Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларуская хрысціянская дэмакратыя

Логотип телеграм канала @bchd_info — Беларуская хрысціянская дэмакратыя Б
Логотип телеграм канала @bchd_info — Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Адрес канала: @bchd_info
Категории: Религия
Язык: Русский
Количество подписчиков: 119

Рейтинги и Отзывы

4.00

2 отзыва

Оценить канал bchd_info и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

2

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 13

2022-07-01 23:54:18
Саўдзел у вайне дрэнна ўплывае на ўсе сферы жыцця. Беларусь становіцца ізгоем. Без узаемадзеяння з іншымі краінамі немагчыма развівацца
Яркі прыклад-спорт. Няма развіцця без міжнародных спаборніцтваў.
Сёння кіраўнік спорту Польшчы распавёў пра тое, што міністры спорту 33 краін падпісалі сумесную заяву з патрабаваннямі прыпыніць членства Расіі і Беларусі ў спартыўных арганізацыях і забараніць трансляцыі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў у гэтых краінах.

Усё гэта прывядзе да дэградацыі ўсіх спартыўных дасягненняў нашай краіны.
#Хрысціянскіядэмакратысупрацьвайны
56 viewsedited  20:54
Открыть/Комментировать
2022-06-29 23:00:37
"Рэйкавым партызанам" пагражае смяротнае пакаранне! Тры жыхары Гомельскай вобласці атрымалі абвінавачанні па некалькіх артыкулах: экстрэмізм, тэракт, пашкоджанне шляхоў зносін і здрада дзяржавы Нагадаем, што гаворка ідзе аб дыверсіях, якія здзяйснялі "рэйкавыя партызаны" з мэтай перашкодзіць перамяшчэнню тэхнікі ВС РФ.
Беларусь - адзіная краіна Еўропы, дзе ёсць смяротная кара.
#Хрысціянскіядэмакратысупрацьвайны
83 views20:00
Открыть/Комментировать
2022-06-28 23:08:00
Львоўская ОВА рыхтуецца да магчымага нападу з боку Беларусі
Узводзяцца абарончыя і інжынерныя сеткі. Наладжваецца ўзаемадзеяння з Валынскай вобласцю (мяжуе з Беларуссю).
Пра гэта паведаміў кіраўнік ОВА Андрэй Годзік.
Сёння Беларусь стаіць перад чырвонай рысай. Мы ўжо з'яўляемся саўдзельнікамі, аднак нашы салдаты пакуль не стралялі ва ўкраінскіх грамадзян і знаходзяцца на тэрыторыі РБ. Гэта тая рыса, якую нельга пераходзіць, таму што гэта будзе саўдзел у самым сапраўдным злачынстве супраць чалавецтва. Гэта адбярэ ў беларусаў і беларусак будучыню на многія гады
#Хрысціянскіядэмакратысупрацьвайны
81 viewsedited  20:08
Открыть/Комментировать
2022-06-28 22:13:29
Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве і Шклове.

Аб гэтым распавяла яго жонка Вольга Севярынец на сваёй старонцы Facebook.

Пра гісторыю і сэнс віктарыны чытайце па спасылцы:

https://budzma.org/news/pavel-sevyarynets-stvaryu-vektarynu.html
80 views19:13
Открыть/Комментировать
2022-06-27 20:07:58
Набор на адукацыйны ЛЕТНІК

Вы актывіст?
Хочаце прыносіць змены ў грамадства?
Цікава разабрацца, як абараніць сябе ад прапаганды?

Тады запрашаем вас правесці 3 дні на Мазурскіх азёрах у Польшчы і разам з прафесійнымі трэнерамі і калегамі-актывістамі ўзмацніць свае веды ў тэмах:

Метады верыфікацыі інфармацыі;
Як змагацца з прапагандай у Беларусі;
Фэйкі. Каму яны шкодзяць;
Актывізм. Як захаваць моцы на доўгай дыстанцыі (сэсіі з псіхолагам);
Праектная дзейнасць на практыцы. Парады экспертаў.

Падаць заяўку можна па спасылцы (глядзець тут).

Лепшыя праекты атрымаюць ментарскую і фінансавую падтрымку.
Мы аплачваем праезд, пражыванне і харчаванне.
Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, мы дапаможам вам аформіць візу.

Больш інфармацыі пра праграму «Антыпрапаганда і Актывізм» (глядзець тут)
81 views17:07
Открыть/Комментировать
2022-06-27 17:31:06
Учора Уладзімір Зяленскі звярнуўся да беларусаў:

"Хочу обратиться сегодня к гражданам Беларуси. К людям – и гражданским, и в погонах. Вас втягивают в войну. И даже активнее, чем это было в феврале и в весенние месяцы. В Кремле за вас уже всё решили – ваши жизни для них ничего не стоят. Но вы не рабы и не пушечное мясо. Вы не должны умирать. И вы в силах не дать никому решать за вас, что вас ждет дальше"

Напярэдадні з тэрыторыі Беларусі адбыўся ракетны абстрэл тэрыторыі Украіны.
#Хрысціянскіядэмакратысупрацьвайны
57 viewsedited  14:31
Открыть/Комментировать
2022-06-26 23:35:24
Сёння з раніцы з Мазыра ў Украіну запускалі ракеты
Некалькі выбухаў было ў Кіеве
Таксама ў Чаркасах і Харкаве
У дадзены момант паветраная трывога аб'яўлена па ўсёй краіне.
Пад заваламі дома, разбуранага ў Кіеве, знаходзілася дзіця, якога здолелі дастаць ратавальнікі
Арастовіч папярэдзіў украінцаў, што ракеты сёння могуць ляцець увесь дзень.
Ракеты ляцяць у тым ліку і з нашай тэрыторыі, і трапляюць яны па простых мірных грамадзянах. Вайну трэба спыніць!
#Хрысціянскіядэмакратысупрацьвайны
60 viewsedited  20:35
Открыть/Комментировать
2022-06-25 10:39:39
Сённяшняй ноччу Украіну масава абстрэльвалі ракетамі. Паводле інфармацыі Мэра Жытоміра Сяргея Сухамліна, 24 ракэты былі выпушчаныя з РБ.
Дазвол абстрэльваць іншую краіну са сваёй тэрыторыі-гэта саўдзел у вайне. І РБ таксама будзе несці адказнасць як агрэсар
#Хрысціянскіядэмакратысупрацьвайны
61 viewsedited  07:39
Открыть/Комментировать
2022-06-24 13:49:06
З-за вайны ў Украіне кампанія «Cisco» прыняла рашэнне спыніць сваю дзейнасць у РБ. «Cisco-»адна з найбуйнейшых у свеце кампаній, якія спецыялізуюцца ў галіне высокіх тэхналогій. Займаецца распрацоўкай і продажам сеткавага абсталявання .  Некаторыя прыклады прадукцыі: сістэмы відэаназірання, кропкі доступу Wi-Fi,прылады сеткавай бяспекі.
Увядзенне санкцый, сыход кампаній—хуткі працэс. Аднавіць усе,што страцілі будзе значна складаней.
#Хрысціянскіядэмакратысупрацьвайны
66 views10:49
Открыть/Комментировать
2022-06-24 00:27:00
Беларусь капае акопы ўздоўж мяжы з Украінай, Польшчай і Літвой
Усё гэта сведчыць аб захоўванні напружання і не ідзе на карысць нашай краіне. У канчатковым выніку, з-за такой палітыкі мы можам атрымаць разваленую эканоміку і сапсаваныя адносіны з усім цывілізаваным светам

У той жа час, кіраўнік выведкі Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што з боку Беларусі на сённяшні дзень пагрозы няма і сітуацыя пад кантролем.

#Хрысціянскіядэмакратысупрацьвайны
69 viewsedited  21:27
Открыть/Комментировать