Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў З
Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
Адрес канала: @zbsunion
Категории: Политика , Образование
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.04K
Описание канала:

Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў
Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі.
https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал zbsunion и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 4

2022-05-26 19:22:21
У ЗБС ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ! Прыпамінаем, што было за гэтыя 34 гады

Задзіночанне было створана студэнцтвам з мэтай супрацьдзеяння камунізму ў Беларусі. На працягу існавання ЗБС студэнты здзіўлялі сваёй крэатыўнасцю ладзіць акцыі ва ўніверсітэтах супраць рэжыму, што таксама паказала і сучаснае студэнцтва ў 2020.

Павіншуйце ЗБС у каментарах. Дзякуй за тое, што вы з намі !

#ЗБС #дзеньнародзінаў
294 views16:22
Открыть/Комментировать
2022-05-26 14:42:43
Прамы эфір з удзельнікам гурта ЛСП

Ужо сёння а 19:30 адбудзецца наш прамы эфір у Instagram з Пятром Клюевым. Пагутарым пра студэнцтва, вышэйшую адукацыю і, вядома, пра звычайнае жыццё.

Да сустрэчы!

#збс #адукацыя
674 viewsedited  11:42
Открыть/Комментировать
2022-05-24 18:02:48 Cтудент БДУІР атрымаў 3 гады «дамашняй хіміі»

Студэнт БДУІР Яўген Маляўка навучаўся на факультэце ФІТУ, спецыяльнасць — штучны інтэлект. Пад канец сакавіка ён быў затрыманы ў рамках 342 артыкулы КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Хлопцу пагражала да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

06.05 у 11:30 адбылося паседжанне па справе Яўгена. Па выніку хлопец атрымаў 3 гады «дамашняй хіміі»

Пасля вынясення прысуду Жэня быў вызвалены ў зале суда, паведамляе «[не]Мирный БГУИР»

#ЗБС #свабодустудэнцтву
301 views15:02
Открыть/Комментировать
2022-05-23 19:55:39 21 траўня — Дзень палітвязня ў Беларусі.

Як гэты дзень прайшоў у беларускага студэнцтва?

Аб палітзняволеных, звязаных з асобнымі ўніверсітэтамі, ўзгадалі студэнты ГрДУ, БрДТУ, БДУІР, БДМУ і МДЛУ.

У БДУ быў затрыманы студэнт Інстытуту Бізнэса Аляксандр Буйліцкі. Таксама былы супрацоўнік ФМО Аляксандр Данілевіч, раней звольнены па палітычных матывах, перастаў выходзіць на сувязь.

Студэнцкая Думка даступна і зразумела распавяла пра: статус палітвязня, дзе праблема палітзняволення актуальная сёння і хто са славутых людзей пабываў за кратамі па палітычным матывах.

Беларускія студэнты ладзілі акцыі падтрымкі і салідарнасці ў Познані і Празе.

Няхай людзі за кратамі адчуваюць нашу падтрымку кожны дзень.
Напішыце ліст палітвязню!


#ЗБС #СвабодуСтудэнцтву
262 viewsedited  16:55
Открыть/Комментировать
2022-05-23 15:54:33 Студэнтам-выпускнікам БНТУ уручаюць позвы ў ваенкамат

«БНТУ 97%» паведамляюць, што студэнты астатніх курсаў як мінімум двух факультэтаў (ФММП і СТФ) атрымліваюць позвы пасля экзаменаў ці падчас працэсу размеркавання. За адмову браць позву пагражаюць складаннем акта.

Выдача вайсковых позваў выпускнікам ва ўніверсітэтах не з'яўляецца чымсьці новым, аднак гэта прэцэдэнт, бо да 2022 года позвы ўручалі разам з атрыманнем дыплома — летам.

Паводле вайсковых позваў, выпускнікі павінны з'явіцца ў ваенкамат у жніўні гэтага года.

#ЗБС #БНТУ
335 views12:54
Открыть/Комментировать
2022-05-23 14:02:15
Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" і Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашаюць на лекцыю "Уводзіны ў палітычную пісьменнасць".

28.05 (субота), 14:00 па менскім часе
Zoom

Адкрытая лекцыя для тых, каму цікава разабрацца з сістэмай палітычных кардынатаў і зразумець адрозненні (каштоўнасці, інтарэсы) левых, правых, цэнтрыстаў. Пагутарым таксама пра тое, чаму маладым людзям важна мець веды ў гэтай сферы.

Лектар: Арцём Шрайбман, палітычны аналітык (спецыяліст па ўнутранай і знешняй палітыцы Беларусі) і заснавальнік аналітычнага агенцтва Sense Analytics.

Рэгістрацыя на лекцыю
730 views11:02
Открыть/Комментировать
2022-05-23 13:40:31 Паэзія нашых гадоў

На канале «Рупар БДМУ» 13 траўня ў прыбіральнях універсітэта з'явіліся вершыкі, што высмейваюць адміністрацыю медыцынскага ўніверсітэта. Такі крэатыўны падыход да партызаншчыны захапляе, так трымаць, БДМУ!

А як вы ацэньваеце дадзеныя працы ?

#ZBS #БГМУ #студэнцтва
375 views10:40
Открыть/Комментировать
2022-05-20 19:48:39 Глеб Фіцнер выходзіць ужо 30 траўня.
Падтрымайце яго праз Стыпендыю Смоліча


Менш чым праз 2 тыдня вызваляецца адзін з палітзняволеных, асуджанных па «Справе студэнтаў», — Глеб Фіцнэр. Паўтары гады за кратамі за тое, што бараніў справядлівасць і свабоду на выказванне сваёй пазіцыі ў студэнцкай супольнасці.

Як падтрымаць хлопца? Ахвяруйце на Стыпендыю Смоліча!
Стыпендыя складаецца з вашых данатаў, якія будуць уручаны палітзняволеным студэнтам па вызваленні!

Першапачаткова збор быў да 15 студзеня, але мы вырашылі працягнуць да моманту выхаду з турмы ўсіх стыпендыятаў, каб атрымалась максімальная магчымая сума!
Нам вельмі хочацца сабраць як мінімум па 500 еўра для кожнага палітвязня, таму заклікаем далучыцца.

Падзяліцеся пастом з сябрамі. Падтрымайце студэнцтва!

#свабодустудэнцтву
311 viewsedited  16:48
Открыть/Комментировать
2022-05-19 13:43:03 Акадэмічная свабода

ЗБС разам з ESU (Еўрапейскі студэнцкі звяз) падрыхтавалі сацыялагічнае апытанне.

Разам з мэтавай групай па акадэмічных свабодах ESU збірае інфармацыю пра тое, як студэнты ўспрымаюць акадэмічныя свабоды, аўтаномію навучальных устаноў і акадэмічную сумленнасць у сваіх навучальных установах.

Прайсці апытанне можна па спасылцы.

#ZBS #ESU #студэнцтва
793 viewsedited  10:43
Открыть/Комментировать
2022-05-17 16:08:01 Анлайн-інтэнсіў па афлайн і анлайн бяспецы для беларускіх актывістаў і актывістак

Free Belarus Center і Action Office запрашаюць актыўных беларусаў і беларусак прыняць удзел у анлайн-інтэнсіве па бяспецы.

19-20 траўня — анлайн-фармат з абмежаваным доступам.

Вы даведаецеся пра наступнае:
• Як абараніць свой камп'ютар і тэлефон;
• Як падрыхтавацца да ператрусу і што рабіць, калі падрыхтавацца не пасьпелі;
• Як паводзіць сябе пры затрыманні.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Дэдлайн: 18 траўня, 23:59.
480 views13:08
Открыть/Комментировать