Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларуская хрысціянская дэмакратыя

Логотип телеграм канала @bchd_info — Беларуская хрысціянская дэмакратыя Б
Логотип телеграм канала @bchd_info — Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Адрес канала: @bchd_info
Категории: Религия
Язык: Русский
Количество подписчиков: 119

Рейтинги и Отзывы

4.00

2 отзыва

Оценить канал bchd_info и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

2

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 6

2023-02-07 21:48:29
Для беларускай эканомікі папярэдні год быў адным з найгоршых. Санкцыі, скарачэнне экспарту, эміграцыя спецыялістаў
 Даследаванне кампаніі CIVITTA і аналітычнай платформы OpenBusiness паказала, як гэты год паўплываў на простых беларусаў.
 Высновы
 Людзі пераходзяць на таннейшыя тавары (тэхніка, ювелірныя вырабы, касметыка і алкаголь);

Скарачэнне спажывання:
  Знізіліся выдаткі ва ўстановах грамадскага харчавання
  Аб'ём пакупак адзення стаў меншым
  Упаў абарот фітнес-цэнтраў і салонаў прыгажосці
  Сярэдні чэк на пакупкі ў краме нязначна вырас

 Не пра якое павышэнне ўзроўню жыцця ў Беларусі размова не ідзе. На фоне санкцый і ўскоснага ўдзелу РБ у вайсковым канфлікце супраць Украіны беларусы імкнуцца эканоміць і не дазваляюць сабе нічога лішняга. https://myfin.by/stati/view/finansovoe-povedenie-belorusov-v-prednovogodnij-sezon?utm_source=tgnews&utm_medium=social&utm_campaign=post
37 views18:48
Открыть/Комментировать
2023-02-03 21:30:01
Дзяржрэгуляванне коштаў на тавары. Што новага?

Учора ў законе аб дзяржрэгуляванні ўступілі ў сілу змены. Вось некаторыя з іх:
1) Скараціўся спіс тавараў, на якія дзейнічае гэты закон.
2) Некаторыя тавары дадалі. Напрыклад, тварожны сыр, гель для галення, салёнае сала, настольныя лямпы і інш.
3) Па шэрагу пунктаў унесены ўдакладненні Адно з іх: мясныя паўфабрыкаты, у якія дадалі інгрэдыенты не з мяса, таксама трапляюць пад закон. Такім чынам чыноўнікі закрылі для вытворцаў яшчэ адну магчымасць абыходзіць закон
4) Пашырылі спіс выпадкаў, калі не трэба ўзгадняць павышэнне адпускных коштаў з чыноўнікамі
5) Дазволілі ўключаць выдаткі на дастаўку ў кошт тавару


Існаванне дзяржрэгулявання коштаў — паказчык таго, што з эканомікай нешта не так.
Гэта савецкая традыцыя і элемэнт планавай эканомікі. У свой час для нашай краіны гэта скончылася талончыкамі на тавары і вялізнымі чэргамі.

Спыніць рост коштаў — не выхад з крызісу. Неабходна змагацца з яго прычынамі, а не толькі з наступствамі.
42 viewsedited  18:30
Открыть/Комментировать
2023-01-29 23:40:01
Мы пісалі раней аб значных павышэннях падаткаў на ІП.  Бізнэс у РБ зараз і так не ў лепшым стане, таму такое рашэнне выглядае нелагічным.

Але ў міністра па падатках і зборах Сяргея Налівайкі іншае меркаванне наконт гэтага :
"Галоўная мэта - устараненне нядобрасумленнай канкурэнцыі суб'ектаў гаспадарання, якая складалася ў сілу пераваг асобных рэжымаў падаткаабкладання".

На фоне "ліквідацыі нядобрасумленнай канкурэнцыі" працягвае скарачацца колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў.  Мяркуючы па ўсім, сёлета іх чакае яшчэ больш змен.  Лукашэнка выказваўся аб тым, што ІП маюць намер "зрабіць цывілізаванымі людзьмі".

Відавочна, што ўнутраная палітыка ў дадзены момант не садзейнічае развіццю малога і сярэдняга бізнесу.  Усе гэтыя праблемы маюць назапашвальны эфект. Калі зараз нам здаецца, што скарачэнне ІП – гэта не так важна, то праз час мы ўбачым наступствы.  І не трэба забывацца, што ўсё гэта адбываецца на фоне санкцый і двухзначнай інфляцыі.
Складана сказаць, што чакае беларускую эканоміку праз год.
49 viewsedited  20:40
Открыть/Комментировать
2023-01-28 23:16:01
Затрыманы «на суткі» гомельскі бард Андрэй Мельнікаў

Як паведаміў яго сын ў Фэйсбуку, Мельнікаў затрыманы да 5 лютага, ён знаходзіцца ў мінскім ізалятары.
64 viewsedited  20:16
Открыть/Комментировать
2023-01-25 18:41:28
Як санкцыі паўплывалі на банкаўскую сістэму РБ?

Частка банкаў былі адключаныя ад міжнароднай плацежнай сістэмы SWIFT.  Напрыклад, Белінвестбанк, БелВэб, Белаграпрамбанк, Банк Дабрабыт і іншыя

Санкцыі ад некаторых краін маюць на ўвазе замарожванне актываў фінансавых арганізацый, а таксама абмежаванні па плацяжах і руху капіталу.  Сюды ж адносіцца і забарона транзакцый.

Ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі паперамі цяпер абмежавана (напрыклад, банку Дабрабыт нельга ажыццяўляць аперацыі з каштоўнымі паперамі з тэрмінам пагашэння больш за 90 дзён.)


Усё гэта стварае дадатковыя нязручнасці кліентам банка.  Многія карты за мяжой не працуюць, абмежаваны магчымасці плацяжоў. Ўсё гэта негатыўна ўплывае на эканоміку, шмат хто не хоча працаваць з банкамі пад санкцыямі.

Гэта чарговы прыклад таго, як неабачлівая знешняя і ўнутраная палітыка ўладаў зрабіла жыццё грамадзян больш дыскамфортным.
103 viewsedited  15:41
Открыть/Комментировать
2023-01-24 16:02:01
Бюджэт — сакрэтная інфармацыя?

Менавіта так лічаць улады.  Інакш як растлумачыць, чаму перасталі публікаваць наступныя звесткі:

Аналітычныя даклады «Аб стане дзяржаўных фінансаў Рэспублікі Беларусь»,
Бюлетэнь аб выкананні бюджэту,
Прэс-рэлізы аб выкананні бюджэту,
Публікацыі аб дзяржаўных праграмах на чарговы год па аналогіі з Бюджэтам для грамадзян,
Публікацыі штомесячных разгорнутых прэс-рэлізаў аб стане дзяржаўнага доўгу з падрабязнай інфармацыяй аб крыніцах запазычанняў і выкананых даўгавых абавязацельствах
Не абнаўляюцца дадзеныя бюджэтнай адкрытасці

Грамадзяне склалі петыцыю, у якой просяць даць адкрыты доступ да гэтай інфармацыі

Азнаёміцца ​​падрабязней і падпісаць яе можна тут

Нагадаем, што сёлета значная частка бюджэту пайдзе на сілавы блок і абарону.
101 views13:02
Открыть/Комментировать
2023-01-22 00:13:01
Ці працягне сыходзіць бізнэс?

У адрозненне ад Расіі, ў Беларусі яшчэ засталіся працаваць некаторыя вядомыя кампаніі.  Гэта тлумачыцца рознай уцягнутасцю РБ і РФ у канфлікт ва Украіне.  Але не трэба мець ілюзій, бізнэс не зацікаўлены  у працы з дзяржавай, якая не выконвае міжнародныя законы.  Гэта небяспечна і нявыгадна, цяжка прагназаваць, што будзе з беларускай эканомікай далей.

Усе буйныя замежныя фірмы зараз займаюць чакальную пазіцыю.  Калі Беларусь увядзе свае войскі ва Украіну — гэта пацягне за сабой новую хвалю сыходу бізнэсу з беларускага рынку

Падпісвайцеся на наш канал, каб атрымліваць карысную інфармацыю!
98 views21:13
Открыть/Комментировать
2023-01-21 21:47:16
Навошта развіваць эканоміку, калі можна проста павялічыць колькасьць штрафаў?

Менавіта такі падыход да справы зараз у беларускіх уладаў. Згодна з законам "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2023 год", штрафы і ўтрымання складуць 191,71 млн руб. Гэта на 42,7% больш, чым у мінулым годзе.
Сабраць з людзей грошы значна прасцей, чым развіваць бізнес, які б прыносіў краіне стабільны даход. Але нармальную эканоміку так пабудаваць нельга.

Падпісвайцеся на наш канал, каб атрымліваць карысную інфармацыю!
85 views18:47
Открыть/Комментировать
2023-01-20 18:42:01
Брэнды, якія сышлі з Беларусі пасля лютага 2022 года
Чытайце першую частку тут


Tommy Hilfiger — крама вядомага брэнда адзення закрылася гэтай восенню.

BASF —найбуйнейшы ў свеце хімічны канцэрн. Пасля саўдзелу Беларусі ў канфлікце супраць Украіны кіраўніцтва прыняло рашэнне спыніць працу ў РБ

Вытворца кампутарных гульняў EA Games абвясціў аб спыненні сваіх прадуктаў у нашай краіне.

Вядомы сэрвіс браніравання жылля Airbnb яшчэ ў сакавіку прыпыніў сваю дзейнасць.

Henkel (уваходзіць у спіс найбуйнейшых кампаній свету)— вытворца чысцячых і мыйных сродкаў, касметыкі і сродкаў асабістай гігіены, клеявых матэрыялаў таксама пакінуў Беларусь

Сыход бізнэса — гэта вялікая страта для эканомікі. Людзі губляюць працоўныя месцы, а краіна губляе грошы.

Падпісвайцеся на наш канал, каб атрымліваць карысную інфармацыю!
86 viewsedited  15:42
Открыть/Комментировать
2023-01-19 09:15:01
Белстат апублікаваў даныя па ВУП Беларусі ў 2022 годзе. Аб'ём валавога ўнутранага прадукта склаў 191,4 млрд рублёў. У параўнанні з мінулым годам ВУП знізіўся на 4,7% (улады планавалі яго рост). Усё гэта наступствы санкцый, якія абрынуліся на Беларусь пасля саўдзелу ў ваенным канфлікце, развязаным супраць Украіны. У гэтым годзе, па прагнозе ўладаў, ВУП павінны павялічыцца на 3,8%. Але калі знешняя палітыка не зменіцца і Беларусь працягне сваю мілітарызацыю, то ўсе гэтыя планы так і застануцца паветранымі замкамі.
56 views06:15
Открыть/Комментировать