Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Як дапамагчы беларускім актывістам, якія збеглі ад вайны ва Ук | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Як дапамагчы беларускім актывістам, якія збеглі ад вайны ва Украіне з Бучы і Гастомеля?

Ганна Багданава і Аляксандр Сушчэўскі
з'яўляюцца грамадзянскімі і студэнцкімі актывістамі, прадстаўнікамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў нацыянальнай Студэнцкай Радзе «ЗБС». Менавіта яны ўдзельнічалі ў звароце студэнтаў ПДУ і ў акцыі салідарнасці з палітзняволенымі.

У 2021 Ганна і Аляксандр былі вымушаны пакінуць Беларусь пасля ператрусаў і затрыманняў па сфабрыкаваных крымінальных справах. Ва Украіне актывісты працягнулі змаганне з рэжымам і баранілі правы незалежнай акадэмічнай супольнасці.

24 лютага 2022 Аляксандр і Ганна сустрэлі вайну пад Кіевам, у Бучы і Гастомелі. Яны правялі 2 тыдні пад абстрэламі, не маючы магчымасці выбрацца, хаваючыся ў халодным склепе без святла, газу і сувязі.

10 сакавіка
актывісты змаглі эвакуявацца пад абстрэламі і выбухамі праз «зялёны калідор» з адным заплечнікам. Цяпер знаходзяцца ў Польшчы без працы, рахункаў і сродкаў.

Дапамагчы можна праз збор на сайце BYSOL:
https://bysol.org/ru/private/buchaandgostomel/

А таксама асобна:
Ганна: https://www.instagram.com/andwewillcryagain/
Аляксандр: https://www.instagram.com/_suschevsky_/

#ЗБС #дапамога