Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларускае студэнцтва за мяжой: Чэхія Прайшло 1,5 гады з таго | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Беларускае студэнцтва за мяжой: Чэхія

Прайшло 1,5 гады з таго моманту, як шматлікія беларускія студэнты былі вымушаны пакінуць Беларусь. Вялікая колькасць з ніх цяпер навучаецца ў замежных ВНУ, дзе сістэма адукацыі значна адрозніваецца ад беларускай.

Мы вырашылі пацікавіцца ў нам. сакратаркі па знешніх сувязях Лізаветы Даўгулевіч, як гэта — быць студэнткай чэшскага ўніверсітэту?

Навучанне за мяжой, а менавіта ў Чэхіі, кардынальна адрозніваецца ад беларускага. Кожны ўніверсітэт аўтаномны: чэшскія вну могуць і не падпарадкоўвацца новым дырэктывам Міністэрства адукацыі (як, напрыклад, гэта было зроблена пры адборы беларускіх студэнтаў на 2022/2023 год: адныя ўніверсітэты пагадзіліся з палітыкай дыскрымінацыі беларусаў, а іншыя, наадварот, не вітаюць такога стаўлення да нашых студэнтаў).

Пра акадэмічную свабоду для студэнтаў: тут студэнт(ка) можа абіраць прадметы, якія ён(яна) лічыць патрэбнымі, ёсць магчымасць падладжваць расклад так, як зручна студэнтам.

«Матэрыял на лекцыях падаецца зразумела і часткова ў інтэрактыўнай форме, выкладчыкі заўсёды загружаюць прэзентацыі на навучальны партал, ставяцца да студэнтаў з разуменнем», — кажа Лізавета.

Як вы лічыце, у якой ступені акадэмічная свабода і ўзаемапавага ўплываюць на працэс навучання?

Чакаем вашыя думкі ў каментарах

#студэнцтва