Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Free Belarus Center разам з Задзіночаннем Беларускіх Студэнта | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Free Belarus Center разам з Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў запрашаюць беларускіх актывістаў і актывістак прыняць удзел у анлайн інтэнсіве па бяспецы.

Інтэнсіў будзе складацца з 3-х трэнінгаў і пройдзе з 23 па 30 жніўня.

На трэнінгах мы закранём тэмы:
аховы анлайн акаўнтаў, месэнджараў і прылад,
рызыках у сферы лічбавай бяспекі,
самых частых інцыдэнтах і іх развязках.
Апроч анлайн бяспекі, будзем казаць пра тое
як «падрыхтавацца» да затрымання ці ператрусу;
што трэба і не трэба казаць;
якія павінны быць першыя дзеянні;
як паводзіць сябе ў аддзяленні міліцыі, на допытах і інш.

Трэнінг будзе грунтавацца на запытах і патрэбах ўдзельнікаў. Чакаем вашыя пытанні ў форме рэгістрацыі на трэнінг.

Даты правядзення:

23.08 — Лічбавая бяспека
26.08 — Што рабіць пры ператрусах і затрыманнях
30.08 — Бяспека беларускіх актывістаў

Падаць заяўку на рэгістрацыю