Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Мікалай Аўтуховіч — ветэран-афганец, прадпрымальнік з Ваўкавыс | ZUBR

Мікалай Аўтуховіч — ветэран-афганец, прадпрымальнік з Ваўкавыска, грамадзянскі актывіст, палітык. Чалавек гонару і сапраўдны сын Беларусі. Палітычны зняволены.

Мікалай нарадзіўся ў звычайнай савецкай сям'і. Скончыў вучэльню ў Вялікай Бераставіцы. Па спецыяльнасці — аўтамеханік. Пасля вучобы пайшоў у армію і трапіў у Афганістан.

Па звяртанні ў Беларусь у 90-х Мікалай працягнуў ваенную службу, але хутка зразумеў, што лепш заняцца сваёй справай. Пачаў з грузаперавозак у Расею, але неўзабаве пакінуў гэтую задуму. Першы яго паспяховы бізнес — "Таксі 22222" у Ваўкавыску.

Бізнэсовец з народа не застаўся без увагі рэжыму Лукашэнкі. У 2004 годзе Мікалай сутыкнуўся з ціскам ўладаў праз падатковую інспекцыю.

Тады ж Аўтуховіч балатаваўся ў дэпутаты парламента. Аднак "не прайшоў", хоць відавочна карыстаўся даверам і павагай людзей.

У 2006 годзе Мікалая абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і перавозках без рэгістрацыі камерцыйнай фірмы. Яму прысудзілі 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца прадпрымальніцтвам цягам 5 гадоў.

У 2009 годзе Мікалая зноў арыштавалі за нібыта замахі на чыноўнікаў, але абвінавачванне рассыпалася. Тады яго абвінавацілі ў незаконным захоўванні 5 патронаў і асудзілі на 5 гадоў і 2 месяцы.

8 снежня 2020 года яго арыштавалі па абвінавачванні ў стварэнні тэрарыстычнай групы. Лукашэнка заявіў, што "група Аўтуховіча" тонамі везла зброю праз Украіну і планавала тэракты ў Беларусі.

Следчы камітэт завёў справу, якую генеральная пракуратура у выніку кваліфікавала ў "акт тэрарызму" (тэрмін да 15 гадоў).
На дадзены момант падрабязнасцяў пра расследаванне справы ў адкрытым доступе няма.

Пішыце палітычным зняволеным. Няхай яны ведаюць, што сонца яшчэ ўзыдзе над свабоднай Беларуссю.

Адрас для лістоў: Турма-1, Гродна вул. Кірава 1, 230023, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу, дата нараджэння 07.01.1963.

Поўную версію артыкула чытайце тут