Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Ілля Трахтэнберг правёў 10 дзён у ШІЗА Як паведамляе «Вясна» | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Ілля Трахтэнберг правёў 10 дзён у ШІЗА

Як паведамляе «Вясна», адміністрацыя калоніі №15 нядаўна змяшчала палітзняволенага Іллю Трахтэнберга ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Прычына невядома.

Хлопец — фігурант «справы студэнтаў». 16 ліпеня 2021 года суд пакараў палітвязня 2,5 гадамі калоніі.

Ілля браў удзел у забастоўцы і іншых студэнцкіх актыўнасцях. За гэта ён быу адлічаны з другога курса матэматычнага факультэту БДУ. 12 лістапада 2020 года яго затрымалі ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК.

Падтрымайце Іллю: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Ілля Вітальевіч Трахтэнберг