Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Студэнтку БДУ затрымаў ГУБАЗ Раніцай 12 красавіка Навасадская | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Студэнтку БДУ затрымаў ГУБАЗ

Раніцай 12 красавіка Навасадская Анастасія была затрымана ГУБАЗам. У «пакаяльным відэа» 21-гадовая дзяўчына «прызнаецца» ў тым, што 1 верасня 2020 года прымала ўдзел у студэнцкай акцыі пратэсту і перакрывала рух транспарту, паведамляе «Вясна».

Студэнтку вінавацяць па артыкуле 342 КК РБ (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Па нашай інфармацыі Анастасія навучалася на 4 курсе БДУ біялагічнага факультэта па спецыяльнасці малекулярная мікрабіялогія.

Падтрымайце студэнтку паштоўкамі і лістамі:
• Навасадская Анастасія Яўгеньеўна
СІЗО-1. 220030, г. Мінск, ул. Валадарскага, 2

Паведаміце падрабязнасці палітычнага затрымання студэнткі ў бяспечны чат-бот @zbsunion_bot.