Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ZUBR

Логотип телеграм канала @zubr_in — ZUBR Z
Логотип телеграм канала @zubr_in — ZUBR
Адрес канала: @zubr_in
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 826
Описание канала:

Онлайн-мониторинг событий в Беларуси. Гражданский контроль органов власти.
Бот для связи: @zubr_info_bot
Наш чат: @zubr_blr
Бот для наблюдателей и ГК: @zubr_in_bot
Поддержать проект:
https://www.patreon.com/zubr_by
Email: contact@zubr.in

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал zubr_in и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 11

2022-01-10 17:39:33 ​​Паліна Шарэнда-Панасюк — беларуская грамадзянская і палітычная актывістка, каханая жонка і любімая маці. Паліна разам з мужам ужо не першы год змагаецца з рэжымам.

У 2019 годзе Паліна брала ўдзел у выбарчай кампаніі як кандыдат у дэпутаты ў беларускі парламент. Тады яна выступіла на дзяржаўным тэлебачанні з прамовай, у якой асудзіла дзеянні Лукашэнкі, назвала яго "дыктатарам" і абвінаваціла ў эканамічных і палітычных праблемах краіны. Пасля гэтага выступу Паліну знялі з выбараў.

Паліна разам з мужам актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах супраць нелегітымнай улады пасля выбараў 2020 года. 3 студзеня 2021 года ў кватэру да Паліны ўварваліся з вобшукам пасля затрымання яе мужа. Прычына — апублікаванае ў інтэрнэце відэа, дзе жанчына абражае супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў. Канфіскавалі ўсе сцягі і аргтэхніку.

У ізалятары на Паліну аказвалі псіхалагічны і фізічны ціск. Яе сумесна з сукамерніцамі прымушалі знаходзіцца ў сядзячым становішчы па 16 гадзін.

Суд над Палінай шырока асвятлялі СМІ. Сама яна яго не прызнавала і адкрыта пра гэта заяўляла. Паліне прад'явілі абвінавачанне па трох артыкулах. Ні па адным з іх сваёй віны актывістка не прызнала.

У сваім апошнім слове Паліна звярнулася да суддзі: "Я ведаю: вы проста галава, якая гаворыць. Фатэль, на якім вы сядзіцё, і той больш сумленны за вас, спадар Брэган. Тыя прысуды, якія тут абвяшчаюцца, заснаваныя не на сіле закона, а на сіле беззаконня. Усе прысуды падпісаныя і размеркаваныя загадзя. Таму ў сувязі з поўнай нелегітымнасцю ўсіх вашых так званых структураў, усе прысуды, у тым ліку мой, не маюць юрыдычнай сілы, не з'яўляюцца законнымі: я іх не прызнаю".

Паліну прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Без мамы засталіся двое дзяцей.

Пішыце лісты Паліне. Ёй трэба ведаць, што яна — прыклад для многіх з нас, і што на яе не забыліся. Адрас для лістоў: ВК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Поўную версію артыкула чытайце па спасылцы: https://teletype.in/@zubr_in/pierad_bandytami_nie_ustaju
221 views14:39
Открыть/Комментировать
2022-01-05 20:02:31
581 views17:02
Открыть/Комментировать
2022-01-03 16:59:09 ​​Сітуацыя з "рэферэндумам-2022" па ўнясенні паправак у Канстытуцыю ў Беларусі — верх дзікунства і недарэчнасці. Яго збіраецца "праводзіць "улада", якую абсалютная большасць беларусаў не прымае.

Адза з магчымасцяў выказаць сваю волю грамадзян Беларусі на сённяшні дзень -- кожнаму з нас зрабіць свой бюлетэнь несапраўдным у знак пратэсту і няўдзелу ў чарговым злачынстве.

Прымаючы пад увагу бязмежны ўзровень тэрору ў краіне, мы, платформа ZUBR, выказваем вялізную павагу людзям, якія плануюць быць акрэдытаванымі незалежнымі назіральнікамі на ўчастках падчас "рэферэндуму", і рыхтуемся аказваць ім усю магчымую падтрымку.

Незалежнае назіранне — гэта, па сутнасці, аформленая законам форма грамадзянскага кантролю. Але браць удзел у грамадзянскім кантролі за "рэферэндумам" могуць абсалютна ўсе грамадзяне Беларусі.

Простыя выбаршчыкі, якія не могуць заставацца абыякавымі да бясчынства ў краіне, могуць зарэгістравацца на платформе ZUBR, створанай для маніторынгу працэсаў галасавання ў Беларусі, як грамадзянскія кантралёры.

Адзначым, што наш самы галоўны прыярытэт — ваша бяспека. Мы не збіраем ніякіх асабістых дадзеных.

У бліжэйшы час ZUBR прэзентуе і назіральнікам, і грамадзянскім кантралёрам матэрыялы па ўсіх неабходных прававых асновах выбарчага заканадаўства і тлумачэнні аб тым, як працаваць з нашай платформай.

Мы ўсе разумеем, што мерапрыемства пад назвай "рэферэндум" — гэта фарс. Назіранне і грамадзянскі кантроль як раз дазволяць нам гэта адсачыць, зафіксаваць і даказаць.

Мы дайшлі да кропкі, калі самазванец ужо на сусветным узроўні прызнаны "карупцыянерам года-2021". Наступная намінацыя, па ўсёй верагоднасці — "тэрарыст года".

Мы самі выгадавалі гэтага монстра сваім маўчаннем, своеасаблівым грамадскім кантрактам паміж ім і грамадствам. Нам самім гэтага монстра выкарчоўваць. Сродкі і інструменты могуць быць самыя розныя, але адзін з іх — грамадзянская супольнасць, якая кантралюе сітуацыю. Мы скасавалі кантракт у 2020 годзе. І з такой сістэмай улады ён больш не будзе падпісаны ніколі.

Поўную версію артыкула чытайце па спасылцы: https://teletype.in/@zubr_in/refierendum_i_hramadzianski_kantrol
874 views13:59
Открыть/Комментировать
2022-01-02 19:25:37
755 views16:25
Открыть/Комментировать
2022-01-01 16:34:43 ​​Пратэсты 2020 года ў Беларусі запомніліся не толькі вялізнай колькасцю беларусаў, што выйшлі на вуліцы, але і дзякуючы жанчынам, якія выходзілі, каб абараніць мужчын і ўстаць на абарону дабра і любові.

Ад пераследу, пагрозаў, затрыманняў, здзекаў і гвалту сілавікоў пацярпелі тысячы беларусак. На 1 студзеня 2022 года па дадзеных розных праваабарончых арганізацый і ініцыятыў у Беларусі статус палітычных зняволеных маюць некалькі соцень жанчын.

Гэта мамы, сёстры, жонкі, бабулі, сяброўкі, у якіх замест упрыгожванняў на вакне ў навагоднюю ноч былі краты. Іх дзеці і блізкія сустрэлі Новы 2022 год без іх.

Марфа Рабкова. Валанцёрка, якая дапамагала палітвязням. Яе затрымалі 17 верасня 2020 года. На сайце "Вясны" пазначана больш за 10 артыкулаў, па якіх ёй пагражае тэрмін да 12 год. За час знаходжання ў СІЗА у Марфы вельмі пагоршыўся стан здароўя.

Анастасія Булыбенка. Студэнтка БНТУ, што заўсёды быў гатовы адгукнуцца і дапамагчы людзям. Удзельнічала ў студэнцкіх пратэстах. Яе затрымалі ў першы раз 17 кастрычніка 2020 года. Тады ёй далі суткі, пасля чаго адлічылі з БНТУ. Лістападаўскай ноччу 2020 года Насту абудзілі супрацоўнікі КДБ. Асі прысудзілі 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Кацярына Андрэева. Смелая журналістка "Белсату", якая заўсёды была" на пярэднім краі" з рэпартажам з месцаў падзей. У 2020 годзе Кацярына вяла стрымы з акцый пратэсту. Была затрыманая 15 лістапада 2020 года ў сувязі з " удзелам " у маршы на плошчы Пераменаў. 18 лютага 2021 года Кацярыне прысудзілі 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Турма — жахлівае месца. Яшчэ жахлівей там невінаватым людзям. Жахлівей за ўсё —невінаватым жанчынам.

Традыцыйна на Новы год мы ставім мэты і будуем планы. Няхай мэтай кожнага з нас зробіцца іх вызваленне, а да таго моманту — наша падтрымка. Няхай важнай часткай кожнага новага дня будзе напісаць ліст каму-небудзь з усіх гэтых жанчын, дапамагчы ім ці іх сваякам і дзецям. Не пакідайма іх у бядзе, бо бяда — наша агульная.

Поўную версію артыкула чытайце па спасылцы: https://teletype.in/@zubr_in/zancyny_u_turmie
536 viewsedited  13:34
Открыть/Комментировать
2021-12-31 13:46:44 ​Сябры, сёння — апошні дзень дзікага 2021 году.
Так, мы не памылімся, калі назавем яго менавіта такім.

Год прынёс нам страты — загінулі Вітольд Ашурак, Віталь Шышоў і Андрэй Зельцар — і турэмныя терміны шматлікім вядомым і не такім вядомым палітычным вязням. Па стане на ранак 31 снежня іх, па дадзеных "Вясны", — 969, па дадзеных DISSIDENTBY — 1118 чалавек. Кожны з іх — гэта кожны з нас.

І гэта, і ўвесь астатні самачын і вэрхал, якія чыняць нелюдзі, што ператварылі краіну ў канцлагер, падаграе абурэнне і гнеў і прымушае дзейнічаць больш рашуча і шукаць іншыя спосабы ўздзеяння на злачынцаў. Іншыя спосабы, каб не толькі — хоць і найперш — вызваліць людзей з турмаў, але і узняць грамадства на галоўны і рашучы крок у жыцці. На барацьбу за сваю бацькаўшчыну.

2021 год прымусіў шмат каго пераасансаваць сцэнар тых рашучых падзей і крокаў, якія нас чакаюць наперадзе. 2021 год канчаткова даў зразумець, што свабоду здабываюць у змаганні. Наша гісторыя таму сведкай.

Гэта быў год палярызацыі і падзелу дэмакратычнай большасці на тых, хто рыхтуецца да рашучых дзеянняў і тых, хто яшчэ спадзяецца на шчырасць і дабро. Хтосьці не вытрымлівае напружання і часова сыходзіць з гэтага марафону, каб глынуць паветра. Але потым вяртаецца ў шэрагі.

Мы пачулі і чуем адзін аднога, і ў гэтым наша моц. Толькі шырокае яднанне ў адзіны супраціў, без аглядкі пакуль на розныя нашы погляды ды меркаванні, дазволіць нам зрынуць самазванца і яго памагатых.

Падводзячы вынікі працы менавіта ініцыятывы ZUBR, лічым прыкметай якасці і патрэбнасці нашае працы тое, што нашы прыхільнікі, якія не могуць безуважна глядзець на прававое і судовае бязмежжа, застаюцца з намі.

Мы шчыльна працуем над праектам па кантролю судовай сістэмы. Усе судовыя справы і злачынныя выракі даступныя на платформе па судах zubr.cc. Суддзі атрымалі свае антырэйтынгі і "сапраўдныя твары" на фотаздымках, за якія мы дзякуем Кібер-партызанам.

Мы загадзя рыхтаваліся да так званага "рэферэндуму". Разам з "Сумленнымі Людзьмі" і "Голасам" мы ініцыявалі шырокае абмеркаванне стратэгіі дзеянняў і падыходзім да гэтай "падзеі" адзіным фронтам і з велізарным досведам, які не толькі не разгубілі, але і ўзмацнілі. Платформа па назіранні zubr.in ужо грунтоўна палепшаная і перапрацаваная, мы не спыняемся і заклікаем усіх грамадзянаў Беларусі актыўна адсочваць з намі гэты так званы "плебісцыт". Сачыце за навінамі.

Асобныя словы падзякі нашым падпісчыкам, якія нас падтрымівалі і працягваюць падтрымліваць як псіхалагічна, так і фінансава. Нізкі паклон.

У годзе, што надыходзіць, кожнаму беларусу варта асэнсаваць сваю прыналежнасць да краіны і мужнага народу, які даваў па зубах захопнікам як на захадзе, так і на ўсходзе. Наступны год будзе больш складаны як у палітычным, так і ў фінансавым плане. Гэта і "рэферэндум", і далейшая стагнацыя ў эканоміцы. Вытрываем — будзем вартыя памяці продкаў. Не вытрываем — згубім краіну. Таму набіраем поўныя грудзі паветра і з новымі сіламі — ў бой.

Ну, і давайце бабахнем салютам роўненька а 23:34, каб нашы сябры гэта пачулі за кратамі…

Моц у адзінстве.
2.2K views10:46
Открыть/Комментировать
2021-12-30 17:11:27 ​​Сёння 45 гадоў Паўлу Севярынцу, якога беларусы ведаюць як апазіцыянера, партыйнага лідэра, пісьменніка, хрысціяніна, палітычнага зняволенага.

Павел Севярынец прысвяціў барацьбе з рэжымам усё жыццё. Ён выходзіў на акцыі пратэсту яшчэ з 90-ых. Яго шлях у палітыку пачаўся з ўступлення ў партыю БНФ "Адраджэнне". Праз два гады ён узначаліў Менскую моладзевую фракцыю БНФ, а крыху пазней быў абраны сустаршынёй "Маладога Фронту".

Павел — адзін з арганізатараў І Кангрэсу Беларускай Моладзі і нацыянальнай кампаніі “Беларусь у Еўропу!", удзельнік абароны Курапатаў і перадвыбарчага блоку "Маладая Беларусь", сустаршыня партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

Упершыню быў арыштаваны ў 1998 годзе за "зрыў канцэрту, прысвечанага аб'яднанню Расеі і Беларусі". Тады ён правёў у СІЗА два месяцы. У 2005 годзе Павел быў асуджаны на тры гады абмежавання волі за арганізацыю акцый пратэсту супраць вылучэння кандыдатуры Лукашэнкі на выбарах у трэці раз. У 2010 годзе Севярынца падчас Плошчы і асудзілі на тры гады.

У зняволенні ён напісаў кнігі "Лісты з лесу" і "Беларуская глыбіня".

У 2020 годзе Севярынца затрымалі яшчэ да выбараў. 7 чэрвеня яго забралі за краты за несанкцыянаваны пікет. Пад арыштам Павел спрабаваў парэзаць вены ў знак пратэсту супраць умоваў утрымання — без вады ў халоднай камеры.

25 траўня 2021 года Севярынцу прысудзілі 7 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. У той дзень Павел, стоячы за кратамі ў зале суда, звярнуўся да беларусаў са словамі " Беларусь будзе вольнай!", якія паказваюць яго непахісную веру ў перамогу.

Падтрымайце Паўла ў лісце добрым словам і навінамі. Ён змагаўся за свабоду Беларусі ўсё жыццё, цяпер наша чарга.

Адрас для лістоў: ВК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8, атрад 17

Поўную версію артыкула чытайце па спасылцы: https://teletype.in/@zubr_in/baracba_i_viera
85 views14:11
Открыть/Комментировать
2021-12-24 17:10:46 ​​Віктар Бабарыка — банкір, мецэнат, вязень сумлення. Хацеў справядлівасці, а атрымаў 14 гадоў зняволення.

У Беларусі Бабарыку ведалі як выбітнага банкіра і кіраўніка. Ён займаўся дапамогай іншым людзям, творчасцю і аднаўленнем беларускай спадчыны. Заснаваў Міжнародны фонд дапамогі "Шанец", быў сярод ініцыятараў Міжнароднага тэатральнага форуму" Тэарт", культурнага хаба ОК16 і праекту "Арт-Беларусь".

Перадвыбарная кампанія Віктара Бабарыкі нібы ўспышка асвяціла ўсю краіну і разбудзіла людзей. 12 траўня 2020 года банкір звольніўся з Белгазпрамбанка і абвясціў пра свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

Паводле яго штабу, за Віктара сабралі 430 тысяч подпісаў, і гэта абсалютны рэкорд за гісторыю незалежнай Беларусі. Але нават гэта не дапамагло яму сумленна паўдзельнічаць у гонцы за прэзідэнцтва.

У галоўным офісе Белгазпрамбанка пачаліся ператрусы. 18 чэрвеня Віктара Бабарыку разам з сынам Эдуардам арыштавалі. Віктару прад'явілі абвінавачванні па некалькіх артыкулах, звязаных з адмываннем грошай. Але нават пасля затрымання Віктар не думаў, што ў Беларусі магчымыя такія масавыя рэпрэсіі.

Віктар Бабарыка — адзіны з тых, хто праходзіў па "справе Белгазпрамбанка" і не прызнаў сваю віну. 6 ліпеня 2021 года яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 5 тысяч базавых велічынь.

Нашы лісты — гэта спосаб выжыць у цёмнай і халоднай камеры турмы. Пішыце лісты палітвязням.

Поўную версію артыкула чытайце па спасылцы: https://teletype.in/@zubr_in/vyklik_dlia_koznaha_z_nas
616 views14:10
Открыть/Комментировать
2021-12-23 18:25:13 ​​Сябры,

мінуў жудасны 2020 год, набліжаецца канец не менш жудаснага году 2021-га. За гэты час, як кажуць, у Беларусі нарадзілася нацыя, якая захацела "людзьмі звацца".

Але ніякія "вілы", пра якія сярод беларусаў ўсё больш гучна і часта заходзіць гаворка ад адчаю, без ведаў нічога насамрэч не вырашаць.

Нам усім трэба ведаць пра свае ўласныя промахі, якія дазволілі рэжыму нарадзіцца, умацавацца і давесці краіну да існуючага стану рэчаў. Давайте аналізаваць СВАЕ памылкі, рабіць высновы і браць адказнасць на СЯБЕ за тое, каб ніколі зноў іх не паўтараць.

Напярэдадні "рэферэндуму" прапануем дайджест актуальных артыкулаў з расповедамі відавочцаў (назіральнікаў, чальцоў камісій, выбаршчыкаў) пра тое, як гэта было, і аналітыкай, чаму ў Беларусі склалася так, як склалася, і што нам, беларусам, з гэтым рабіць.

ПАДЗЕІ

Протоколы подписывали из-за страха. История члена комиссии

Интервью с председателем комиссии

История наблюдателя

Избирательная комиссия. Четыре мушкетера

"Члены комиссии просили их пожалеть"

Выборы 2020

Выбор или имитация. Президентские кампании 2001-2015

АНАЛІТЫКА

Референдум. Голос большинства

Беларусы. Людзьмі звацца

Правовое государство

Конституция Беларуси. Миф или реальность

Конституция. Формальность или договор?

Политическое участие. Оно нам надо?

Я политикой не интересуюсь

“Тыя, хто разумны дастаткова, каб не ўлазіць у палітыку, караюцца тым, што імі кіруюць людзі, дурнейшыя за іх саміх". Платон
564 viewsedited  15:25
Открыть/Комментировать
2021-12-23 12:00:52 ​Если так называемые "власти" не собираются учитывать мнение беларусов, мы, беларусы, учтем его сами.

Платформа "Голос" перезапускается к "Референдуму"

27 февраля 2022 года (но это не точно) планируется попытка Лукашенко "перевернуть страницу" под видом "референдума" по поправкам в Конституцию. И это действо устраивают при том, что государство внаглую отказывает гражданам в естественных правах на жизнь, достоинство, безопасность, правосудие, свободу мнений, доступ к правдивой информации... Не говоря уже о праве выбирать. Поражающие цинизмом и бесчеловечностью репрессии направлены на то, чтобы запугать и заставить нас всех молчать, навязав беззаконие как норму.

Но мы, беларусы, заявляем, что страна Беларусь принадлежит нам. Народу.
Для этого мы идем на участки и ставим крестики напротив всех вариантов в бюллетене.
Так каждый беларус делает свой бюллетень НЕДЕЙСТВИТЕЛЬНЫМ.

ПЕРЕЧЕРКНИ "РЕФЕРЕНДУМ" – ПЕРЕЧЕРКНИ БЕЗЗАКОНИЕ

Это действие означает, что мы, граждане Беларуси, не принимаем нынешнюю госсистему, в каком бы виде ее не продавали. Это действие означает, что мы берем ответственность за свою страну на себя и не доверяем ее людям, которые не имеют на нее права. Это действие означает, что мы верим в будущее Беларуси и будем двигаться вперед только без диктатуры.

Чтобы наши действия на участках были не просто символическими, нужно их подтвердить и подсчитать. И раз государство объявляет гражданский контроль над собой экстремизмом, мы имеем полное право сами взять на себя функцию подтверждения и подсчета голосов.

Для этого всем беларусам нужно подключиться к обновленной платформе "Голос". Это по-прежнему анонимно и безопасно. Сейчас вы можете пройти там опрос. Независимо от того, поддерживаете вы в данный момент единую стратегию демократических сил, считаете вы более правильным игнорировать "референдум" или еще не определились.

Ссылка на платформу "Голос":
в Телеграм;
в Вайбер.

*Если опрос по референдуму в боте не запускается, введите команду /referendum

Ссылка на сайт Единой стратегии демсил
388 views09:00
Открыть/Комментировать