Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ZUBR

Логотип телеграм канала @zubr_in — ZUBR Z
Логотип телеграм канала @zubr_in — ZUBR
Адрес канала: @zubr_in
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 826
Описание канала:

Онлайн-мониторинг событий в Беларуси. Гражданский контроль органов власти.
Бот для связи: @zubr_info_bot
Наш чат: @zubr_blr
Бот для наблюдателей и ГК: @zubr_in_bot
Поддержать проект:
https://www.patreon.com/zubr_by
Email: contact@zubr.in

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал zubr_in и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения

2022-08-04 17:21:09 Освобождаем мышление: записываем аудиокнигу политзаключенного философа Владимира Мацкевича

Что такое гражданское общество?
Как оно может влиять на процессы, происходящие в стране?
Способны ли мы объединяться для общих дел?
Какие качества нам нужны, чтобы противостоять современным угрозам и отвечать на вызовы?

Ответы на эти вопросы есть в сборнике В. Мацкевича «Свобода и Мышление: эссе о гражданском обществе».

Мы, группа гражданских инициатив и выпускниц "Летучего университета", объявляем сбор на создание и продвижение аудиокниги
.
Бюджет: 3500 евро (редактура, озвучка, монтаж, реклама)
Сроки: 3 месяца на производство (от момента сбора средств)
Команда по производству:
Продюсер, звукорежиссер - Женя Дячек
Редактор - культурный аналитик, публицист Максим Жбанков
Диктор - купаловец Олег Гарбуз
Тех. и юр. организация сбора, а также реклама в соцсетях - Нация Лидеров

Партнеры: Беларусы Зарубежья, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Беларускі Моладзевы Хаб, Маланка, ZUBR, Летучий университет

Поддержите наш сбор - тут
Ваша поддержка даст возможность большему количеству людей понимать происходящие процессы, а значит - действовать более осознанно.

Узнать больше и познакомиться с работами Мацкевича
Книга в пдф
Рецензия
#философ_в_тюрьме
540 views14:21
Открыть/Комментировать
2022-07-06 09:48:12
З болем у сэрцы паведамляем, што выконваючы свой баявы абавязак гераічна загінуў камандзір батальёна «Волат» Палка Каліноўскага Іван Марчук, з пазыўным "Брэст".

26 чэрвеня Батальён «Волат» прымаў удзел у стрымліванні танкавага прарыву акупантаў у раёне Лісічанска. Дзякуючы асабістаму гераізму і самаахвяраванасці нашыя беларускія хлопцы змаглі спыніць наступ танкавай калоны, тым самым даўшы магчымасць бяспечна адысці асноўным сілам УСУ на тым напрамку.

Івана ведалі як мужнага, рашучага і самаадданага чалавека, які за кожнага свайго байца быў гатовы на ўсё. Ён меў выключны аўтарытэт сярод ваяроў Палка. Акрамя гэтага ён быў адданым сынам беларускай зямлі і верыў у будучыню вольнай Беларусі. Гэта вельмі вялікая і балючая страта для нас усіх.

Перамога, за якую лепшыя сыны беларускага народу ваююць разам з украінцамі за свабоду нашых народаў, дакладна не будзе легкай. Але перамога будзе.

ВЕЧНАЯ СЛАВА ГЕРОЮ!

@BelWarriors
1.4K viewsedited  06:48
Открыть/Комментировать
2022-05-16 15:08:44
Падчас аперацыі па вызваленьні ўкраінскай вёскі ад расейскіх захопнікаў быў смяротна паранены камандзір атрада, ваяр Батальёну Каліноўскага Павал “Волат”.

У крытычным стане яго спрабавалі давесьці да шпіталя, але не паспелі.

Крыніца: https://t.me/belwarriors/1410
532 viewsedited  12:08
Открыть/Комментировать
2022-04-21 20:01:33 СПРАВАЗДАЧА ПА ВЫНІКАХ "РЭФЕРЭНДУМУ"

Сябры, ініцыятывы "Голас", "Сумленныя людзі" і ZUBR завяршылі складанне справаздачы па кампаніі "Перакрэслі рэферэндум — перакрэслі беззаконне", якая праводзілася падчас так званага "рэферэндуму" па Канстытуцыі, праз які рэжым Лукашэнка паспрабаваў згуляцца ў легітымнасць ў лютым 2022 году.

Файлы са справаздачай на беларускай і рускай мовах апублікаваныя на сайце ZUBR, а таксама на сайтах "Голасу" і "Сумленных людзей".

Так званы "рэферэндум" — ад пачатку недарэчны і антыканстытуцыйны па сутнасці сваёй нібыта "плебісцыт" — рыхтаваўся і пачаўся ва ўмовах бясконцых рэпрэсій і пераследу людзей з масштабнымі і чым далей, тым больш значнымі парушэннямі той самай Канстытуцыі, у якую быццам спатрэбіліся нейкія змены. А распачатая Пуціным вайна ва Украіне з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі і вайсковай інфраструктуры з ведама Лукашэнкі паставіла беларускаму "гаранту-якога-няма" канчатковую падножку.

Напышлівыя "ўрачыстасці" з "уводам ў сілу" паправак у Канстытуцыю, што адбыліся ў Палацы Незалежнасці 15 сакавіка 2022 году на фоне ахвяраў пераследу у Беларусі і дзясяткаў тысячаў загінуўшых і пацярпелых ва Украіне людзей выклікаюць у любога сумленнага і адэкватнага чалавека выключна пагарду, агіду і абурэнне. Бо цынізму няма канца, і дна так і нябачна.

Зноўку дзякуем усім тым, хто ў цяжкія часы не скараецца і працягвае змагацца за тое, каб мы, беларусы, маглі людзьмі звацца. Тым, хто падчас рэферэндуму ўзялі ўдзел у кампаніі "Перакрэслі рэферэндум — перакрэслі беззаконне" як асэнсаваныя грамадзяне краіны Беларусь і з вялізнай рызыкай для сябе дапамагалі у зборы звестак. Гэтая справаздача — ваша заслуга.

Заклікаем беларусаў трымаць шэраг, працягваць быць салідарнымі ў супраціве і цвердым намеры скончыць з гэтым нялюдзкім вэрхалам. Яго чыняць з-за грошаў і амбіцый два вар'яты, што жывуць у сваёй постcаўковай імперскай рэальнасці і зацягваюць у яе безліч людзей праз гвалт і прапаганду. Дапамагаем Украіне і ідзем да новай светлай дэмакратычнай Беларусі, якой мы вартыя. Мы верым, можам і пераможам.

Жыве Беларусь!
Слава Україні!
667 viewsedited  17:01
Открыть/Комментировать
2022-04-13 14:07:43
Стала вядома пра яшчэ адаго беларуса, які загінуў на вайне ва Украіне

Зміцер Рубашэўскі
(пазыўны «Ганс») - баец 24-й мэханізаванай брыгады ўкраінскіх узброеных сіл.

ВЕЧНАЯ СЛАВА ГЕРОЮ!
1.0K views11:07
Открыть/Комментировать
2022-04-06 16:06:30 БЕЛАРУСЫ ЎКРАІНЦАМ

Вайна ва Ўкраіне як факт увайшла ў нашу рэальнасць, і на вялікі жаль, у ёй пакуль застаецца. Пакуль ніхто не ведае, калі дабро канчаткова возьме верх над Zлом. Але перамога будзе. І беларусы ўздымаюць свой бела-чырвона-белы сцяг побач з украінскім прапором і робяць свой рашучы, мэтанакіраваны і сістэмны ўнёсак у дапамогу і на карысць Украіне.

Выведка на тэрыторыі Беларусі. Мы ўжо пісалі, куды, як і якую інфармацыю дасылаць.

Служба ў войску і дапамога фронту. Беларускія добраахвотнікі змагаюцца за украінскую і беларускую вольнасць у батальёне імя Кастуся Каліноўскага ў складзе Збройных Сілаў Украіны, а таксама ў палку "Пагоня" ў складзе Іншаземнага легіёна ды ў іншых вайсковых фармаваннях. У іх афіцыйных каналах можна даведацца, як да іх далучыцца і як ім дапамагчы (экіпіроўка, данаты і г.д.).

Дапамога. Створанымі беларусамі для ўкраінцаў рэсурсамі варта карыстацца для дапамогі і дзяліцца імі.
Вольныя чыгуначнікі Live. Сообщество железнодорожников Беларуси не толькі адсочваюць і публікуюць, але і эфектыўна чыняць перашкоды перасоўванням расейскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
Беларускія распрацоўшчыкі ўдзельнічаюць у стварэнні мапы дапамогі грамадзянам Украіны за мяжой https://mapahelp.me. Каманда ІТ-спецыялістаў з Беларусі пры падтрымцы Паўла Лібера распрацавала платформу па пошуку жылля для ўкраінцаў і ўкраінак, якія бягуць ад вайны https://icanhelp.host/.
Пра тое, як узяць удзел у падтрымцы Украіны і ўкраінцаў грашыма ў розных краінах і з розных краінаў, можна даведацца тут.

У межах аб'яўленага Святланай Ціханоўскай Беларускага антываеннага руху па супраціву пуцінскай навале і падтрымцы Ўкраіны
- беларускія палітыкі і дэмакратычныя сілы, грамадзянскія супольнасці і ініцыятывы вядуць працу ў дыяспарах і на міжнародным узроўні,
- беларусы замежжа ладзяць акцыі і культурныя імпрэзы і вядуць шырокую валанцерскую дзейнасць па гуманітарнай дапамоге і прыёму ўцекачоў з Украіны,
- беларусы-героі ўнутры краіны штодня выказваюць свой пратэст супраць вайны сцягамі, шыльдамі, надпісамі, улёткамі, неўзіраючы на рызыкі крымінальнага пераследу ў жорсткіх умовах рэжыму. Павага і нізкі паклон вам, паважаныя партызаны на Беларусі. Даведацца, як далучыцца да руху, можна тут.

Інфармацыйны фронт. Беларусы займаюцца распаўсюдам шчырай і праверанай інфармацыі ў друкаваным выглядзе і ў размовах са сваякамі і сябрамі, а за мяжой — пастамі ў сацсетках і мэсанджарах.
Сумленныя людзі стварылі адмысловы сайт https://pogovori.org, які дапамагае разабрацца з фактамі і фэйкамі і даводзіць іх да свайго асяроддзя. На сайце тлумачыцца, як дзейнічаюць метады прапаганды і якія ёсць магчымасці даносіць чэсную і аб'ектыўную інфармацыю да сваіх блізкіх і сяброў. Адкрываем вочы людзям, якія "міма праходзяць" ці ўвогуле пра "можам паўтарыць". Дзейнічаем не праз эмоцыі. Дзейнічаем праз факты.
На беларускім канале ByProsvet — вялізны выбар вартых матэрыялаў для раздрукоўкі і распаўсюду. Там можна падпісацца ці падпісаць кагосьці на самвыдат у капэрце і дапамагчы тэкстамі і данатамі на выданні.

Кожны крок істотны. Нават адно добрае слова ўкраінцу ці ўкраінцы замест пустой спрэчкі з ботам (ботаў трэба проста баніць) разварочвае і гоніць расейскі ваенный карабель па зададзеным напрамку.

Мы не можам знішчыць цемру. Мы можам запаліць і распаўсюдзіць святло. Цемра знікае, калі шмат святла.

Слава Україні!
Жыве Беларусь!
2.2K viewsedited  13:06
Открыть/Комментировать
2022-04-05 11:33:11
Международный комитет по расследованию пыток в Беларуси присоединяется к антивоенному движению!

Уже 35 дней в Украине идёт война. В Беларуси за это время сотни людей пострадали за участие в антивоенных митингах. Только 27 февраля, в день референдума, силовики задержали минимум 900 человек. 

Наша цель — зафиксировать как можно больше случаев издевательств и пыток со стороны государства за участие в антивоенных протестах. Но собрать доказательства возможно только с вашей помощью!

Если вас
задержали после начала войны
вы отсидели сутки
вы пострадали от рук силовиков

Оставляйте контакты в анкете, и мы свяжемся с вами, чтобы задокументировать вашу историю.

Вместе мы соберём максимум доказательств и привлечём виновных к ответственности.

Поделитесь этим постом с теми, кому есть что рассказать!
828 views08:33
Открыть/Комментировать
2022-04-04 15:21:09
Аргументы для разговоров о войне в Украине. Спасите близких от государственной пропаганды

Запускаем сайт, который поможет поговорить с родственниками о войне России против Украины и роли Беларуси в военном конфликте: https://pogovori.org

Если в разговоре с родственником вам не хватает аргументов — зайдите на сайт, перейдите в раздел «правда» и выберите нужную карточку. Перечитайте ее содержание и перескажите при следующей встрече.

Помните, что нельзя переубедить человека за один разговор. Но каждое столкновение с реальностью будет понемногу менять его или ее убеждения. О том, как вести разговор, читайте на нашем сайте.

Борьба с пропагандой — это борьба с войной. Чем больше людей узнают правду, тем меньше шансов останется у тех, кто нам врет.

Шрифты: type.today
@honestpeople_by
#мычестныелюди #нетвойне #остановипропаганду
531 views12:21
Открыть/Комментировать
2022-03-26 20:28:56
Пад Ірпянём у цяжкіх баях адзін з беларускіх патрыётаў – Зьміцер Апанасовіч (пазыўны: Тэрор) – быў цяжка паранены.

Ён быў тэрмінова эвакуяваны да шпіталю, але выратаваць ягонае жыцьцё дактарам не ўдалося…

ВЕЧНАЯ СЛАВА ГЕРОЮ!

@BelWarriors
1.9K views17:28
Открыть/Комментировать
2022-03-25 17:34:06 З ДНЁМ ВОЛІ !

Беларусы — нацыя, якая, зразумеўшы сваю еднасць і адчуўшы да сябе павагу, вось цяпер слязьмі і крывёю здабывае сваю ВОЛЮ.

"Чаго вам не стае?"
"Чаго вам не хапае?"

Гэтыя пытанні разам з ударамі дубінак звар'яцелых і абмежаваных лукашэнкаўскіх дубаломаў сыплюцца на галовы сумленных і смелых беларусаў, сэрцы якіх грукаюць ва ўнісон са словамі Купалы пра тое, чаго хочацца беларусам — людзьмі звацца.

Пасля стагоддзяў прымусовай і нярэдка гвалтоўнай адмоўнай селекцыі на нашай зямлі — мураўеўшчыны, імпершчыны, бальшавізму, рэпрэсій НКУС, саветызацыі, гітлераўскай, нацысцкай навалы, паўзучай русіфікацыі, цяжкіх 90-х, калі мільгануўшы промень вольнага святла згасілі, разарваўшы на кавалкі наш вольны сцяг, і пачаўся доўгі сонны перыяд лукашызму, — беларусы прачнуліся і адчулі сваю самасць. Праз 100 з лішнім гадоў пасля абвяшчэння 25 сакавіка 1918 году сваёй першай дзяржавы, Беларускай Народнай Рэспублікі, беларусы ідуць — і прыйдуць! — ДА ВОЛІ.

І хоць, як кажа нобелеўская лаўрэатка, што вывучае цемны бок чалавецтва, Святлана Алексіевіч, "нацыя, якая прыпаздняецца", і хоць пакуль з-за хворага на галаву вычварэнца і яго хунты, вынішчэння беларушчыны, катавання лепшых з лепшых прадстаўнікоў нацыі прыгнёт яшчэ навісае над краінай — нас не забілі. І не заб'юць. Мы робімся толькі мацнейшымі. Мы прагнем волі. І мы яе здабудзем.

Сёння браты-ўкраінцы, што ўжо месяц годна і смела стрымліваюць і перамагаюць націск пуцінскага нашэсця, даюць беларусам прыклад аб'яднання, моцы і націску і веру ў перамогу. Беларусы — поплеч з украінцамі. Мы разам выступаем за вольную Ўкраіну і вольную Беларусь.

І мы пераможам. Наша воля — воля Беларусі. Нас не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

З Днём Волі, сябры. Жыве Беларусь!
2.1K views14:34
Открыть/Комментировать