Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларуская хрысціянская дэмакратыя

Логотип телеграм канала @bchd_info — Беларуская хрысціянская дэмакратыя Б
Логотип телеграм канала @bchd_info — Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Адрес канала: @bchd_info
Категории: Религия
Язык: Русский
Количество подписчиков: 119

Рейтинги и Отзывы

4.00

2 отзыва

Оценить канал bchd_info и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

2

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 7

2023-01-17 19:45:01
Пагаворым аб мінімальным заробку

Мінімальны заробак — гэта заканадаўча ўстаноўлены памер аплаты працы за выкананую работнікам месячную (гадзінную) норму працы.
Давайце параўнаем беларускую месячную мінімалку з заробкамі суседзяў:
Памер указаны з улікам падаткаў:
РБ: 211$
РФ: 238 $
Украіна:182$
Польшча 623$
Літва:685$
Латвія:671$

Менш толькі ва Ўкраіне, але важна разумець, што на яе тэрыторыі зараз адбываецца ваенны канфлікт, развязаны супраць яе, таму няма магчымасці надаць усю ўвагу эканоміцы.
Бліжэй за ўсё па памеры мінімалкі  мы знаходзімся да Расіі.  А паміж намі і Польшчай вялізны адрыў.Такія лічбы - вынік той эканамічнай палітыкі, якую ўлады вядуць ужо шмат гадоў.
Дэмакратычныя сілы выступаюць за рэфармаванне эканамічнай сістэмы ў РБ.

Падпісвайцеся на нашы сацсеткі, каб атрымліваць карысную інфармацыю!
69 viewsedited  16:45
Открыть/Комментировать
2023-01-17 15:58:50
У 2023 годзе беларускаму ўраду трэба будзе заплаціць па знешнему дзярждоўгу больш за 12 млрд рублёў.
Мы пісалі раней, што асноўны крэдытор РБ - Расія. Кіраўнік Мінфіна нядаўна выказаўся аб рэфенансаванні даўгоў "але не на на 100%, а  нейкай часткі, каб нам было лягчэй пагашаць, у тым ліку і абслугоўваць нашы абавязацельствы".

Паводле яго слоў, больш за 70 працэнтаў крэдытаў краіны - ад РФ.
На наступным тыдні паміж Мінфінамі РБ і РФ павінны адбыцца перамовы.
64 views12:58
Открыть/Комментировать
2023-01-15 20:00:36
У сельскай мясцовасці не працягнулі падатковыя палёгкі для грамадскага харчавання і гандлю.
Раней тавары ў сельскай мясцовасці вызваляліся ад падатку на дабаўленую вартасць, на нерухомасць, зямельнага падатку, арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Гэта ўдарыць па бізнесе, які працаваў у гэтай сферы гандлю і грамадскага харчавання ў сельскай мясцовасці.

Нагадаем, што большасць падаткова для ІП сёлета вырасла.
82 viewsedited  17:00
Открыть/Комментировать
2023-01-13 19:52:01
Кантроль за размеркаваннем бюджэтных сродкаў зробяць больш строгім

Намесніца міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч заявіла, што гэта «тычыцца не толькі замоўцаў дзяржпраграм, а ў прынцыпе — усіх. Кожны абавязаны граматна распараджацца наяўнымі рэсурсамі з тым, каб ніводнае мерапрыемства і накіраванне не засталіся без фінансавання».

Нагадаем, што сёлета ў дзяржаўным бюджэце значна павялічыліся выдаткі на абарону, сілавы блок і суды. У той жа час шэраг выдаткаў скарачаецца: на ЖКГ і жыллёвае будаўніцтва грошай выдзелена ў 14 разоў менш, чым у мінулым годзе.
48 views16:52
Открыть/Комментировать
2023-01-13 00:06:08
Пяць буйных брэндаў, якія сышлі з Беларусі пасля 24 лютага 2022 года:

У 2022 годзе з Беларусі масава сыходзіў бізнэс.  Саўдзел у ваенным канфлікце прывёў да вялізнай колькасці санкцый.  Сёння раскажам аб некалькіх кампаніях, якія пакінулі нашу краіну:

«H&M» - крама адзення.  Шведская кампанія канчаткова сышла з беларускага рынку ў верасні

Hollywood - афіцыйны пракат фільмаў у Беларусі спынены

Кампанія «Intel» - яна вырабляе электронныя прылады і кампутарныя кампаненты.

iHerb -вытворца вітамінаў і харчовых дабавак

Apple— брэнд аб'явіў, што афіцыйных паставак новых мадэляў айфонаў у РБ не будзе


Гэта толькі некаторыя з тых, хто сышоў у 2022 годзе.  І працэс можа працягнуцца, бо Беларусь зараз з'яўляецца таксічнай краінай з пункту гледжання вядзення бізнесу. Нікому не хочацца працаваць з дзяржавай, якая ўдзельнічае ў ваенным канфлікце супраць свайго суседа
68 viewsedited  21:06
Открыть/Комментировать
2023-01-10 18:06:36
Плацім у расійскіх рублях і юанях?
У мінулым годзе Беларусь адмовілася выплочваць пазыкі ў валюце і зрабіла гэта ў рублях.  Міжнароднае агенцтва "Fitch Ratings" аб'явіла дэфолт Беларусі па некаторых еўрааблігацыях.
У гэтым годзе па словах намесніка міністра фінансаў 75% выплат па дзярждаглу будуць у «валютах дружалюбных нам дзяржаў, да якіх у нас ёсць сёння свабодны доступ» - расійскіх рублях і юанях
У лютым Беларусь павінна пагасіць еўрааблігацыі на $800 млн. Выплаты  будуць ажыццяўляць у беларускіх рублях. Усё гэта  дрэнна адбіваецца на крэдытнай гісторыі.
Па сутнасці, адзіная крыніца крэдытавання для РБ - гэта Расія. Кітай, які ўлады называюць саюзнікам, не імкнецца ўкладваць грошы ў стагнірную беларускую эканоміку. Дзеянні беларускіх уладаў закрываюць нашу краіну ад усяго цывілізаванага свету і перашкаджаюць нармальнаму развіццю эканомікі.Залежнасць ад РФ —гэта шлях у нікуды. Дэмакратычныя сілы выступаюць за нармалізацыю адносін з еўрапейскімі краінамі і выкананне ўсіх міжнародных нормаў.
48 viewsedited  15:06
Открыть/Комментировать
2023-01-09 08:20:07
Кошт саўдзелу рэжыму ў ваенным канфлікце расце

Улады скарачаюць расходы з рэспубліканскага бюджэту на добраўпарадкаванне, перапрацоўку адходаў, сартаванне смецця.  Раней гэтыя праекты рэалізоўваліся за кошт крэдытных рэсурсаў або бязвыплатнай фінансавай падтрымкі замежных крэдытораў і донараў (МВФ, ЕБРР, Паўночны інвестыцыйны банк і іншых).  У гэтым годзе прыкметна вырастуць выдаткі на абарону, сілавы блок і суды.
Дэмакратычныя сілы лічаць, што гэта не той шлях, які патрэбны Беларусі.  У выпадку пераменаў з Беларусі будуць знятыя санкцыі, РБ стане краінай, якая будзе перспектыўнай для інвестараў, а ЕС выдзеліць грошы на развіццё.
Тая мілітарызацыя, якую праводзяць улады зараз, не прывядзе беларускі народ ні да чаго добрага.
Падпісвайцеся на нашы сацсеткі, каб заставацца ў курсе падзей!
49 views05:20
Открыть/Комментировать
2023-01-07 20:13:29
Віншуем усім праваслаўных хрысціян са светлым святам Раства Хрыстова.
Жадаем вам і вашым сем'ям не губляць веры ў лепшае. Спадзяемся, што ў бліжэйшы час кожны, хто вымушаны праводзіць зараз святы, знаходзячыся за кратамі, хутка зможа вярнуцца дадому, бо для многіх - гэта адно з галоўных жаданняў.
Раство —гэта аб міры і спакоі. У Раство мы думаем не толькі аб сабе, але і аб іншых. Паспрабуйце захаваць у сабе гэтае пачуццё не толькі на сёння.
Са святам!
67 viewsedited  17:13
Открыть/Комментировать
2023-01-06 23:49:21
Як там бізнэс?
Новы год пачаўся са зменаў для прадпрымальнікаў:
Падаходны падатак павысіўся з 16 да 20%.
Вырас мінімальны страхавы ўзнос у ФСАН.
Адменена магчымасць працаваць па спрошчанай падатковай сістэме. Цяпер трэба будзе перайсці на адзіную форму выплаты падаходнага падатку па падвышанай стаўцы 18% (тады вы можаце наняць да трох чалавек).  Альбо ж прадпрымальнік можа перайсці на падатак на прафесійны прыбытак (пры ўмове, што  няма наёмных працаўнікоў).Ён складзе 10% пры працы з фізічнымі асобамі, з юрыдычнымі асобамі 10% калі прыбытак менш за 60000, калі больш то 20%. Перайсці на такі варыянт працы можна будзе не па ўсіх відах дзейнасці. Яшчэ адзін варыянт для ІП— заснаваць мікраарганізацыю.
Таксама ўлады скарацілі колькасць відаў дзейнасці, па якіх індывідуальныя прадпрымальнікі могуць працаваць на адзіным падатку (а для тых, хто застаўся, моцна паднялі стаўкі).
Цалкам магчыма, што такія змены прывядуць да скарачэння ІП і ў цэлым негатыўна адаб'юцца на бізнэсе.
68 viewsedited  20:49
Открыть/Комментировать
2023-01-05 22:26:12
Прагноз уладаў на гэты год вельмі аптымістычны. Як гэта суадносіцца з рэальнасцю?
Запланаваны рост валавога ўнутранага прадукта на 3,8% і запаволенне інфляцыі да ўзроўню 7-8%. Гэта разыходзіцца з меркаваннем Міжнароднага валютнага фонду, які лічыць, што інфляцыя будзе на ўзроўні 13, 1%, а Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прагназуе падзенне ВУП на 1%.
Улічваецца, што санкцыйны ціск будзе захоўвацца як на РБ, так і на РФ.
Важна: Беларусь менш уцягнута ў ваенны канфлікт ва Украіне, чым РФ, таму на яе накладзена менш санкцый. Пры поўнамаштабным удзеле эканоміка падвергнецца яшчэ большаму ціску і лічбы інфляцыі і ВУП могуць быць зусім іншымі.
69 viewsedited  19:26
Открыть/Комментировать