Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларуская хрысціянская дэмакратыя

Логотип телеграм канала @bchd_info — Беларуская хрысціянская дэмакратыя Б
Логотип телеграм канала @bchd_info — Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Адрес канала: @bchd_info
Категории: Религия
Язык: Русский
Количество подписчиков: 119

Рейтинги и Отзывы

4.00

2 отзыва

Оценить канал bchd_info и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

2

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 14

2022-06-22 21:00:30
22 чэрвеня— трагічны дзень для нашай краіны. 81 год таму пачалася ВАВ. На некалькі гадоў людзі пагрузіліся ў  сапраўднае пекла. Толькі дзякуючы самаадданасці і гераізму насельніцтва, удалося атрымаць перамогу і вярнуцца да нармальнага жыцця. На жаль, многія цяпер забываюць, якім шляхам дастаўся мір. Зараз  побач з намі адбываецца вялікая трагедыя. Сённяшні дзень— нагода ўспомніць, што вайна— гэта страшна, і кожны дзень вайны толькі павялічвае колькасць гора.
#Хрысціянскіядэмакратысупрацьвайны
78 views18:00
Открыть/Комментировать
2022-06-21 16:37:52
У Кіеве праходзіла галасаванне аб змене назваў гарадскіх аб'ектаў, звязаных з Расеяй і Беларуссю.
Раней у Кіеўскім Савеце прагаласавалі за перайменаванне станцый метро.Мінскую станцыю прапанавалі перайменаваць у «Варшаўскую»,

Мінскі праспект у хуткім часе можаце стаць Літоўскім, а плошча герояў Брэста стане Чэрнабаеўскай плошчай.
Пры гэтым у галасаванні перамаглі і дзве назвы, якія маюць адносіны да нашай краіны. Верагодней за ўсё ў Кіеве з'явяцца вуліцы названыя ў гонар Кастуся Каліноўскага і вядомага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
#Хрысціянскіядэмакратысупрацьвайны
75 viewsedited  13:37
Открыть/Комментировать
2022-06-20 21:01:28
АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА ХРЫСЦІЯНСКІХ ДЭМАКРАТАЎ РАСПАЧАЛА СВАЮ ПРАЦУ

У гэтую суботу, 18 чэрвеня, у Варшаве адбыўся трэнінг па лічбавай бяспецы «1984 – як абараніць сябе ад паліцыі думкі?», арганізаваны хрысціянскімі дэмакратамі ў рамках ініцыятывы «Беларуская салідарнасць». У трэнінгу прынялі ўдзел каля 20 актывістаў. Гэты трэнінг праходзіў у рамках адукацыйнай праграмы хрысціянскіх дэмакратаў і быў ужо трэцім па ліку.

Да гэтага прайшлі яшчэ два онлайн-трэнінгі: 9 чэрвеня «На чым будуюцца фэйкі і прапаганда» з Барысам Гарэцкім (

) і 11 чэрвеня «Лічбавая Беларусь сёння. Як прасунуць сваю ідэю / свой праект у перапоўненай інфармацыйнай прасторы?» з Паўлам Ліберам (

).

Адукацыйная праграма хрысціянскіх дэмакратаў будзе працягвацца. Сачыце за актуальнай інфармацыяй на афіцыйным канал.

Больш інфармацыі пра адукацыйную праграму можна прачытаць тут: https://drive.google.com/file/d/19z4ubEjA2wgMevvgPeswCid4fUEIAwX6/view
78 viewsedited  18:01
Открыть/Комментировать
2022-06-20 18:24:55 Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак выказаўся пра Беларусь:
"Безумоўна, Беларусь прыняла ўдзел у агрэсіі - менавіта з яе тэрыторыі стартавалі першыя ракеты, адтуль напалі расійскія войскі. Аднак мы лічым, што беларускі народ не падтрымлівае гэтую ідэю."
Таксама сёння выйшла сумеснае відэа дарадцаў кіраўніка АП Аляксея Арастовіча і Міхаіла Падаляка, у якім яны расказваюць, што ў дадзены момант, на іх думку, уварвання з боку РБ не будзе
#Хрысціянскіядэмакратысупрацьвайны
66 viewsedited  15:24
Открыть/Комментировать
2022-06-19 19:42:47
Вайна ва Ўкраіне негатыўна ўплывае не толькі ў эканамічным, але і ў культурным плане. З-за таго, што Беларусь з'яўляецца саўдзельнікам Расіі ў агрэсіі супраць Украіны, уводзяцца абмежаванні ва ўсіх сферах.
Украінскі парламент забараніў імпарт і распаўсюджванне кніг і іншай выдавецкай прадукцыі з Расіі і акупаваных ёй тэрыторый. Дадзеная забарона закранула і РБ.
Акрамя таго са школьнай праграмы па замежнай літаратуры прыбралі Васіля Быкава.
Нагадаем, што Быкаў быў прынцыповым і праўдзівым чалавекам, а пасьля развалу СССР крытыкаваў палітыку Лукашэнка.
Вайна толькі ўзмацняе і без таго нялёгкае становішча РБ. І чым даўжэй яна будзе працягвацца, тым даўжэй мы будзем выбірацца з міжнароднай ізаляцыі
#Хрысціянскіядэмакратысупрацьвайны
71 viewsedited  16:42
Открыть/Комментировать
2022-06-18 22:51:49
Лукашэнка ў чарговы раз зрабіў заявы пра Украіну: "Вчера мне задавали этот вопрос, уже негласно: а как, что и прочее, вы зайдете в Украину — ваша армия? Я говорю: мы не собираемся никуда заходить, пока вы не перешли красную линию. Как только вы перейдете нашу границу или будете нацеливать на Мозырский нефтеперерабатывающий завод (у них такая шальная мысль была), мы мгновенно ответим.

Они будут понимать: если они ударят по Мозырю, то мы ударим по Киеву, не заходя в Украину. Они это должны понимать. Но для того, чтобы ударить, надо иметь, чем ударить. У нас это есть.»
У дадзены момант у РБ праходзяць мабілізацыйныя вучэнні, а паветраная прастора зачынена. Сітуацыя застаецца напружанай
#Хрысціянскіядэмакратысупрацьвайны!
70 viewsedited  19:51
Открыть/Комментировать
2022-06-17 14:37:08
Стала вядома, што Уладзімір Зяленскі збіраў паседжанне СНБО (https://t.me/uniannet/60414) аб магчымай пагрозе новага ўварвання з боку Беларусі. На мяжы з Украінай сабрана 7 батальёнаў, а таксама захоўваецца пагроза ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі Беларусі.

Кожны дзень пасіўнага ўдзелу РБ у расейскай агрэсіі робіць простых грамадзян бяднейшымі. Санкцыі толькі набіраюць абароты: на гэтым тыдні Байдэн падоўжыў тэрмін дзеяння папярэдніх абмежаванняў, IKEA назаўжды зачыніў офіс закупак, а в Украіне арыштавалі актывы беларускай кампаніі на $135 млн
79 views11:37
Открыть/Комментировать
2022-06-13 20:12:34
ТРЭНІНГ ПА ЛІЧБАВАЙ БЯСПЕКІ "1984 - ЯК АБАРАНІЦЬ СЯБЕ АД ПАЛІЦЫІ ДУМКІ"

Ініцыятыва БХД "Беларуская салідарнасць" сумесна з Каардынацыйнай радай пры падтрымцы чат-бота "Рух Большасці (https://t.me/Dvizh_Bot_Channel)" запрашае на першы афлайн семінар у Варшаве з Мікалаем Кванталіяне ў рамках адукацыйнай праграмы для моладзі.

Падчас трэнінгу, мы абмяркуем асноўныя выклікі, з якімі сутыкаюцца беларускія карыстальнікі ў Беларусі і за яе межамі ў 2022 годзе.

Праграма трэнінгу:
+ Базавыя чэк-лісты - для тых хто працягвае працу знаходзячыся ў Беларусі
+ Бяспечная камунікацыя ў месэнджэрах
+ Ці варта давяраць месэнджэру тэлеграм
+ Выкарыстанне інструментаў ананімнасці і бяспекі (TOR, VPN)

Трэнінг будзе праходзіць у афлайн фармаце ў Варшаве. Падчас трэнінгу Вы зможаце ўсталяваць на свае прылады правераныя праграмы для забеспячэння Вашай бяспекі.

Дата: 18.06.2022 (субота)
Час: 11.00-15.00
Рэгістрацыя: https://forms.gle/3ELjqZTcYkTQve91A

Пасля рэгістрацыі Вам будзе выслана запрашэнне з адрасам правядзення трэнінгу.
553 views17:12
Открыть/Комментировать
2022-06-13 10:12:23
Палітвязня Паўла Севярынца ў шклоўскай калоніі пазбавілі працяглага спаткання

Мінулае працяглае спатканне ў палітвязня Паўла Севярынца было ў снежні 2021 году, паведамляе @vicspring. Але ў красавіку адміністарцыя папраўчай калоніі № 17 прызнала лідара Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі «злосным парушальнікам рэжыму». Тады яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў. 

Нядаўна Севярынец паведаміў родным, што яго пазбавілі і працяглага спаткання.

Нагадаем, у траўні 2021 Севярынцу і яшчэ шасці палітвязням прысудзілі ад чатырох да сямі гадоў калоніі. Вядома толькі, што іх абвінавачвалі па некалькіх частках «пратэснага» артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. За кратамі Паўла ўтрымліваюць больш за два гады.

Падтрымаць Севярынца можна па адрасе: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец
86 views07:12
Открыть/Комментировать