Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў З
Логотип телеграм канала @zbsunion — ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
Адрес канала: @zbsunion
Категории: Политика , Образование
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.04K
Описание канала:

Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў
Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі.
https://zbsunion.by/
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал zbsunion и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 3

2022-06-28 15:22:43
Палітвязень Іван Ніканаў здзейсніў уцёкі з ПУАТ №7 і зараз знаходзіцца ў Літве!

Нагадаем, студэнт БДУІР Іван Ніканаў быў затрыманы у кастрычніку 2021 года, утрымліваўся ў СІЗА-1 і потым быў прыгавораны да 3 год «хіміі» з накіраваннем у ПУАТ №7.

Віншуем Ваню!
1.0K views12:22
Открыть/Комментировать
2022-06-23 17:30:50 КОНКУРС СТЫПЕНДЫЙ EU4BELARUS — SALT

Стыпендыі прызначаны для беларускіх студэнтаў, якія паступілі на бакалаўрыят ці ў магістратуру ў Латвіі, Літве, Польшчы ці Чэхіі ў 2020/2021 навучальным годзе (і пазней) з-за рэпрэсій ці пагрозы рэпрэсій.

Стыпендыя выплачваецца штомесячнае і складае 450 еўра тэрмінам да трох гадоў.

Дэталі і спіс патрэбных дакументаў вы знойдзеце тут.
Дэдлайн падачы заяў: 25.07 (уключна).

29.06 а 16:00(CET) можна будзе наведаць семінар па правілах падачы заяў.
Зарэгістравацца на семінар можна тут.
930 views14:30
Открыть/Комментировать
2022-06-04 15:00:34
Падчас сесіі маладыя людзі часта задумваюцца аб тым, навошта ім усё гэта трэба.

Сапраўды, больш за палову беларускай моладзі сумняваюцца ў якасці нашай адукацыі.

Мы паразмаўлялі з выкладчыкамі і студэнтамі, каб даведацца пра іх думку, а яшчэ падумалі пра тое, што ж рабіць з беларускай адукацыяй.
298 views12:00
Открыть/Комментировать
2022-06-01 16:53:10 Дар'я Рублеўская пра ЗБС і грамадзянскую супольнасць

Вытрымкі з інтэрв'ю Дар'і Рублеўскай — супрацоўніцы ПЦ «Вясна» і сакратаркі знешніх сувязяў Задзіночання беларускіх студэнтаў (ЗБС) газеце «Лямант»

У чым адметнасць ЗБС ад іншых ініцыятыў і арганізацый. Якая асноўная задача?
— «Зараз ЗБС — з’яднанне 16 універсітэтаў (незалежных студэнцкіх супольнасцяў у тым ліку Мірны БДУІР).

Пяць кітоў, на якіх грунтуецца наша дзейнасць:
падтрымка студэнцкіх супольнасцяў. Сёння гэта студэнцкія аб'яднанні ў
нашым складзе, важна іх развіваць.
міжнародная адвакацыя: прадстаўленне інтарэсаў беларускага
студэнцтва на міжнародных пляцоўках, камунікацыя наконт стыпендый, стажыровак.
адвакацыя на месцах непасрэдна, абарона, наколькі гэта магчыма сёння, правоў студэнцтва.
дапамога палітычным зняволеным. Па нашых звестках: больш як 60 чалавек са студэнцкага асяроддзя зараз у зняволенні (пакуль не ўсе з іх прызнаныя палітвязнямі).
юрыдычная дапамога: і рэпрэсаваным, і тым, хто з’ехаў, і студэнтам у беларускіх ВНУ».

Актыўная частка беларускага грамадства ў краіне і беларусы эміграцыі – гэта дзве блізкія, але ўсё ж асобныя супольнасці ці гэта адзіная група?
— «Я як прадстаўнічка грамадскай супольнасці скажу, што мы ўсё адно. Мы — грамадзянская супольнасць Беларусі. Тут важная не тэрытарыяльнасць, а аб’ект нашай працы, нашых супольных намаганняў і высілкаў. Таму мы дакладна адно!»

Пра мову, актывізм і будучыню чытайце больш у выданні «Лямант»
428 views13:53
Открыть/Комментировать
2022-06-01 08:53:15 Як дапамагчы беларускім актывістам, якія збеглі ад вайны ва Украіне з Бучы і Гастомеля?

Ганна Багданава і Аляксандр Сушчэўскі
з'яўляюцца грамадзянскімі і студэнцкімі актывістамі, прадстаўнікамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў нацыянальнай Студэнцкай Радзе «ЗБС». Менавіта яны ўдзельнічалі ў звароце студэнтаў ПДУ і ў акцыі салідарнасці з палітзняволенымі.

У 2021 Ганна і Аляксандр былі вымушаны пакінуць Беларусь пасля ператрусаў і затрыманняў па сфабрыкаваных крымінальных справах. Ва Украіне актывісты працягнулі змаганне з рэжымам і баранілі правы незалежнай акадэмічнай супольнасці.

24 лютага 2022 Аляксандр і Ганна сустрэлі вайну пад Кіевам, у Бучы і Гастомелі. Яны правялі 2 тыдні пад абстрэламі, не маючы магчымасці выбрацца, хаваючыся ў халодным склепе без святла, газу і сувязі.

10 сакавіка
актывісты змаглі эвакуявацца пад абстрэламі і выбухамі праз «зялёны калідор» з адным заплечнікам. Цяпер знаходзяцца ў Польшчы без працы, рахункаў і сродкаў.

Дапамагчы можна праз збор на сайце BYSOL:
https://bysol.org/ru/private/buchaandgostomel/

А таксама асобна:
Ганна: https://www.instagram.com/andwewillcryagain/
Аляксандр: https://www.instagram.com/_suschevsky_/

#ЗБС #дапамога
188 views05:53
Открыть/Комментировать
2022-05-31 14:12:18
Глеб Фіцнер выйшаў на волю!

Падтрымаць Глеба матэрыяльна можна праз данат на Стыпендыю Смоліча: https://zbsunion.by/support
324 views11:12
Открыть/Комментировать
2022-05-30 19:33:41
Чытаем і абмяркоўваем разам. “Паром на бурнай рацэ” Караткевіча

Наступны твор, які мы чытаем і абмяркоўваем - “Паром на бурнай рацэ” Уладзіміра Караткевіча. Паспрабуем паглядзець на аповесць з іншага ракурса і асэнсаваць асобу Уладзіміра Караткевіча праз яе.
Для тых, хто чытаў, прапануем фільм 1988 года





Сустракаемся ў пятніцу (3 чэрвеня) а 20 гадзіне ў нашым чаце https://t.me/bntu97chat
346 views16:33
Открыть/Комментировать
2022-05-28 16:30:46
Новы чалец выканаўчага камітэта ESU

26 траўня быў абраны новы склад выканаўчага камітэта ў Еўрапейскім студэнцкім саюзе. Адным з чальцоў стаў былы міжнародны сакратар ЗБС — Араз Мырадаў!

Еўрапейскі саюз студэнтаў (ESU) — парасонавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае 45 нацыянальных студэнцкіх саюзаў з 40 краін Еўропы. ЗБС з'яўляецца прадстаўніком беларускага студэнцтва ў ESU з 1999 года.

Мы віншуем Араза з абраннем і жадаем поспехаў! Павіншуйце Араза ў каментарах!

#збс #ESU
280 views13:30
Открыть/Комментировать
2022-05-28 12:37:10 ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў pinned a photo
09:37
Открыть/Комментировать
2022-05-27 18:46:29
Затрыманы інжынер факультэту радыёфізікі БДУ

Сёння раніцай быў затрыман Павел Васільевіч Пятроў. На дадзены момант прычына затрымання невядома.

37-гадовы інжынер факультэту радыёфізікі БДУ навучаўся ў аспірантуры, стажыраваўся ў Германіі. Працаваў над дысертацыяй на спашуканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук, паведамляе «Вольны прафсаюз супрацоўнікаў БДУ».

Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй, паведаміце ў бяспечны чат-бот @zbsunion_bot.

#ЗБС #БДУ
284 views15:46
Открыть/Комментировать