Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Беларуская хрысціянская дэмакратыя

Логотип телеграм канала @bchd_info — Беларуская хрысціянская дэмакратыя Б
Логотип телеграм канала @bchd_info — Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Адрес канала: @bchd_info
Категории: Религия
Язык: Русский
Количество подписчиков: 119

Рейтинги и Отзывы

4.00

2 отзыва

Оценить канал bchd_info и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

2

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 2

2023-04-01 14:40:01
Як фармавалася залежнасць РБ ад РФ?
Стварэнне "Саюзнай дзяржавы"

У 1997 годзе быў падпісаны дагавор аб стварэнні "Саюза Беларусі і Расіі". Менавіта тады пачынаецца фармаванне "саюзных" структур

У 1999 годзе падпісваецца дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Некаторыя вытрымкі з дамовы:

«У якасці рабочай мовы ў органах Саюзнай дзяржавы выкарыстоўваецца руская мова.»

«Саюзная дзяржава мае адзіную грашовую адзінку (валюту).»

«Да выключнага вядзення Саюзнай дзяржавы адносіцца функцыянаванне рэгіянальнай групоўкі войскаў»

Меркавалася стварэнне адзінай эканамічнай прасторы, планавалася стварэнне адзінага заканадаўства, якое рэгулюе гаспадарчую дзейнасць.

Падчас рэалізацыі праекту «Саюзнай дзяржавы» адносіны РБ і РФ некалькі разоў здзяйснялі крутыя павароты.  Мы разгледзім асноўныя з іх у наступных пастах.

Нагадаем, што войскі РФ атакавалі Украіну пасля сумесных вайсковых вучэнняў «Саюзная рашучасць-2022»
21 viewsedited  11:40
Открыть/Комментировать
2023-03-31 18:12:13 У Беларусі скарачаецца занятасць, чым гэта пагражае?

Па дадзеных Белстат, у лютым адток кадраў склаў 0,5 тыс. чалавек. У студзені эканоміка страціла 16,7 тыс. занятых.

Усё гэта можа прывесці да памяншэння вытворчасці тавараў і паслуг, што, у сваю чаргу, можа зменшыць падатковыя паступленні ў бюджэт.

Адна з прычын скарачэння - эміграцыя. Асабліва моцна гэта адбілася на IT рынку (па некаторых ацэнках, з рынку сышло прыблізна 16-23 тыс. спецыялістаў)

Неабходна праводзіць рэформы і змяняць эканамічную палітыку. Акрамя таго, важна стварыць такія ўмовы, каб людзі адчувалі сябе ў краіне камфортна і не мелі патрэбы ў эміграцыі. Пры захаванні ўсіх бягучых  фактараў  скарачэнне занятасці будзе працягвацца
35 viewsedited  15:12
Открыть/Комментировать
2023-03-31 07:50:02
В калоніі, дзе сядзіць Павел Севярынец, на царкоўных службах пачалі з'яўляцца міліцыянеры

Адзін з былых вязняў распавёў, што вязні паскардзіліся адміністрацыі на Паўла, таму што у царкве ён збірае гурткі палітзняволеных на беларускай мове.  Таму цяпер міліцыянеры сачаць за царкоўнымі службамі.

Яшчэ раней  ў атрадзе і ў ШІЗА ўсім  забаранілі мець зносіны з ім. Але Павел працягвае гаварыць па-беларуску
46 views04:50
Открыть/Комментировать
2023-03-28 10:12:48
Заява Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў

Згодна са Статутам БХД, прынятым на апошнім Устаноўчым З’ездзе ў 2017 годзе, у перыяд паміж з’ездамі кіруючым органам БХД з'яўляецца Нацыянальная Рада, аператыўнае кіраванне працай ажыццяўляецца Управа, якую ўзначальвае адказны сакратар Дзяніс Садоўскі.

Поўны тэкст заявы чытайце па спасылцы: https://bchd.info/15471-zajava-belaruskih-hryscijanskih-djemakrata.html
39 viewsedited  07:12
Открыть/Комментировать
2023-03-27 23:40:11
Залежнасць ад РФ

Беларусь знаходзіцца ў яўнай залежнасці ад Расіі. Усё дайшло да такой ступені, што нашу тэрыторыю выкарыстоўваюць у якасці ваеннага плацдарма.
А як усё пачыналася?  Давайце ўспомнім.
( частка першая)

13 лістапада 1992 г. было падпісана Пагадненне аб свабодным гандлі.
Лукашэнка, які стаў у 1994 годзе прэзідэнтам, першапачаткова казаў аб аб'яднанні Расіі і Беларусі. "Адзіны шанц для выратавання ад гібелі-стварэнне адзінай дзяржавы з былымі рэспублікамі СССР, перш за ўсё з Расіяй".(1993г)

6 студзеня 1995 года было падпісана пагадненне аб Мытным саюзе.
21 лютага 1995 года - Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў.

Многія ў той час адчувалі настальгію па СССР, таму тэма аб'яднання РФ і РБ  некаторымі ўспрымалася дастаткова пазітыўна.

  У 1996 годзе была падпісана дамова аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі. 

Так пачыналіся адносіны РФ і РБ у постсавецкі перыяд, наступствы многіх рашэнняў таго часу мы можам адчуваць зараз
40 views20:40
Открыть/Комментировать
2023-03-27 22:18:04
Беларусь увяла паўгадавую забарону на вываз пэўных відаў прамысловых тавараў (пастанова нумар 192 ад 21 сакавіка 2023 года).  Спіс забароненых тавараў уключае ў сябе розныя матэрыялы для зубных пломбаў, фарбы на аснове сінтэтычных палімераў, дэзінфікуючыя сродкі, электроніку і многае іншае.

Гэтая забарона не распаўсюджваецца на тавары з сертыфікатам, які пацвярджае беларускае ці расійскае паходжанне, з сертыфікатамі прадукцыі ўласнай вытворчасці або актам экспертызы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Дакумент таксама змяшчае выключэнні, напрыклад, тавары з выпіскай з еўразійскага рэестра і іншыя выпадкі, якія абазначаны ў пастанове.

Пастанова ўжо набыла моц 23 сакавіка і будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.
42 views19:18
Открыть/Комментировать
2023-03-25 20:07:08
Хрысціянскія дэмакраты на акцыі Дзень Волі ў Варшаве

Хрысціянскія дэмакраты прымалі актыўны ўдзел у святкаванні Дня Волі ў Варшаве. Шмат прыхільнікаў аргкамітэта выйшлі з вялізарнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і сцягам хрысціянскіх дэмакратаў. Таксама падчас акцыі беларусы падыходзілі і далучаліся да аргкамітэта.
Яшчэ раз віншуем усіх беларусаў з нашым нацыянальным святам - з Днём Волі!
Жыве Беларусь!
63 views17:07
Открыть/Комментировать
2023-03-25 18:50:48
Віншуем беларусаў і беларусак з Днём Волі. Наш народ шмат гадоў змагаецца за сваю незалежнасць, за магчымасць быць асобнай свабоднай нацыяй. Працягваецца гэты шлях і сёння. Памятайце, што галоўнае не адпускаць рукі, а рухацца наперад. Нават маленькія дзеянне - вялікі крок.
Са святам!
51 views15:50
Открыть/Комментировать
2023-03-25 01:16:28
Нядаўна было абвешчана, што Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC) увяло новыя санкцыі супраць Беларусі. Гэтае рашэнне было прынята ў адказ на рэпрэсіі, якія працягваюцца. OFAC таксама кажа а саўдзеле рэжыму ў Мінску ў неабгрунтаванай агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны.

 У рамках новых санкцый, OFAC уключыла ў санкцыйны спіс два найбуйнейшыя дзяржаўныя аўтагіганты Беларусі —МАЗ і БЕЛАЗ, а таксама іх кіраўнікоў. Увядзенне санкцый азначае, што ўся маёмасць і інтарэсы, якія яны могуць мець у ЗША, будуць замарожаны, а амерыканскім кампаніям забаронена будзе весці з імі любыя бізнес-аперацыі.

 Санкцыі - лагічны вынік усіх дзеянняў уладаў. Пакуль не спыніцца саўдзел РБ у вайне супраць Украіны, на эканоміку працягнецца ціск.
56 views22:16
Открыть/Комментировать
2023-03-24 00:02:20
Беларусам прапануюць адмовіцца ад пенсіі?

 ФСАН (Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) пры Мінпрацы Беларусі расказаў, як жыхары краіны могуць павялічыць сваю пенсію. Адкладзеная пенсія можа стаць адным з варыянтаў павышэння даходаў пасля дасягнення пенсіённага ўзросту. Кіруючая ФСАН Юлія Берднікава растлумачыла, што калі жанчына працягне працаваць яшчэ 5 гадоў пасля дасягнення пенсійнага ўзросту (гэта значыць не будзе атрымліваць пенсію), то пасля пачатку атрымання пенсійных выплат яе памер можа павялічыцца ў 1,8 раза. Для гэтага трэба адмовіцца ад атрымання пенсіі на не менш як 2 месяцы, падаць заяву ў орган сацыяльнай абароны і працягваць працаваць з зарплатай не ніжэйшай за мінімальную. Гэты варыянт даступны тым, хто дасягнуў пенсіённага ўзросту і каму прызначылі пенсію па ўзросту на агульных падставах.
17 viewsedited  21:02
Открыть/Комментировать