Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ZUBR

Логотип телеграм канала @zubr_in — ZUBR Z
Логотип телеграм канала @zubr_in — ZUBR
Адрес канала: @zubr_in
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 826
Описание канала:

Онлайн-мониторинг событий в Беларуси. Гражданский контроль органов власти.
Бот для связи: @zubr_info_bot
Наш чат: @zubr_blr
Бот для наблюдателей и ГК: @zubr_in_bot
Поддержать проект:
https://www.patreon.com/zubr_by
Email: contact@zubr.in

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал zubr_in и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 8

2022-02-10 16:55:43 Падлік галасоў. Гэты важны момант у нашай краіне за доўгія гады зрабіўся для шмат якіх камісій фармальнасцю. І да гэтага амаль нікому не было справы. Але пасля 20-га года стаўленне грамадзян да гэтага працэсу зусім іншае. А члены камісій цяпер ведаюць, што з-за фальсіфікацый гінуць і пакутуюць людзі.

Галасаванне ў асноўны дзень сканчаецца а 20 гадзіне. Калі апошні выбаршчык выйшаў, на ўчастку застаюцца толькі сябры камісіі, назіральнікі з акрэдытацыяй і прадстаўнікі СМІ. Для сумленных журналістаў гэта выдатная магчымасць узяць на сябе функцыю ананімнага грамадзянскага кантролю (як і падчас апячатвання скрыняў). А тым, каго рэжым "прызначыў" назіральнікамі, нагадаем, што замоўчваць фальсіфікацыі – гэта крымінальнае злачынства. Каб не быць саўдзельнікам, вы можаце бяспечна і ананімна звязацца з ZUBR.

Згодна закону, падчас падліку галасоў назіральнікі займаюць месца, з якога яны могуць бачыць дзеянні членаў камісіі, але так, каб не перашкаджаць іх працы. Абмяркуйце са старшынёй загадзя, дзе размясціцца, каб не атрымалася, што вам нічога не відаць.

Паводле выбарчага кодэксу падлік галасоў праводзіцца паэтапна. І кожны этап можна пачынаць ТОЛЬКІ пасля завяршэння папярэдняга.

Спачатку камісія лічыць нявыкарыстаныя і сапсаваныя бюлетэні.
Далей вызначаецца агульная колькасць грамадзян у спісах на ўчастку і колькасць грамадзян, якія атрымалі бюлетэні.
І толькі пасля гэтага адкрываюць скрыні, і бюлетэні з іх сартыруюць і падлічваюць. Спачатку – "датэрміноўка", потым – пераносныя "надомныя" скрыні, потым – скрыні з бюлетэнямі асноўнага дня.

Несапраўдныя бюлетэні адкладаюцца асобна. Калі паўстае пытанне, ці лічыць які-небудзь бюлетэнь з скрыні несапраўдным, камісія галасуе па гэтым пытанні простай большасцю. На абаротным баку бюлетэня робіцца запіс пра тое, што ён прызнаны сапраўдным ці несапраўдным, і там жа ставяць подпісы мінімум два чальцы камісіі.

Падчас падліку ўсе лічбы абвяшчаюцца ўслых. Па выбарчым кодэксе назіральнікі маюць права атрымліваць інфармацыю пра вынікі падліку галасоў і складанне пратаколу ад камісіі.

Пасля падліку праводзіцца паседжанне камісіі, на якім падводзяцца вынікі падліку і падпісваецца пратакол вынікаў.

Падчас падліку члены камісіі могуць парушаць законны парадак або маніпуляваць бюлетэнямі.
Напрыклад,
скрыні адкрылі перад тым, як падлічыць нявыкарыстаныя і сапсаваныя бюлетэні,
скрыні адкрываюць не па парадку, а адначасова,
старшыня камісіі не агучвае лічбы ўслых;
месца для назірання за падлікам або дзеянні чальцоў камісіі не дазваляюць бачыць працэдуру падліку і змесціва бюлетэняў;
несапраўдныя бюлетэні прызнаюцца сапсаванымі;
колькасць бюлетэняў з адным волевыяўленнем залічваюцца ў вынікі волевыяўлення іншага (напрыклад, несапраўдныя бюлетэні прызнаюцца як "за" ці "супраць").

Падрабязна пра усе парушэнні можна даведацца з навучальных курсаў для назіральнікаў і грамадзянскіх кантралёраў у чат-боце ZUBR. Падчас “рэферэндуму” і назіральнікі, і звычайныя грамадзяне змогуць ананімна і бяспечна адпраўляць у ZUBR паведамленні аб парушэннях.

Навучыся грамадзянскаму кантролю і дасылай паведамленні пра парушэнні тут https://t.me/zubr_in_bot

Распавядай пра грамадзянскі кантроль родным, сябрам і калегам.
Гэты артыкул цалкам на расейскай мове чытайце тут

Сачы за навінамі:
Тelegram-канал https://t.me/zubr_in
Teletype https://teletype.in/@zubr_in

Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на "рэферэндуме" https://bit.ly/xx2022-org

Для уваходу на рэсурсы ZUBR з Беларусі карыстайцеся VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone

#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перакрэслірэферэндум #перакрэслібеззаконне
852 views13:55
Открыть/Комментировать
2022-02-09 17:05:58 У асноўны дзень "рэферэндума" — 27 лютага — акрамя галасавання на ўчастку таксама праходзіць галасаванне "на даму". Для гэтага вылучаецца асобная скрыня – ці скрыні, калі на ўчастку ў спісах шмат грамадзян, і заявак на “надомнае” паступіла шмат.

Мы ўжо распавядалі, як і калі скрыні — і для асноўнага дня, і датэрміновага галасавання, і “надомныя" — апячатваюцца камісіяй, і дзе і калі ўсе яны павінны знаходзіцца і захоўвацца, і якім чынам і назіральнікі з акрэдытацыяй, і нават простыя грамадзяне як грамадзянскія кантралёры — прыкладам, прадстаўнікі СМІ — могуць адсачыць звязаныя з імі парушэнні.

Заяўку на галасаванне па месцы свайго знаходжання грамадзяне могуць падаць у камісію — пісьмова ці вусна, асабіста ці праз кагосьці — у любы момант ад пачатку працы камісіі на ўчастку і да 18-й гадзіны асноўнага дня галасавання. А само такое галасаванне на "выездзе" можа праводзіцца да 20-й гадзіны.

Нагадаем тым, хто будзе назіральнікамі з акрэдытацыяй: нават калі вас не дапусцілі ў памяшканне для галасавання з-за ўжо "традыцыйнай" сумна вядомай пастановы ЦВК пра максімум пяць назіральнікаў на ўчастку, вы маеце права суправаджаць членаў камісіі, якія выязджаюць па адрасах. Папярэдзьце пра гэта старшыні загадзя, каб вам паведамілі пра час выезду.

Чальцоў камісіі на выездзе павінна быць не менш двух. Старшыня выдае ім ўкладны спіс удзельнікаў і бюлетэні ў патрэбнай колькасці. Панятак "патрэбная", вядома, у кожнага свой, таму рэкамендуем адсачыць гэтую колькасць – яна павінна строга супадаць з колькасцю заявак ад грамадзян.

Калі вы назіраеце на ўчастку, і незалежных назіральнікаў некалькі – едзьце і пракантралюйце гэта галасаванне. Калі ж вы адзін, лепш, вядома, застацца на ўчастку. Але пры гэтым можна адзначыць час, за які вернуцца чальцы камісіі, і суаднесці яго з колькасцю тых, хто прагаласаваў. Здараюцца цуды, калі на наведванне аднаго выбаршчыка атрымліваецца – увага – 30 секунд!

Варта адзначыць, што падчас галасавання на даму, як і на ўчастку, агітацыя членамі камісіі і назіральнікамі забароненая. Акрамя таго, павінна выконвацца таямніца волевыяўлення. То бок чалавек мае права выйсці ў іншы пакой, запоўніць бюлетэнь і вярнуцца ў пакой з членамі камісіі, каб кінуць яго ў скрыню для галасавання. Любы з нас можа адсачыць парушэнні на гэты конт, калі камісія прыехала на дом, напрыклад, да нашага сталага або захварэўшага сваяка ці сябра, і паведаміць пра іх у ZUBR як грамадзянскі кантралёр.

Заходзіце ў чат-бот ZUBR, каб даведацца аб тыповых відах парушэнняў і праверыць свае веды. А ў перыяд "рэферэндума" праз чат-бот можна ананімна і бяспечна паведамляць аб парушэннях, якія вы заўважыце.

Чат-бот ZUBR тут https://t.me/zubr_in_bot

Распавядай пра грамадзянскі кантроль родным, сябрам і калегам.

Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на "рэферэндуме" https://bit.ly/xx2022-org

Для уваходу на рэсурсы ZUBR з Беларусі карыстайцеся VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone

#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перакрэслірэферэндум #перакрэслібеззаконне
1.3K views14:05
Открыть/Комментировать
2022-02-08 20:02:59 Мікалай Аўтуховіч — ветэран-афганец, прадпрымальнік з Ваўкавыска, грамадзянскі актывіст, палітык. Чалавек гонару і сапраўдны сын Беларусі. Палітычны зняволены.

Мікалай нарадзіўся ў звычайнай савецкай сям'і. Скончыў вучэльню ў Вялікай Бераставіцы. Па спецыяльнасці — аўтамеханік. Пасля вучобы пайшоў у армію і трапіў у Афганістан.

Па звяртанні ў Беларусь у 90-х Мікалай працягнуў ваенную службу, але хутка зразумеў, што лепш заняцца сваёй справай. Пачаў з грузаперавозак у Расею, але неўзабаве пакінуў гэтую задуму. Першы яго паспяховы бізнес — "Таксі 22222" у Ваўкавыску.

Бізнэсовец з народа не застаўся без увагі рэжыму Лукашэнкі. У 2004 годзе Мікалай сутыкнуўся з ціскам ўладаў праз падатковую інспекцыю.

Тады ж Аўтуховіч балатаваўся ў дэпутаты парламента. Аднак "не прайшоў", хоць відавочна карыстаўся даверам і павагай людзей.

У 2006 годзе Мікалая абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і перавозках без рэгістрацыі камерцыйнай фірмы. Яму прысудзілі 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца прадпрымальніцтвам цягам 5 гадоў.

У 2009 годзе Мікалая зноў арыштавалі за нібыта замахі на чыноўнікаў, але абвінавачванне рассыпалася. Тады яго абвінавацілі ў незаконным захоўванні 5 патронаў і асудзілі на 5 гадоў і 2 месяцы.

8 снежня 2020 года яго арыштавалі па абвінавачванні ў стварэнні тэрарыстычнай групы. Лукашэнка заявіў, што "група Аўтуховіча" тонамі везла зброю праз Украіну і планавала тэракты ў Беларусі.

Следчы камітэт завёў справу, якую генеральная пракуратура у выніку кваліфікавала ў "акт тэрарызму" (тэрмін да 15 гадоў).
На дадзены момант падрабязнасцяў пра расследаванне справы ў адкрытым доступе няма.

Пішыце палітычным зняволеным. Няхай яны ведаюць, што сонца яшчэ ўзыдзе над свабоднай Беларуссю.

Адрас для лістоў: Турма-1, Гродна вул. Кірава 1, 230023, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу, дата нараджэння 07.01.1963.

Поўную версію артыкула чытайце тут
477 viewsedited  17:02
Открыть/Комментировать
2022-02-08 17:41:49 27 лютага – асноўны дзень "рэферэндуму". Менавіта ў гэты дзень (не датэрмінова!) мы ідзем на ўчасткі и робім свае бюлетэні несапраўднымі.

Прапанаваныя дэмсіламі крыжыкі ў абодвух варыянтах адказу – гэта не галасаванне “за” ці “супраць”. Гэта законны і бяспечны спосаб сказаць тое, што мы думаем, ва ўмовах, калі меркаванне народа душыцца сілай і рэпрэсіямі.

Пры гэтым магчымасці ZUBR з вашай дапамогай дазваляюць пракантраляваць і працэсы галасавання і падліку вынікаў, і наогул усё, што адбываецца на ўчастках.

Прапануем пакрокавы план дзеянняў на ўчастку ў асноўны дзень галасавання. Ён дазволіць дзейнічаць максімальна бяспечна, па меры магчымасцяў процідзейнічаць маніпуляцыям і зафіксаваць парушэнні, за якія памагатыя рэжыму нясуць адказнасць без тэрміну даўнасці.

1 Вазьміце бюлетэнь у камісіі.
2 У кабіне пастаўце ў бюлетэні два крыжыкі. Па магчымасці сфатаграфуйце бюлетэнь.
3 Апусціце бюлетэнь у скрыню для галасавання.

Рэкамендуем быць у шырокай вопратцы, мець з сабой непразрыстую тэчку, торбу ці пакет, каб вашы дзеянні па запаўненні бюлетэня і яго фатаграфаванню ў кабіне без фіранак не былі бачныя прысутным на ўчастку. Захаванне таямніцы галасавання – ваша права паводле выбарчага кодэксу.

Пакуль вы на ўчастку, адсочвайце, што адбываецца. Напрыклад, пры атрыманні бюлетэня зірніце на спіс з бліжэйшымі суседзямі. Звярніце ўвагу на сам бюлетэнь. Не спяшайцеся. Узяўшы бюлетэнь, можна пагартаць матэрыялы на стале з інфармацыяй для грамадзян, падыйсці да інфастэнда. Апускаючы бюлетэнь у скрыню, паглядзіце на яе на прадмет наяўнасці парушэнняў. Калі магчыма, зрабіце фота, відэа, аўдыёзапісы, якія пацвярджаюць парушэнні, якія вы заўважылі, і сфатаграфуйце копію пратаколу вынікаў за апошні дзень "датэрміноўкі".

Пасля выхаду з участку:
1 Пацвердзіце свае дзеянні з бюлетэнем у чат-боце "Голас"
2 Дашліце ў чат-бот ZUBR інфармацыю пра парушэнні на ўчастку, калі вы іх заўважылі, і фотакопію пратаколу датэрміновага галасавання.
3 Пасля закрыцця ўчастка дашліце у чат-бот ZUBR фотакопію пратаколу вынікаў галасаваньня (з двух бакоў).

Увага — нават калі вы не далучаецеся да стратэгіі дэмсілаў з бюлетэнямі, вы можаце фіксаваць парушэнні на сваім участку і паведамляць пра іх у ZUBR як грамадзянскі кантралёр. Сувязь с чат-ботам ZUBR ананімная. Мы не захоўваем ніякіх асабістых дадзеных.

План складзены з улікам сітуацыі на бягучы момант. Сачыце за абнаўленнямі на нашым канале і на рэсурсах аб'яднаных дэмсілаў.

Гэты артыкул на рускай мове чытайце па спасылцы
https://teletype.in/@zubr_in/asnouny_dzien

Навучыся грамадзянскаму кантролю і назіранню і дасылай паведамленні пра парушэнні тут https://t.me/zubr_in_bot

Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на "рэферэндуме" https://bit.ly/xx2022-org

Для уваходу на рэсурсы ZUBR з Беларусі карыстайцеся VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone

#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перакрэслірэферэндум #перакрэслібеззаконне
1.6K views14:41
Открыть/Комментировать
2022-02-07 16:46:10 З 22 лютага на працы ці вучобе ўсіх запар пачнуць сілком прымушаць галасаваць датэрмінова на так званым "рэферэндуме".

Датэрмінова "заганяюць" людзей на ўчасткі і кіраўнікі ў бюджэтных арганізацыях, і камандзіры ў воінскіх частках, і рэктары ў ВНУ. "Аргументаў" у іх — цэлы воз. І пагрозы ці пакаранні за непаслухмянасць. І адгулы ці прэміі за выкананне загаду. І яшчэ пра "грамадзянскі абавязак"...

Уразлівых катэгорый грамадзян таксама нямала. Студэнты, якім пагражаюць вымовай або адлічэннем. Бюджэтнікі — лекары, настаўнікі, рабочыя, якім ставяць умову – або галасуеш датэрмінова, або пазбавішся прэміі, а то і месца працы. Хлопцы на тэрміновай ваеннай службе, якіх шэрагам вядуць на ўчастак галасаваць датэрмінова.

Прымус да галасавання – гэта злачынства па артыкулах 185 і 191 Крымінальнага кодэксу. І гэта толькі адно з парушэнняў у перыяд датэрміновага галасавання. Злачынныя механізмы "адпрацоўваліся" доўгія гады: ўкіды "правільных" бюлетэняў, "левыя" подпісы аб атрыманні бюлетэня ў спісах, "спушчаныя" выканкамамі лічбы ў пратаколах вынікаў датэрміновага галасавання. Усё гэта будзе адбывацца і падчас "рэферэндуму".

Кінуць у скрыню свой нядзейсны бюлетэнь з двума крыжыкамі мы рэкамендуем у нядзелю 27 лютага.

А вось падчас датэрміновага галасавання на ўчастак можна зазірнуць, каб праверыць свае дадзеныя ў спісах удзельнікаў "рэферэндуму". І вось толькі некаторыя з парушэнняў, якія можа заўважыць кожны, каб паведаміць пра іх у чат-бот ZUBR:

прымус да датэрміновага галасавання (ціск, пагрозы, ўзнагароджанне);
маніпуляцыі са спісамі выбаршчыкаў (роспіс пра атрыманне бюлетэня "за таго хлопца", хоць "хлопца" няма ў Беларусі, ён служыць у войску, сядзіць у турме ці ўвогуле памёр; невядомыя вам "мёртвыя душы" ў спісах на ўчастку; вас ці родных і суседзяў няма ў спісах і г. д.);
"каруселі" і галасаванне без прад'яўлення дакументаў, якія сведчаць асобу;
ўкіды бюлетэняў (акуратныя стосы бюлетэняў у скрыні для галасавання; увечары перад закрыццём участка скрыня пустая, а назаўтра адразу пасля адкрыцця — напалову поўная);
ліст з подпісамі, якім быў залеплены прарэз на скрыні на ноч, і пячатка на скрыні з раніцы выглядаюць не так, як напярэдадні вечарам;
агітацыя грамадзян за "правільны" выбар членамі камісій і "падкантрольнымі " назіральнікамі;
"падкантрольныя" назіральнікі размаўляюць з грамадзянамі ў памяшканні для галасавання;
"нечакана" высокая яўка ў пратаколе за дзень датэрміновага галасання, калі на ўчастку пабывала ад сілы два чалавекі...

Важна дасылаць у чат-бот ZUBR фотакопіі пратаколаў аб датэрміновым галасаванні за кожны дзень. А калі копіі пратаколу няма на месцы — гэта парушэнне, і пра гэта таксама трэба сігналізаваць у чат-бот.

Адзначым, што нават калі вы не далучайцеся да стратэгіі дэмсілаў з бюлетэнямі, вы можаце зафіксаваць парушэнні на сваім участку і паведаміць пра іх у ZUBR як грамадзянскі кантралёр.

Гэта бяспечна і ананімна. Гэта можа зрабіць кожны.

Больш падрабязны артыкул пра парушэнні падчас датэрміновага галасавання на рускай мове чытайце па спасылцы
https://teletype.in/@zubr_in/daterminovaje_halasavannie

Навучыся грамадзянскаму кантролю і дасылай паведамленні пра парушэнні тут https://t.me/zubr_in_bot.

Удзельнічай у грамадзянскім кантролі і назіранні за “рэферэндумам” з ZUBR!
Распавядай пра грамадзянскі кантроль родным, сябрам і калегам.

Сачы за навінамі:
Тelegram-канал https://t.me/zubr_in
Teletype https://teletype.in/@zubr_in

Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на "рэферэндуме" https://bit.ly/xx2022-org

Для рэсурсаў ZUBR у Беларусі рэкамендуем выкарыстоўваць VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone

#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перакрэслірэферэндум #перакрэслібеззаконне
752 views13:46
Открыть/Комментировать
2022-02-06 16:12:43
Важное про «референдум» от оперативного штаба демократических сил: поделитесь этой информацией с друзьями и в своих соцсетях

Светлана Тихановская провела звонок с госслужащими и чиновниками Беларуси по стратегии демсил на "референдум", плану "Перамога" и транзитному периоду
https://t.me/tsikhanouskaya/2204

Координационный совет рассказал о важности распространения честной информации и о роли в этом беларусов зарубежья
https://t.me/rada_vision/2178

Павел Латушко призвал членов комиссий вести честный подсчет и напомнил об ответственности
https://t.me/latushka/1530

Честные люди запустили платформу "Перечеркни фальсификации" о том, как действуют нечестные комиссии
https://t.me/honestpeople_by/4033

Что делать беларусам зарубежья после отмены голосования?
https://t.me/belarusy_zarubezhja/3660

Платформа ZUBR рассказала , как подготовиться к гражданскому контролю и фиксировать нарушения через чат-бот @zubr_in_bot

Сайт единой стратегии демократических сил:
https://bit.ly/xx2022-org
839 views13:12
Открыть/Комментировать
2022-02-06 14:18:18 Ведаючы пра розныя нюансы са скрынямі для галасавання, і назіральнікі, і грамадзянскія кантралёры могуць адсачыць і ўскладніць ўкіды і маніпуляцыі на ўчастках.

Скрыня можа быць (паў)празрыстай, і тады можна адсачыць, ці не вырас у ёй за ноч чароўным чынам стосік бюлетэняў.

Падчас пламбавання скрыняў мусяць прысутнічаць не меней за дзве з трох частак чальцоў камісіі І маюць права прысутнічаць назіральнікі з акрэдытацыяй і прадстаўнікі СМІ.

Прысутныя могуць
праверыць скрыню на трываласць, каб выключыць ўкіды праз шчыліны або знятую сценку, вечка ці дно
зазірнуць унутр скрыні, каб праверыць, што яна пустая.

Старшыня пламбуе скрыню яе з дапамогай ніткі (ці шпагату) і пластыліну (ці сургучу). Злепак з пластыліну мае быць не проста на роўнай паверхні, а ў паглыбленні. Таму што на роўнай паверхні ён лёгка разам з ніткай зразаецца лязом і гэтак жа лёгка, без парушэння цэласнасці друку, чапляецца назад.

У дні датэрміновага галасавання перад перапынкамі а 14 і 19 гадзінах старшыня камісіі заклейвае проразь для бюлетэняў у скрыні аркушам, на якім старшыня камісіі ці намеснік і адзін з чальцоў камісіі ставяць подпісы. Пасля перапынку адпаведна а 10-й раніцы і 16-й апоўдні прарэз зноў адкрываюць. За скрыні, спісы і бюлетэні падчас перапынкаў і ўначы адказны старшыня камісіі. Яны захоўваюцца ў апячатаных сейфе ці металічнай шафе ці памяшканні пад ахоўнай сігналізацыяй. Кожны раз пры заклейванні і адкрыцці прарэзу маюць права прысутнічаць назіральнікі і прадстаўнікі СМІ. І, вядома, мы настойліва раім не прапускаць гэты момант.

Прысутныя могуць
сфатаграфаваць (пры неабходнасці карэктна ўзгадніўшы са старшынём) скрыню і пячатку на ім, каб раніцай ці пасля перапынку праверыць, ці не змяніўся ліст з подпісамі і ці не перавярнулася "неспадзявана" пячатка;
пры заклейванні скрыні прасачыць, каб выкарыстоўваўся не сілікатны клей: на роўнай і афарбаванай паверхні аркуш паперы проста сам па сабе адвальваецца. Гэтай хітрасцю "па няведанні" часта карыстаюцца.

Падчас галасавання скрыні павінны знаходзіцца ў поле зроку чальцоў камісіі, назіральнікаў і прадстаўнікоў СМІ. У асноўны дзень галасавання гэта мусяць быць усе скрыні – і "датэрміноўка", і "надомныя".

Нагадаем, што назіральнікі з акрэдытацыяй не могуць знаходзіцца блізка да сталоў выдачы бюлетэняў, кабінаў і скрыняў для галасавання. Варта быць абачлівымі, каб не даваць лішнюю нагоду для зачэпкі.

Перад тым, як ісці на ўчастак, ужо цяпер прапануем наведацца ў чат-бот ZUBR. Там коратка апісаныя асноўныя парушэнні – і са скрынямі, і са спісамі, і з бюлетэнямі, і з пратаколамі вынікаў – і прапануецца тэст на веды.

Расправядайце сваякам і сябрам пра тое, што і навошта рабіць на ўчастку з бюлетэнем, і пра тое, навошта і як далучацца да грамадзянскага кантролю і назірання з ZUBR на "рэферэндуме".

Больш падрабязны артыкул пра скрыні на рускай мове чытайце па спасылцы
https://teletype.in/@zubr_in/skryni_dlia_halasavannia

Для рэсурсаў ZUBR у Беларусі рэкамендуем выкарыстоўваць VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone
790 views11:18
Открыть/Комментировать
2022-02-05 20:41:09
Партизанский привет!

Группа "Кибер-Партизаны" приняла участие в совместном проекте с инициативами ZUBR и Честные люди, которые проанализировали нарушения и фальсификации на выборах-2020 и опубликовали результаты своей работы на сайте ( из РБ заходим с VPN ).

Благодаря взлому базы АИС Паспорт мы предоставили данные преступников, которые участвовали в фальсификации выборов. Теперь вы можете найти информацию о них на Чёрной карте Беларуси.
https://blackmap.org ( из РБ заходим с VPN ).
Сообщить о неточностях на карте можно через бот @blackmap_bot

Напоминаем, что все те, кто будут задействованы в фальсификациях на так называемом "референдуме" также не останутся анонимными и неизбежно понесут ответственность.

#точитьвилы #нюхатьветер
#началоконца #супраціў
154 views17:41
Открыть/Комментировать
2022-02-05 14:59:16 У Беларусі, краіне, дзе на выбарах і рэферэндумах з 1999 года пануе поўная прафанацыя, а цяпер "улада" і зусім заяўляе адкрыта, што "часам (чытай "заўсёды") не да законаў", бюлетэнь ператвораны ў адзін з інструментаў фальсіфікацый.

Менавіта таму беларускія аб'яднаныя дэмакратычныя сілы прапаноўваюць грамадзянам на так званым “рэферэндуме” рабіць свае бюлетэні несапраўднымі. Падчас бясконцых рэпрэсій за выказванне ўласнага меркавання выкарыстаць свой бюлетэнь такім чынам — гэта спосаб заявіць, што беларусы не прызнаюць ні "уладу", якая трымаецца на самачыне і гвалце, ні ўласна сам "рэферэндум".

Важна ведаць і разумець розніцу: несапраўдны бюлетэнь ≠ сапсаваны бюлетэнь.

Сапсаваны бюлетэнь — бюлетэнь, які быў атрыманы, сапсаваны падчас запаўнення, вернуты камісіі і аформлены камісіяй актам як сапсаваны. Замест сапсаванага выдаецца новы.

Несапраўдны бюлетэнь — бюлетэнь, які быў апушчаны ў скрыню для галасавання або без адзнакаў у ячэйках, або з адзнакамі ва ўсіх ячэйках, або які змяшчае староннія надпісы, або не адпавядае ўстаноўленаму фармату бюлетэня. Прызнаецца камісіяй несапраўдным пры падліку бюлетэняў.

Важна ведаць: зрабіць бюлетэнь несапраўдным — гэта адзін з варыянтаў нашага волевыяўлення. У заканадаўстве НЯМА забароны на гэта дзеянне, закон прадугледжвае такую з'яву як несапраўдныя бюлетэні. Для пазначэння колькасці несапраўдных бюлетэняў у пратаколе вынікаў галасавання прадугледжаная асобная графа.

Настойліва раім пры атрыманні бюлетэня адразу праверыць яго, не адыходзячы ад стала для выдачы: ці няма на ім дадатковых паметак і памылак, ці ёсць на адваротным баку не менш за два подпісы сяброў камісіі. І толькі пасля накіроўвацца ў кабіну, каб там паставіць крыжы на ўсім гэтым беззаконні.

Не панікуйце, калі вы выпадкова сапсавалі бюлетэнь. Камісія абавязаная выдаць вам на замену іншы. А можа, і не адзін. Усе мы памятаем, што дакладная колькасць друкаваных бюлетэняў не вядомая. Мы "не намякаем", а проста прапануем інфармацыю для асэнсавання.

Мець пры сабе ўласную асадку ці маркер будзе дарэчным, каб ваш выбар быў дакладна бачны камісіі, якая падчас падліку бюлетэняў можа гуляць у гульню "мы нічога не бачым".

Цалкам магчыма, што нашы несапраўдныя бюлетэні ўвогуле лічыць не будуць — адправяць у сметніцу і заменяць “патрэбнымі”. Але ананімны грамадзянскі кантроль і назіранне як раз і патрэбныя для таго, каб зафіксаваць іх спробы "схаваць" несапраўдныя бюлетэні. Чальцы камісій павінны разумець, што мы, грамадзяне, адсочваем іх злачынныя дзеянні.

Падрабязней даведацца пра бюлетэні і іншыя нюансы выбарчага заканадаўства, пра тое, як убачыць парушэнні на ўчастку і як ананімна і бяспечна паведаміць пра іх у ZUBR, можна ўжо цяпер у нашым чат-боте @zubr_in_bot.

Гэты матэрыял на рускай мове чытайце па спасылцы
https://teletype.in/@zubr_in/biulieteni_dlia_halasavannia

Для рэсурсаў ZUBR у Беларусі рэкамендуем выкарыстоўваць VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone
782 viewsedited  11:59
Открыть/Комментировать
2022-02-04 17:49:52 Маніпуляцыі са спісамі выбаршчыкаў – сярод найбольш частых парушэнняў на ўчастках.

З аднаго боку, камісія можа ўключыць у спісы не ўсіх выбаршчыкаў, каб штучна павысіць працэнт яўкі. З іншага боку, у спісах можна раптам убачыць "мёрвыя душы" ці подпіс пра атрыманы кімсьці бюлетэнь, хоць гэты нехта яго атрымаць ніяк не мог. Як кажуць, прагаласавана "за сябе і за таго хлопца".

У кожнага з нас ёсць магчымасць адсачыць гэтыя "хітрыкі" на сваім участку. Згодна з арт. 21 ВК, вы можаце азнаёміцца са спісам выбаршчыкаў на сваім участку і праверыць у ім свае дадзеныя у любы дзень працы камісіі, пачынаючы з 12 лютага, а на ўчастках у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іг.д. – за 2 дні да рэферэндуму.

Вы мусіце быць у спісе, калі вы – грамадзянін Рэспублікі Беларусь, на дзень рэферэндуму вам споўнілася 18 год і вы зарэгістраваныя па месцы жыхарства або знаходжання на тэрыторыі ўчастка. Пры гэтым грамадзянін можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў толькі на адным участку (арт. 20 ВК).

Участковая камісія знаёміць удзельнікаў рэферэндуму са спісам грамадзян, разглядае заявы пра няправільнасці ў спісе і вырашае пытанне пра ўнясенне ў яго адпаведных зменаў (арт. 44 ВК).

Калі вас “не знайшлося” ў спісе, вас павінны ў яго ўключыць на падставе пашпарта + штампа ў пашпарце аб рэгістрацыі па месцы жыхарства на тэрыторыі ўчастка для галасавання, ЦІ дакумента, які пацвярджае рэгістрацыю па месцы знаходжання на тэрыторыі ўчастка, ЦІ дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка (арт. 21 ВК).

Заклікаем паведамляць у ZUBR аб неўключэнні ў спіс або выключэнні са спісу, няправільных дадзеных і недакладнасцях у спісе пра сябе, суседзяў і родных на сваім участку:
Вас няма ў спісе на ўчастку і (ці) вам адмаўляюць унесці вас у спіс пасля пацверджання вашага права галасаваць на ім;
У спіс не ўключаны сваякі ці суседзі, якія маюць права галасаваць на вашым участку, ці адсутнічае частка спісу з суседзямі;
У спіс уключаны сваякі ці суседзі, якія памерлі, ці з'ехалі з Беларусі; ці знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі ці праходзяць тэрміновую ваенную службу;
У спісе насупраць прозвішча сваяка ці суседа, які памёр ці з'ехаў з Беларусі, ці знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі, ці праходзіць тэрміновую вайсковую службу, стаіць роспіс аб атрыманні бюлетэня;
У спіс уключаны грамадзянін, які не дасягнуў на дзень рэферэндуму 18 гадоў.

Нагадваем, што ў чат-боце ZUBR размешчаны падрабязныя навучальныя матэрыялы не толькі пра спісы, але і бюлетэні, і пратаколы, і іншыя складнікі выбарчага заканадаўства. Веды пра іх дазволіць вам адразу заўважаць парушэнні.

Навучыся грамадзянскаму кантролю і дасылай паведамленні пра парушэнні тут https://t.me/zubr_in_bot.
Удзельнічай у грамадзянскім кантролі і назіранні за “рэферэндумам” з ZUBR!
Распавядай пра грамадзянскі кантроль родным, сябрам і калегам.
Сачы за навінамі:
Тelegram-канал https://t.me/zubr_in
Teletype https://teletype.in/@zubr_in
Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на "рэферэндуме" https://bit.ly/xx2022-org

Для рэсурсаў ZUBR у Беларусі рэкамендуем выкарыстоўваць VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone

#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перакрэслірэферэндум #перакрэслібеззаконне
1.0K viewsedited  14:49
Открыть/Комментировать