Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ZUBR

Логотип телеграм канала @zubr_in — ZUBR Z
Логотип телеграм канала @zubr_in — ZUBR
Адрес канала: @zubr_in
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 826
Описание канала:

Онлайн-мониторинг событий в Беларуси. Гражданский контроль органов власти.
Бот для связи: @zubr_info_bot
Наш чат: @zubr_blr
Бот для наблюдателей и ГК: @zubr_in_bot
Поддержать проект:
https://www.patreon.com/zubr_by
Email: contact@zubr.in

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал zubr_in и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 4

2022-02-27 12:07:33 ZUBR ЗБІРАЕ ЗВЕСТКІ ПА СІТУАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ

Беларусы збіраюцца 27 лютага да ўчасткаў для галасавання да 14:00
, каб, масава сабраўшыся разам, паказаць, што МЫ СУПРАЦЬ ВАЙНЫ.

Самае галоўнае сёння — салідарнарнасць.

Вы збіраеце і дасылаеце інфармацыю.
ZUBR яе апрацоўвае і распаўсюджвае.

Пра падзеі каля ўчасткаў вы можаце ананімна і бяспечна паведаміць і даслаць фота/відэа матэрыялы ў https://t.me/zubr_info_bot

Распавядайце ў бот:
дзе вы знаходзіцеся
што адбываецца
колькі людзей вы бачыце навокал, што яны робяць, якая атмасфера
колькі сілавікоў (МУС, вайскоўцы, дружыннікі і інш.), ці былі інцыдэнты з імі

Паведамляйце пра ўсё, што адбываецца на ўчастках.

Асцерагайся правакацый.


Жыве Беларусь!
Слава Україні!
4.5K viewsedited  09:07
Открыть/Комментировать
2022-02-27 10:35:05 ЗВАРОТ ВОЛОДІМІРА ЗЕЛЕНЬСКОГО ДА БЕЛАРУСАЎ
27 ЛЮТАГА 2022

ВЫБАР БЫЦЬ
БЕЛАРУСАМІ

"Шчыра жадаю Беларусі зноў зрабіцца той самай добрай і бяспечнай Беларуссю, якой яшчэ не так даўно вас бачылі.

Зрабіце правільны выбар. Упэўнены, гэта галоўны выбар вашага народу".
3.0K viewsedited  07:35
Открыть/Комментировать
2022-02-26 22:56:48 САПРАЎДНЫ ГОЛАС БЕЛАРУСАЎ

Расея працягвае вайну на тэрыторыі Ўкраіны, выкарыстоўваючы для гэтага і свае войскі ў Беларусі.

На фоне смерцяў і жаху, якія пануюць у суседняй краіне, да якіх прыкаваная ўвага ўсёй сусветнай супольнасці," рэферэндум" Лукашэнкі канчаткова ператвараецца ў верх цынізму і недарэчнасці.

Перыяд датэрміновага "галасавання" завяршыўся. Увечары 26 лютага ЦВК абвясціла, што датэрмінова на ўчасткі для галасавання прыйшлі 42,93% грамадзян.

Невіданы "элегантны поспех" кампаніі па галасаванні "пад шумок" вайны.

Статыстыка паведамленняў аб парушэннях на ўчастках, якія паступілі ў ZUBR:
невыкананне ўмоў для забеспячэння таямніцы галасавання — 192
невыкананне санітарных нормаў на ўчастку – 92
пазбаўленне права голасу — 26
прымус да галасавання — 27
невывешванне копіі пратаколу — 6
неадпаведнасць дадзеных — 3.

ZUBR нагадвае ўсім фальсіфікатарам, што, малюючы лічбы ў пратаколах для дыктатара, які захапіў уладу, а цяпер адкрыта заяўляе, што яму трэба скончыць рэферэндум, каб пачаць дапамагаць Пуціну, яны прыкладваюць сваю руку да міжнароднага ваеннага злачынства. Яно ўжо пакрыла нашу краіну ганьбай, але можа прывесці да яшчэ куды больш страшных наступстваў.

27 лютага — дзень, калі нашы галасы мусяць гучаць супраць вайны.

Калі вы супраць удзелу Беларусі ў вайсковай агрэсіі і знаходжання расейскіх войскаў на нашай тэрыторыі, прыходзьце 27 лютага да ўчасткаў да 14:00, каб, масава сабраўшыся разам, паказаць, что беларусы супраць вайны.

Распавядзіце нам, што адбываецца на месцах. Вы можаце ананімна і бяспечна паведаміць пра падзеі і даслаць фота/відэа матэрыялы ў чат-бот ZUBR @zubr_info_bot

ШТО РАБІЦЬ ПРАМА ЗАРАЗ

Змагаемся з прапагандай і хатаскрайніцтвам. Беларускія хаты — наўпрост на мяжы з Украінай. Распавядайце, што Беларусь ператварылі ў саўдзельніка нападу Расіі на Украіну.
Гаварыце з вайскоўцамі, пераконвайце іх не ўдзельнічаць у агрэсіі супраць украінцаў. Расказвайце, чаму вы супраць гэтага "рэфэрэндуму" і гэтай вайны.
1.3K views19:56
Открыть/Комментировать
2022-02-26 19:53:09 ПРАЎДА СУПРАЦЬ ВАЙНЫ

24 лютага а 4-й гадзіны раніцы Пуцін напаў на Ўкраіну. Афіцыйныя крыніцы і прапагандысты ў Расіі і Беларусі называюць гэта "спецыяльнай аперацыяй" па вызваленні "братняга народа ад украфашыстаў". У Беларусі ўвагу людзей да гэтага часу пераключаюць казкамі пра "рэферэндум" і "светлую будучыню". І расейскім Салаўёвым.

У беларускім "залюстаркоўі" вайны няма. З раніцы Лукашэнка катаўся на лыжах, а бліжэй да вечара трохі засмуціўся.

Але з таго, што кажуць на відэа шматлікія расейцы, узятыя ў палон, робіцца відавочна, што яны выконваюць ролю бяздумнага “гарматнага мяса”. А вось з гэтага звароту ўкраінскага вайскоўца да расейскіх можна зразумець усю сутнасць гэтай вайны.

Сённяшняя памяркоўная разгубленасць (ці разгубленая памяркоўнасць) беларусаў – вынік не толькі гвалту і рэпрэсій, але і прапаганды, хлусні, усыплення і скажэнняў.

Лічыць, што вы нічога не можаце зрабіць – гэта памылка.
Мы бачым навокал людзей – сваіх суседзяў, сваякоў, калегаў – якія не ведаюць, не разумеюць ці адварочваюцца ад таго, што адбываецца.

Распаўсюджвайце аб'ектыўную інфармацыю. Праўда – адна з самых моцных гармат супраць гэтай навалы, якая пагражае Украіне і Беларусі.

Прапануем крыніцы канкрэтыкі і аб'ектыўных навінаў:
Украіна https://hromadske.ua/ru
Расія https://www.currenttime.tv/
Беларусь https://www.zerkalo.io/

Нагадваем, што беларусы сустракаюцца 27 лютага а 14:00 каля ўчасткаў для галасавання, каб выказаць свой пратэст СУПРАЦЬ ВАЙНЫ.

Каб супрацьстаяць прапагандзе і распавядаць беларусам, што адбываецца ў краіне, дасылайце фота і відэа з участкаў і пра тое, што адбываецца ў вашай мясцовасці, у чат-бот https://t.me/zubr_info_bot. Мы ачысцім іх ад метададзеных і перадамо ў СМІ і инфармацыйныя каналы.

#перечеркнивойну #нетвойне #невайне
4.6K viewsedited  16:53
Открыть/Комментировать
2022-02-25 23:45:18 ЗАЯВА ZUBR ПА "РЭФЕРЭНДУМУ"
25.02.2022

БЕЛАРУСЫ СУПРАЦЬ ВАЙНЫ

Тэрыторыя і ваенныя сілы Беларусі ўцягнутыя ў вайну па капрызе двух дыктатараў – расійскага і беларускага. Знешняя вайна для іх у тым ліку фактар, які адцягвае ўвагу людзей ад іх злачынстваў супраць уласных грамадзян.

Не прызнаны ні беларусамі, ні сусветнай супольнасцю Лукашэнка працягвае праводзіць "рэферэндум па папраўках у Канстытуцыю" па ўказцы Пуціна. Гэты "плебісцыт" – адно з фармальных прыкрыццяў агрэсіўнага ваенна-палітычнага саюза абедзвюх дыктатур і здачы Беларусі пад расейскую акупацыю.

Людзей па-ранейшаму заганяюць на датэрміновае галасаванне: па паведамленні ЦВК, за першыя чатыры дні на ўчасткі быццам бы прыйшлі ажно 38,81% грамадзян!

Што ж. Усё большай робіцца адказнасць усіх, хто па інэрцыі займаецца і гэтай вар'яцкай фальсіфікацыяй яўкі, і іншымі махінацыямі. Цяпер яны — памагатыя міжнародных вайсковых агрэсараў, якія замахнуліся спачатку на свабоду і правы сваіх народаў, а ў апошнія дні – на межы і бяспеку свабоднай дэмакратычнай Украіны.

ZUBR працягвае прымаць і апрацоўваць паведамленні пра тое, што адбываецца на ўчастках у Беларусі, і пратаколы вынікаў з "рэферэндуму", што вы дасылаеце ў чат-бот.

Статыстыка самых распаўсюджаных парушэнняў на ўчастках за перыяд з 22 па 25 лютага:

невыкананне ўмоў для забеспячэння таямніцы галасавання — 160,
невыкананне санітарных нормаў на ўчастку — 72,
пазбаўленне права голасу — 26,
прымус да галасавання — 26.

Нагадаем, што самае важнае, што кожны можа рабіць прама цяпер — не маўчаць.
Распавядайце блізкім і знаёмым праўду пра тое, што Беларусь ператварылі ў саўдзельніка шырокамасштабнага нападу Расеі на Украіну.
Пагаварыце са сваякамі-вайскоўцамі: пераконвайце іх не ўдзельнічаць у агрэсіі супраць украінцаў.
Распавядайце ўсім, чаму вы супраць гэтага "рэфэрэндуму" і гэтай вайны.

Беларусы бачаць, як гінуць ва Украіне мірныя людзі і героі, якія абараняюць радзіму ад нападу. Беларусы не хочуць вайны. Беларусы супраць дзеянняў дыктатара Лукашэнкі. Беларусы змагаюцца і будуць змагацца з гвалтам і хлуснёй.

Слава Україні! Героям слава!
Жыве Беларусь!

Заява ZUBR на рускай мове:
https://zubr.in
517 views20:45
Открыть/Комментировать
2022-02-25 20:54:43 27 ФЕВРАЛЯ. ПРОТЕСТ ПРОТИВ ВОЙНЫ

Беззаконие достигло высшей точки. Лукашенко втянул Беларусь в нападение России на Украину и позволил использовать нашу территорию и наши вооруженные силы для вторжения.

Если вы против участия Беларуси в военной агрессии, против российских войск на нашей земле, 27 февраля – это день, чтобы выразить свой протест.

Мы встречаемся на участках в 14:00. И это уже не про «референдум». Неважно, что вы собирались делать изначально -- голосовать, ставить два креста или вообще игнорировать это событие режима.

Это про судьбу страны. Это про солидарность в протесте против войны и соучастия Беларуси в действиях России против Украины.

Чтобы не подвергать себя лишней опасности, используйте посещение участка и, если нужно, ожидание в очереди как основание находиться на улице. Получив бюллетень, поставьте два креста и опустите его в ящик для голосования.

Когда это будет возможно, подтвердите свое действие на платформе "Голос" (через телеграм или вайбер) – с фото бюллетеня с двух сторон или без него.

Что можно делать уже сейчас:

• Защитите близких и знакомых от дезинформации: расскажите, что Беларусь превратили в соучастника нападения России на Украину, и что на самом деле там происходит.
• Поговорите с родственниками-военными: убеждайте их не участвовать в агрессии против украинцев.
• Заявите, что вы против войны и участия Беларуси в агрессии.

#невайне #нетвойне #перечеркнивойну
1.9K views17:54
Открыть/Комментировать
2022-02-25 16:30:46 Браття українці!

Беларусы не ёсць Лукашэнка і яго вайсковая хунта.

Мы, беларусы, СУПРАЦЬ рэжыму Пуціна, які напаў на Ўкраіну, разбурае вашы дамы і забівае жыхароў вашай краіны.
Мы, беларусы, СУПРАЦЬ рэжыму Лукашэнкі, які дапамагае агрэсару.

Мы ўсім сэрцам спачуваем вам, смуткуем па героям, што загінулі падчас абароны роднай землі, і молімся за народ Украіны.

Беларусы ніколі не будуць ваяваць з украінцамі.
Беларусы кажуць НЕ ВАЙНЕ.

Слава Україні! Героям слава!
Жыве Беларусь!
3.7K viewsedited  13:30
Открыть/Комментировать
2022-02-25 01:08:14 Заява аператыўнага штаба дэмакратычных сілаў

24 лютага 2022 года Расія выкарыстала тэрыторыю Беларусі для нападу на краіны. Гэта значыць, што зноў была парушаная Канстытуцыя краіны, а менавіта прынцыпы вяршэнства і паўнаты ўлады на сваёй тэрыторыі, самастойнага ажыццяўлення ўнутранай і знешняй палітыкі, роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы ці пагрозы сілай, непарушнасці межаў.

Лукашэнка, Міністэрства абароны, Генеральны штаб і Савет Бяспекі зрабіліся дапамагатымі агрэсара. Яны падвяргаюць пагрозе жыцці грамадзян Беларусі, таму неабходна дзейнічаць і не аддаваць будучыню нашай краіны ў чужыя рукі.

Святлана Ціханоўская заявіла, што бярэ на сябе адказнасць за абарону незалежнасці і нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і фармуе пераходны кабінет як нацыянальны орган улады. Аператыўны штаб дэмакратычных сілаў падтрымлівае яе ў гэтым рашэнні як нацыянальнага лідэра, прадстаўніка беларускага народа, абранага большасцю на выбарах 2020 года.

Мы заклікаем усіх грамадзян нашай краіны падзяліць гэтую адказнасць і рабіць усё магчымае, каб спыніць вайну і абараніць незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
Ілжывы рэжым Лукашэнкі спрабуе выдаць вайну за мір, і адначасова правесці незаконны “рэферэндум”, каб змяніць Асноўны закон краіны, які ён сам ужо не раз парушаў.
Пачатак вайны мяняе не толькі жыцці тых, хто непасрэдна ўдзельнічае ў баявых дзеяннях. Вайна мяняе і планы тых, хто імкнецца да ўстойлівага развіцця і росквіту.

Правядзенне "рэферэндуму" ва ўмовах вайны недапушчальна. Але мы разглядаем 27 лютага, асноўны дзень галасавання, каб выказаць свой пратэст супраць рэжыму, які ўцягнуў Беларусь у ваенны канфлікт.

Відавочна, што “новая Канстытуцыя” яшчэ больш развяжа Лукашэнку рукі для ўсталявання ваеннай дыктатуры, размяшчэння на нашай тэрыторыі ядзернай зброі, агрэсіі супраць іншых краін і знішчэння надзеі на светлую будучыню нашых дзяцей.

Цяпер рэжым вядзе інфармацыйную вайну і супраць свайго народа, пераконваючы ў сваёй недатычнасці да гібелі ўкраінцаў. Таму вельмі важна, каб кожны і кожная з нас здолелі данесці да калег, сяброў і блізкіх жахлівую сутнасць таго, што адбываецца. Паказвайце салідарнасць, дапамагайце адзін аднаму і разам абмяркоўвайце, якія крокі мы можам зрабіць для абароны нашых сем'яў, для абароны незалежнасці Беларусі, каб лепш падрыхтавацца да сцэнароў, якія яшчэ ўчора здаваліся немагчымымі.
180 viewsedited  22:08
Открыть/Комментировать
2022-02-24 18:44:06 БЕЛАРУСЬ У ВАЙНЕ

Мы, беларусы, вельмі шмат гадоў глядзелі на фальсіфікацыі на "выбарах" скрозь пальцы як на аб'ектыўнае "неабходнае зло". Пасля 20-га года мы ўсе ўсвядомілі, што не проста так за падробку на выбарах пагражае да 5 гадоў турмы. Фальсіфікацыі — гэта рэпрэсіі, турмы, дыктатура і нават забойствы мірных грамадзян. Раніцай 24 лютага 2022 года мы пераканаліся, што фальсіфікацыі — гэта яшчэ і вайна.

Таму што сёння мы прачнуліся ў краіне, ўцягнутай у вайну. Лукашэнка, які сам сябе прызначыў — такі ж скрозь несапраўдны і фальшывы, як тыя дадзеныя, якімі намаляваныя яго "элегантныя" перамогі на выбарах. Пакуль праз прапускныя пункты на мяжы з Украінай з яго згоды ідуць расійскія і беларускія войскі, ён цынічна заяўляе, што ў краіне "ўсё спакойна", і што адмяняць ці пераносіць рэферэндум ў яго "ніколі не было думкі і гаворкі".

Ва ўмовах прысутнасці расійскай арміі, якая напала на тэрыторыю Украіны, гэты ад пачатку незаконны "рэферэндум" па змене Канстытуцыі ператвараецца ў поўны абсурд.
А выкарыстанне Расіяй тэрыторыі Беларусі для ваеннай агрэсіі супраць Украіны са згоды Лукашэнкі робіць яго саўдзельнікам нападу.

ZUBR падтрымлівае рашэнне Святланы Ціханоўскай узяць на сябе адказнасць за адстойванне незалежнасці і нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на аснове паўнамоцтваў, прадстаўленых ёй беларускім народам на выбарах у 2020 годзе.

Звяртаемся да чальцоў камісій і памагатых рэжыму. Ваш удзел у правядзенні так званага "рэферэндуму" і іншых злачынных дзеяннях рэжыму – гэта садзейнічанне страце суверэнітэту і ўцягванню Беларусі ў міжнароднае ваеннае злачынства. Перастаньце дзейнічаць на руку дыктатару. Перастаньце здзяйсняць злачынствы. Перастаньце выконваць указанні тых, хто ўжо даўно захапіў уладу неканстытуцыйным чынам, а цяпер ажыццяўляе ваенную агрэсію супраць сваіх суседзяў.

Звяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі. ZUBR дзякуе актыўным грамадзянам і застаецца на сувязі ў чат-боце на выпадак, калі вам ёсць што паведаміць. "Фарс" пакуль усё яшчэ чамусьці працягваецца. Увечары ў пратаколах на ўчастках зноў з'явяцца немагчымыя лічбы яўкі. Але мы разумеем, што ва ўмовах вайны ні адзін чалавек не пойдзе галасаваць "за папраўкі ў Канстытуцыю".

Таму самае важнае, што кожны можа рабіць прама цяпер — не маўчаць. Не маўчаць, каб забяспечыць бяспеку нашай краіны і сябе асабіста. Распаўсюджваць інфармацыю, расказваць сваім блізкім, родным, сябрам праўду аб тым, што і чаму адбываецца ў Беларусі і ва Украіне. Не маўчаць у адказ на злачынныя загады і не доўжыць злачынства кожнаму на сваім месцы.

Пакуль мы маўчалі, нас зрабілі ахвярамі ўнутры сваёй краіны.

Пакуль мы маўчым, нашу краіну робяць краінай-агрэсарам, выкарыстоўваючы нашы рэсурсы, грошы, жыцці.

Жыве Беларусь! Слава Україні!

Заява на рускай мове: https://zubr.in
2.7K viewsedited  15:44
Открыть/Комментировать
2022-02-24 14:23:10 Channel photo updated
11:23
Открыть/Комментировать