Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў З
Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
Адрес канала: @zbsunion
Категории: Политика , Образование
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.04K
Описание канала:

Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў
Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі.
https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал zbsunion и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения

2022-09-01 12:48:49 Атмасфера ў БДУІР сягоння

Як справы ў іншых універах і ў вашых малодшых знаёмых, родных у школах і ліцэях?

Можаце напісаць нам у чат-бот @zbsunion_bot.
59 views09:48
Открыть/Комментировать
2022-08-29 18:53:01 Як і заўсёды, распавядаем, што адбывалася на мінулым тыдні

18-гадовага Рамана Карпука, студэнта першага курса БрГУ, асудзілі да 3 гадоў калоніі за тое, што падчас рэферэндуму ён дасылаў лісты членам выбарчых камісій з заклікам падлічваць галасы сумленна.

На волю выйшаў студэнт 4 курса ГДТУ Ілля Сілянкоў. Ён цалкам адбыў свой тэрмін у 1,5 гады «хіміі» за нібыта абразу Лукашэнкі ўлёткамі з ягонай выявай і надпісамі.

Пайшоў з жыцця вядомы матэматык, загадчык і прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі фізічнага факультэта БДУ Валянцін Русак.

У Фаніпалі быў затрыманы Ягор Круглік, студэнт 4 курса стаматалагічнага факультэта БДМУ разам з яшчэ 2 чалавекамі. Па меркаванню ГУБАЗіКа і СОБР, хлопцы ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 і «груба парушалі парадак».

Першы прарэктар БДУ «сышоў на пенсію». Дзмітрый Мядзведзеў, чый подпіс стаіць пад палітычна матываванымі паведамленнямі пра непрацяг кантрактаў і звальненні. Акрамя гэтага, ён выступаў сведкам з боку БДУ ў судах па незаконных звальненнях выкладчыкаў.

Беларуская студэнцкая суполка Ўроцлава абвясціла набор у шэрагі "Студэнцкай Прысутнасці". Заяўку можна запоўніць тут.

Настаўніца музычнай школы з Ліды Аксана Каспяровіч трапіла ў спіс экстрэмістаў.

Студэнт ГрДУ імя Я. Купалы Аляксей Багдзей быў прызнаны палітзняволеным. Ён быў асуджаны за меркаваную арганізацыю масавых гвалтоўных беспарадкаў.

26 жніўня Аляксандр Загдай, студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, адзначыў свой Дзень народзінаў за кратамі.

Крыніцы: dissidentby, Вясна / Правы чалавека ў Беларусі, Рупар БДМУ/ Рупор БГМУ, Вольны БДУ, Студэнцкая Прысутнасць
92 views15:53
Открыть/Комментировать
2022-08-26 12:40:06
#Гэтабаза
397 views09:40
Открыть/Комментировать
2022-08-25 13:49:06 ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў pinned «СТЫПЕНДЫЯ СМОЛІЧА: ДАПАМАЖЫ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫМ СТУДЭНТАМ Калі вас закранула гісторыя фігурантаў "Справы студэнтаў", то дапамагчы ім матэрыяльна можна, заданаціўшы на стыпендыю Смоліча. Даведацца больш пра стыпендыю можна тут.»
10:49
Открыть/Комментировать
2022-08-25 13:43:31 СТЫПЕНДЫЯ СМОЛІЧА: ДАПАМАЖЫ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫМ СТУДЭНТАМ

Калі вас закранула гісторыя фігурантаў "Справы студэнтаў", то дапамагчы ім матэрыяльна можна, заданаціўшы на стыпендыю Смоліча.

Даведацца больш пра стыпендыю можна тут.
736 viewsedited  10:43
Открыть/Комментировать
2022-08-22 13:31:04 Навіны пра беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў цягам мінулага тыдня

Былы палітзняволены студэнт Аляксандр Карпук, адлічаны з Беларускага інстытуту права непасрэдна перад дыпломам, падзяліўся з «Вясной» гісторыямі часоў арышту і думкамі пасля ад'езду з краіны.

Антона Сіманенкава, іншага адлічанага былога палітзняволенага, асудзілі да 2 гадоў «дамашняй хіміі». Цяпер хлопец знаходзіцца за мяжой.

Аспірантка і інжынерка-праграмістка БДУІРа Вікторыя Ждановіч была прызнаная палітзняволенай. Месца ўтрымання Вікторыі дагэтуль невядомае.

Радыё Свабода выпусціла інтэрв'ю з Анастасіяй Махамет, парамедыкам батальёну «Волат» і адной з стваральніц першага студэнцкага незалежнага прафсаюзу ў БДМУ. Яна распавяла пра пратэсты, рашэнне паехаць ва Ўкраіну, загінулых беларускіх ваяроў і вайну. Хутка пасля Наста атрымала ўзнагароду «За бойові заслуги».

Інжынера БНТУ Ціхана Осіпава асудзілі на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму быццам за тое, што ён збіў пецярых вайскоўцаў унутраных войскаў у ноч з 10 на 11 жніўня.

Былыя студэнткі ГрДУ Марыя Седышова, Ксенія Каменка і Наталля (імя зменена) распавялі пра ціск падчас навучання і пратэстаў.

Звольненая ў 2020 годзе выкладчыца ГДУ Наталля Суслава наведала прысягу ў Палку Каліноўскага і атрымала ўзнагароду «Україна понад усе!» за свайго загінулага сына Паўла «Волата».

Была затрыманая студэнтка ФМА БДУ Аляксандра Кандраценка. Яна курыравала праэкт, які дазваляў абітурыентам кантактаваць з цяперашнімі студэнтамі і даведвацца пра карысную інфармацыю.

Крыніцы: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі, Рупар БДМУ/ Рупор БГМУ, Полк Каліноўскага, Дзікае Паляванне, Hrodna.life, Гомельская Вясна, БГУ 97 АССОЦИАЦИЯ
629 views10:31
Открыть/Комментировать
2022-08-17 15:00:07 Free Belarus Center разам з Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў запрашаюць беларускіх актывістаў і актывістак прыняць удзел у анлайн інтэнсіве па бяспецы.

Інтэнсіў будзе складацца з 3-х трэнінгаў і пройдзе з 23 па 30 жніўня.

На трэнінгах мы закранём тэмы:
аховы анлайн акаўнтаў, месэнджараў і прылад,
рызыках у сферы лічбавай бяспекі,
самых частых інцыдэнтах і іх развязках.
Апроч анлайн бяспекі, будзем казаць пра тое
як «падрыхтавацца» да затрымання ці ператрусу;
што трэба і не трэба казаць;
якія павінны быць першыя дзеянні;
як паводзіць сябе ў аддзяленні міліцыі, на допытах і інш.

Трэнінг будзе грунтавацца на запытах і патрэбах ўдзельнікаў. Чакаем вашыя пытанні ў форме рэгістрацыі на трэнінг.

Даты правядзення:

23.08 — Лічбавая бяспека
26.08 — Што рабіць пры ператрусах і затрыманнях
30.08 — Бяспека беларускіх актывістаў

Падаць заяўку на рэгістрацыю
1.8K viewsedited  12:00
Открыть/Комментировать
2022-08-17 10:46:28 Беларускае студэнцтва за мяжой: Чэхія

Прайшло 1,5 гады з таго моманту, як шматлікія беларускія студэнты былі вымушаны пакінуць Беларусь. Вялікая колькасць з ніх цяпер навучаецца ў замежных ВНУ, дзе сістэма адукацыі значна адрозніваецца ад беларускай.

Мы вырашылі пацікавіцца ў нам. сакратаркі па знешніх сувязях Лізаветы Даўгулевіч, як гэта — быць студэнткай чэшскага ўніверсітэту?

Навучанне за мяжой, а менавіта ў Чэхіі, кардынальна адрозніваецца ад беларускага. Кожны ўніверсітэт аўтаномны: чэшскія вну могуць і не падпарадкоўвацца новым дырэктывам Міністэрства адукацыі (як, напрыклад, гэта было зроблена пры адборы беларускіх студэнтаў на 2022/2023 год: адныя ўніверсітэты пагадзіліся з палітыкай дыскрымінацыі беларусаў, а іншыя, наадварот, не вітаюць такога стаўлення да нашых студэнтаў).

Пра акадэмічную свабоду для студэнтаў: тут студэнт(ка) можа абіраць прадметы, якія ён(яна) лічыць патрэбнымі, ёсць магчымасць падладжваць расклад так, як зручна студэнтам.

«Матэрыял на лекцыях падаецца зразумела і часткова ў інтэрактыўнай форме, выкладчыкі заўсёды загружаюць прэзентацыі на навучальны партал, ставяцца да студэнтаў з разуменнем», — кажа Лізавета.

Як вы лічыце, у якой ступені акадэмічная свабода і ўзаемапавага ўплываюць на працэс навучання?

Чакаем вашыя думкі ў каментарах

#студэнцтва
580 views07:46
Открыть/Комментировать
2022-08-15 12:29:04 Чарговы тыдзень рэпрэсій над моладдзю, выкладчыкамі і іх сваякамі

Распавядаем, што здарылася за апошнія 7 дзён:

МУС прызнала «Малады фронт» экстрэмісцкім фармаваннем.

Настаўніка хіміі і біялогіі Віталя Янчанку падазраюць ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці». Нядаўна яго прызналі палітзняволеным.

У сяброўцы Рады палітзняволенай Таццяны Кузіны з'явілася сымбалічная «хросная» — дэпутатка нямецкага Бундэстага Паула Піхота.

Быў затрыманы Вадзім Болбас — бацька былой прыхільніцы ЗБС, актывісткі і журналісткі Аліны Болбас.

Крыніцы: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі, REFORM.by
609 views09:29
Открыть/Комментировать
2022-08-11 17:11:52
Новы абавязковы прадмет

У гэтым годзе ў беларускіх універсітэтах з'явіцца новы абавязковы прадмет — «Сучасная палітэканомія».

Эксперт Павел Церашковіч патлумачыў, чаму гэта дысцыпліна небяспечная і якія ідэі яна ў сабе нясе.

Нагадваем, што іншымі двума абавязковымі прадметамі з'яўляюцца «Гісторыя Беларускай Дзяржаўнасці» і «Філасофія».

На вашую думку, якія прадметы павінны быць абавязковымі?
737 viewsedited  14:11
Открыть/Комментировать