Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Студэнтам-выпускнікам БНТУ уручаюць позвы ў ваенкамат «БНТУ 9 | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Студэнтам-выпускнікам БНТУ уручаюць позвы ў ваенкамат

«БНТУ 97%» паведамляюць, што студэнты астатніх курсаў як мінімум двух факультэтаў (ФММП і СТФ) атрымліваюць позвы пасля экзаменаў ці падчас працэсу размеркавання. За адмову браць позву пагражаюць складаннем акта.

Выдача вайсковых позваў выпускнікам ва ўніверсітэтах не з'яўляецца чымсьці новым, аднак гэта прэцэдэнт, бо да 2022 года позвы ўручалі разам з атрыманнем дыплома — летам.

Паводле вайсковых позваў, выпускнікі павінны з'явіцца ў ваенкамат у жніўні гэтага года.

#ЗБС #БНТУ