Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

21 траўня — Дзень палітвязня ў Беларусі. Як гэты дзень прайшо | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

21 траўня — Дзень палітвязня ў Беларусі.

Як гэты дзень прайшоў у беларускага студэнцтва?

Аб палітзняволеных, звязаных з асобнымі ўніверсітэтамі, ўзгадалі студэнты ГрДУ, БрДТУ, БДУІР, БДМУ і МДЛУ.

У БДУ быў затрыманы студэнт Інстытуту Бізнэса Аляксандр Буйліцкі. Таксама былы супрацоўнік ФМО Аляксандр Данілевіч, раней звольнены па палітычных матывах, перастаў выходзіць на сувязь.

Студэнцкая Думка даступна і зразумела распавяла пра: статус палітвязня, дзе праблема палітзняволення актуальная сёння і хто са славутых людзей пабываў за кратамі па палітычным матывах.

Беларускія студэнты ладзілі акцыі падтрымкі і салідарнасці ў Познані і Празе.

Няхай людзі за кратамі адчуваюць нашу падтрымку кожны дзень.
Напішыце ліст палітвязню!


#ЗБС #СвабодуСтудэнцтву