Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

27 лютага – асноўны дзень 'рэферэндуму'. Менавіта ў гэты дзень | ZUBR

27 лютага – асноўны дзень "рэферэндуму". Менавіта ў гэты дзень (не датэрмінова!) мы ідзем на ўчасткі и робім свае бюлетэні несапраўднымі.

Прапанаваныя дэмсіламі крыжыкі ў абодвух варыянтах адказу – гэта не галасаванне “за” ці “супраць”. Гэта законны і бяспечны спосаб сказаць тое, што мы думаем, ва ўмовах, калі меркаванне народа душыцца сілай і рэпрэсіямі.

Пры гэтым магчымасці ZUBR з вашай дапамогай дазваляюць пракантраляваць і працэсы галасавання і падліку вынікаў, і наогул усё, што адбываецца на ўчастках.

Прапануем пакрокавы план дзеянняў на ўчастку ў асноўны дзень галасавання. Ён дазволіць дзейнічаць максімальна бяспечна, па меры магчымасцяў процідзейнічаць маніпуляцыям і зафіксаваць парушэнні, за якія памагатыя рэжыму нясуць адказнасць без тэрміну даўнасці.

1 Вазьміце бюлетэнь у камісіі.
2 У кабіне пастаўце ў бюлетэні два крыжыкі. Па магчымасці сфатаграфуйце бюлетэнь.
3 Апусціце бюлетэнь у скрыню для галасавання.

Рэкамендуем быць у шырокай вопратцы, мець з сабой непразрыстую тэчку, торбу ці пакет, каб вашы дзеянні па запаўненні бюлетэня і яго фатаграфаванню ў кабіне без фіранак не былі бачныя прысутным на ўчастку. Захаванне таямніцы галасавання – ваша права паводле выбарчага кодэксу.

Пакуль вы на ўчастку, адсочвайце, што адбываецца. Напрыклад, пры атрыманні бюлетэня зірніце на спіс з бліжэйшымі суседзямі. Звярніце ўвагу на сам бюлетэнь. Не спяшайцеся. Узяўшы бюлетэнь, можна пагартаць матэрыялы на стале з інфармацыяй для грамадзян, падыйсці да інфастэнда. Апускаючы бюлетэнь у скрыню, паглядзіце на яе на прадмет наяўнасці парушэнняў. Калі магчыма, зрабіце фота, відэа, аўдыёзапісы, якія пацвярджаюць парушэнні, якія вы заўважылі, і сфатаграфуйце копію пратаколу вынікаў за апошні дзень "датэрміноўкі".

Пасля выхаду з участку:
1 Пацвердзіце свае дзеянні з бюлетэнем у чат-боце "Голас"
2 Дашліце ў чат-бот ZUBR інфармацыю пра парушэнні на ўчастку, калі вы іх заўважылі, і фотакопію пратаколу датэрміновага галасавання.
3 Пасля закрыцця ўчастка дашліце у чат-бот ZUBR фотакопію пратаколу вынікаў галасаваньня (з двух бакоў).

Увага — нават калі вы не далучаецеся да стратэгіі дэмсілаў з бюлетэнямі, вы можаце фіксаваць парушэнні на сваім участку і паведамляць пра іх у ZUBR як грамадзянскі кантралёр. Сувязь с чат-ботам ZUBR ананімная. Мы не захоўваем ніякіх асабістых дадзеных.

План складзены з улікам сітуацыі на бягучы момант. Сачыце за абнаўленнямі на нашым канале і на рэсурсах аб'яднаных дэмсілаў.

Гэты артыкул на рускай мове чытайце па спасылцы
https://teletype.in/@zubr_in/asnouny_dzien

Навучыся грамадзянскаму кантролю і назіранню і дасылай паведамленні пра парушэнні тут https://t.me/zubr_in_bot

Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на "рэферэндуме" https://bit.ly/xx2022-org

Для уваходу на рэсурсы ZUBR з Беларусі карыстайцеся VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone

#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перакрэслірэферэндум #перакрэслібеззаконне