Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Новы чалец выканаўчага камітэта ESU 26 траўня быў абраны новы | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Новы чалец выканаўчага камітэта ESU

26 траўня быў абраны новы склад выканаўчага камітэта ў Еўрапейскім студэнцкім саюзе. Адным з чальцоў стаў былы міжнародны сакратар ЗБС — Араз Мырадаў!

Еўрапейскі саюз студэнтаў (ESU) — парасонавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае 45 нацыянальных студэнцкіх саюзаў з 40 краін Еўропы. ЗБС з'яўляецца прадстаўніком беларускага студэнцтва ў ESU з 1999 года.

Мы віншуем Араза з абраннем і жадаем поспехаў! Павіншуйце Араза ў каментарах!

#збс #ESU