50:58 Студэнтку БДУ затрымаў ГУБАЗ

Раніцай 12 красавіка Навасадская Анастасія была затрымана ГУБАЗам. У «пакаяльным відэа» 21-гадовая дзяўчына «прызнаецца» ў тым, што 1 верасня 2020 года прымала ўдзел у студэнцкай акцыі пратэсту і перакрывала рух транспарту, паведамляе «Вясна».

Студэнтку вінавацяць па артыкуле 342 КК РБ (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Па нашай інфармацыі Анастасія навучалася на 4 курсе БДУ біялагічнага факультэта па спецыяльнасці малекулярная мікрабіялогія.

Падтрымайце студэнтку паштоўкамі і лістамі:
• Навасадская Анастасія Яўгеньеўна
СІЗО-1. 220030, г. Мінск, ул. Валадарскага, 2

Паведаміце падрабязнасці палітычнага затрымання студэнткі ў бяспечны чат-бот @zbsunion_bot.
1.0K views15:50
Открыть/Комментировать
2022-04-15 18:03:24 Міжнародны сакратар ЗБС Макс Зафранскі пракаментаваў падзеі, звязаныя з Балонскім працэсам, для @euroradio

«У Балонскім працэсе няма такой працэдуры, як выключэнне краін з гэтага працэсу,
— тлумачыць Максім Зафранскі. — А калі б такая працэдура была, то яна была б нашмат даўжэйшая і займала б нашмат больш часу, чым адна сустрэча прадстаўнікоў краін на якім-небудзь са з'ездаў.»

Чытайце увесь тэкст па спасылцы
695 views15:03
Открыть/Комментировать