Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларуская хрысціянская дэмакратыя

Логотип телеграм канала @bchd_info — Беларуская хрысціянская дэмакратыя Б
Логотип телеграм канала @bchd_info — Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Адрес канала: @bchd_info
Категории: Религия
Язык: Русский
Количество подписчиков: 119

Рейтинги и Отзывы

4.00

2 отзыва

Оценить канал bchd_info и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

2

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения

2023-05-04 12:59:28
Беларускія хрысціянскія дэмакраты заклікаюць да адзінства і асуджаюць правакацыі Г. Дзмітрука і Я. Дудкіна

Лідэры беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў заклікаюць не паддавацца на правакацыі, а аб’ядноўвацца вакол агульных каштоўнасцяў, барацьбы за дэмакратыю і незалежнасць Беларусі.

Поўны тэкст заявы глядзіце тут.
79 views09:59
Открыть/Комментировать
2023-04-27 14:47:08
Хрысціянскія дэмакраты на акцыі Чарнобыльскі Шлях ў Варшаве

Хрысціянскія дэмакраты прынялі актыўны ўдзел і былі аднымі з арганізатараў акцыі Чарнобыльскі Шлях 2023 у Варшаве.

На акцыі выступіў адзін з лідэраў хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі.

Шмат прыхільнікаў аргкамітэта выйшлі з вялізарнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і сцягам хрысціянскіх дэмакратаў. Таксама падчас акцыі беларусы падыходзілі і далучаліся да аргкамітэта.

Акцыя прайшла пад лозунгам - Не ядзернай зброі ў Беларусі!

Жыве Беларусь!
109 views11:47
Открыть/Комментировать
2023-04-26 21:43:27
Вось толькі некалькі фотаздымкаў са святочнай сустрэчы, якую правялі хрысціянскія дэмакраты і Рух Беларускай Салідарнасці ў знак падтрымкі з беларускімі хрысціянамі-палітвязнямі.

На сустрэчы выступіў Хор вольных беларусаў, беларускія паэты чыталі вершы, а таксама адкрылася выстава малюнкаў Паўла Севярынца і партрэтаў палітзняволеных. Выстава будзе дзейнічаць пэўны час на прасторы РБС у Варшаве.

Падрабязнасці і больш фотаздымкаў з імпрэзы глядзіце па спасылцы.
76 views18:43
Открыть/Комментировать
2023-04-25 13:52:12
ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ 2023

Варшава. 26 красавіка, 18:00 - беларусы , украінцы, палякі разам кажуць:
НЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ Ў БЕЛАРУСІ!

Пачатак 18:00 у Кракаўскім прадмесці каля помніка Каперніку, 18:00-18:45 Мітынг, 18:45-19:30 Шэсце да Рынку Новага Мяста, да помніку Марыі Складоўскай-Кюры.

Будзем удзячныя ўсім за салідарнасць і ўдзел у акцыі.
Будзем у гэты дзень разам. Беларусь - не павінна стаць цэллю для ядзернай атакі! Чарнобыльская трагедыя не павінна паўтарыцца!

Жыве Беларусь і Слава Украіне !
76 views10:52
Открыть/Комментировать
2023-04-21 12:59:58
Запрашаем на прэзентацыя малюнкаў Паўла Севярынца ў Варшаве!

Запрашае на Святочную сустрэчу!
Падчас сустрэчы будзе прэзентацыя малюнкаў Паўла Севярынца і партрэтаў Паўла і іншых хрысціянаў-палітвязняў за аўтарствам мастачкі Ксішы Анёлавай.
Хор вольных беларусаў заспявае духоўныя і патрыятычныя песні.
Свае творы зачытаюць беларускія паэты і любы жадаючы зможа зачытаць прысутным любімы паэтычны твор.
КАЛІ: 25 красавіка, 19:00
ДЗЕ: Пад жырандоляй (Варшава)

Рэгіструйцеся на мерапрыемства тут — https://forms.gle/dLZBigJjiK1At5L38
35 views09:59
Открыть/Комментировать
2023-04-16 18:32:41
Віншуем усіх, хто сёння адзначае Вялікдзень!

Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!

Няхай гэты светлы дзень прынясе ў вашу хату радасць, мір і кахане. Няхай з вамі заўсёды будуць вера і надзея на лепшае, а любоў і дабрыня напоўняць жыццё яркімі фарбамі.

«Вялікдзень! Вялікдзень! — ад нівы да нівы.
Забыў не адзін з нас нядаўныя дні,
А ўспомні-прыпомні, шчасліў, нешчаслівы,
Аб тых, што ў світанні на век адышлі,—
 
Усе костачкі тыя на гонях папарных,—
Жывых, што ў бяспуцці акуццем звіняць...
Прыпомні, дай слова не шчэзнуці марна,
Пачатую справу шырыць, расшыраць!
 
*
Вялікдзень! Вялікдзень! — ад нівы да нівы
Заводзіць бацькоў сваіх песеньку сын.
Зірні ж, азірніся, шчасліў, нешчаслівы.
І заўтра на поле да сох як адзін!
 
Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем,
Адвечных не можам пазбыціся слёз...
Наперад па шчасце! Хай злое ўсё дрогне,
Вясна ўжо на свеце,— Хрыстос уваскрос!
» ( Янка Купала. Вялікдзень)
 

Шчаслівага Вялікадня!
33 viewsedited  15:32
Открыть/Комментировать
2023-04-09 19:10:21
Са святам Пасхі!
Хрыстос уваскрос!
Беларускія хрысціянскія дэмакраты віншуюць усіх хрысціянаў, хто сёння распачаў святкаваць Вялікдзень. Будзем умацоўвацца ў веры і дзеяннях перамогай Хрыстовай на смерцю і пеклам! Божай ласкі і спакою вам і вашым родным.
(малюнак з say.by)
44 viewsedited  16:10
Открыть/Комментировать
2023-04-07 13:26:31
Загінуў Уладзімір Стрэтовіч

6 сакавіка 2023 года ў ДТЗ загінуў былы народны дэпутат Украіны і ганаровы старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу Ўкраіны, Уладзімір Стрэтовіч. Беларускія хрысціянскія дэмакраты выказваюць спачуванні сям'і і калегам спадара Стрэтовіча, які актыўна ўдзельнічаў у міжнародным супрацоўніцтве, неаднаразова наведваў Менск у якасці госця і партнёра БХД. Вечны супакой і вечная памяць.
35 views10:26
Открыть/Комментировать
2023-04-03 08:15:11
Зніжэнне заробкаў

Нядаўна апублікаваныя даныя паказваюць, што рэальныя заробкі ў Беларусі ў лютым 2023 года знізіліся на 3,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Нягледзячы на невялікі рост заробку ў беларускіх рублях, паказчыкі страцілі $20 у даляравым эквіваленце з-за высокай інфляцыі і росту курсаў замежных валют.
Гэты адмоўны трэнд заробкаў у рэальным выражэнні зараз вяртаецца да ўзроўню кастрычніка-лістапада мінулага года, калі падзенне рэальных заробкаў складала 2-4%. Узровень інфляцыі зараз пачынае зніжацца, і ў найбліжэйшай будучыні можа адбыцца рэальны рост заробкаў, але эксперты папярэджваюць, што ў другім паўгоддзі магчыма зніжэнне сярэдніх заробкаў ў рэальным выражэнні, бо знікне эфект ручнога рэгулявання коштаў.

Немагчыма вырашыць усе праблемы ручным рэгуляваннем. Усе яны маюць назапашвальны характар. Калі зараз наступствы адчуваюцца не так моцна, гэта не значыць, што так будзе і далей.
36 views05:15
Открыть/Комментировать
2023-04-01 23:55:00
Рост коштаў.  Што падаражэла?

Спажывецкія кошты ў Беларусі ў лютым 2023 года выраслі на 1,3%.   Харчовыя тавары падаражэлі на 1,1 працэнта, нехарчовыя тавары на 0,5 працэнта, а паслугі на 2,7 працэнта.  Гародніна стала даражэйшай на 10,59%, а садавіна на 3,57%.

Найбольш прыкметна падаражэлі рэпчаты лук, салодкі перац і свежыя памідоры.  З прадуктаў патаннелі цытрусавыя і гарох.

У катэгорыі нехарчовых тавараў паніжэнне коштаў адбылося ў вільготных сурвэтак, мыйных сродкаў па доглядзе за аўтамабілямі і пены для галення.

У сферы паслуг сталі таннейшыя наведвання цыркаў і тэатраў, а таксама паслугі пасажырскага чыгуначнага транспарту міжнародных зносін.


Нагадаем, што пры гэтым рэальны заробак ў лютым паменшыўся  на 3,4%.
16 views20:55
Открыть/Комментировать