Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Дар'я Рублеўская пра ЗБС і грамадзянскую супольнасць Вытрымкі | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Дар'я Рублеўская пра ЗБС і грамадзянскую супольнасць

Вытрымкі з інтэрв'ю Дар'і Рублеўскай — супрацоўніцы ПЦ «Вясна» і сакратаркі знешніх сувязяў Задзіночання беларускіх студэнтаў (ЗБС) газеце «Лямант»

У чым адметнасць ЗБС ад іншых ініцыятыў і арганізацый. Якая асноўная задача?
— «Зараз ЗБС — з’яднанне 16 універсітэтаў (незалежных студэнцкіх супольнасцяў у тым ліку Мірны БДУІР).

Пяць кітоў, на якіх грунтуецца наша дзейнасць:
падтрымка студэнцкіх супольнасцяў. Сёння гэта студэнцкія аб'яднанні ў
нашым складзе, важна іх развіваць.
міжнародная адвакацыя: прадстаўленне інтарэсаў беларускага
студэнцтва на міжнародных пляцоўках, камунікацыя наконт стыпендый, стажыровак.
адвакацыя на месцах непасрэдна, абарона, наколькі гэта магчыма сёння, правоў студэнцтва.
дапамога палітычным зняволеным. Па нашых звестках: больш як 60 чалавек са студэнцкага асяроддзя зараз у зняволенні (пакуль не ўсе з іх прызнаныя палітвязнямі).
юрыдычная дапамога: і рэпрэсаваным, і тым, хто з’ехаў, і студэнтам у беларускіх ВНУ».

Актыўная частка беларускага грамадства ў краіне і беларусы эміграцыі – гэта дзве блізкія, але ўсё ж асобныя супольнасці ці гэта адзіная група?
— «Я як прадстаўнічка грамадскай супольнасці скажу, што мы ўсё адно. Мы — грамадзянская супольнасць Беларусі. Тут важная не тэрытарыяльнасць, а аб’ект нашай працы, нашых супольных намаганняў і высілкаў. Таму мы дакладна адно!»

Пра мову, актывізм і будучыню чытайце больш у выданні «Лямант»