Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

26-годдзе Праваабарончага цэнтра «Вясна» 26 красавіка 1996 го | ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

26-годдзе Праваабарончага цэнтра «Вясна»

26 красавіка 1996 года, падчас масавых акцый пратэсту ў Беларусі, быў заснаваны Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Цягам ужо 26 гадоў праваабаронцы спрыяюць фармаванню грамадзянскай супольнасці, заснаванай на павазе да праў чалавека. Праваабаронцы абаранялі і працягваюць абараняць правы чалавека ў Беларусі.

ЗБС віншуе «Вясну» з днём заснавання і зычыць далейшых поспехаў у праваабарончай чыннасці! Мы дзякуем вам за самаадданую дзейнасць.

На жаль, 7 праваабаронцаў будуць сустракаць 26-годдзе «Вясны» за кратамі. Гэта: старшыня Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёры Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.

Павіншуйце палітзняволеных вясноўцаў з 26-годдзем арганізацыі праз лісты салідарнасці, віртуальную дошку, а таксама распавядзіце пра іх ці вашу гісторыю, звязаную з «Вясной», у сацсетках з хэштэгам #FreeViasna.