Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Рост коштаў.  Што падаражэла? Спажывецкія кошты ў Беларусі ў | Беларуская хрысціянская дэмакратыя

Рост коштаў.  Што падаражэла?

Спажывецкія кошты ў Беларусі ў лютым 2023 года выраслі на 1,3%.   Харчовыя тавары падаражэлі на 1,1 працэнта, нехарчовыя тавары на 0,5 працэнта, а паслугі на 2,7 працэнта.  Гародніна стала даражэйшай на 10,59%, а садавіна на 3,57%.

Найбольш прыкметна падаражэлі рэпчаты лук, салодкі перац і свежыя памідоры.  З прадуктаў патаннелі цытрусавыя і гарох.

У катэгорыі нехарчовых тавараў паніжэнне коштаў адбылося ў вільготных сурвэтак, мыйных сродкаў па доглядзе за аўтамабілямі і пены для галення.

У сферы паслуг сталі таннейшыя наведвання цыркаў і тэатраў, а таксама паслугі пасажырскага чыгуначнага транспарту міжнародных зносін.


Нагадаем, што пры гэтым рэальны заробак ў лютым паменшыўся  на 3,4%.