Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

​​Віктар Бабарыка — банкір, мецэнат, вязень сумлення. Хацеў сп | ZUBR

​​Віктар Бабарыка — банкір, мецэнат, вязень сумлення. Хацеў справядлівасці, а атрымаў 14 гадоў зняволення.

У Беларусі Бабарыку ведалі як выбітнага банкіра і кіраўніка. Ён займаўся дапамогай іншым людзям, творчасцю і аднаўленнем беларускай спадчыны. Заснаваў Міжнародны фонд дапамогі "Шанец", быў сярод ініцыятараў Міжнароднага тэатральнага форуму" Тэарт", культурнага хаба ОК16 і праекту "Арт-Беларусь".

Перадвыбарная кампанія Віктара Бабарыкі нібы ўспышка асвяціла ўсю краіну і разбудзіла людзей. 12 траўня 2020 года банкір звольніўся з Белгазпрамбанка і абвясціў пра свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

Паводле яго штабу, за Віктара сабралі 430 тысяч подпісаў, і гэта абсалютны рэкорд за гісторыю незалежнай Беларусі. Але нават гэта не дапамагло яму сумленна паўдзельнічаць у гонцы за прэзідэнцтва.

У галоўным офісе Белгазпрамбанка пачаліся ператрусы. 18 чэрвеня Віктара Бабарыку разам з сынам Эдуардам арыштавалі. Віктару прад'явілі абвінавачванні па некалькіх артыкулах, звязаных з адмываннем грошай. Але нават пасля затрымання Віктар не думаў, што ў Беларусі магчымыя такія масавыя рэпрэсіі.

Віктар Бабарыка — адзіны з тых, хто праходзіў па "справе Белгазпрамбанка" і не прызнаў сваю віну. 6 ліпеня 2021 года яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 5 тысяч базавых велічынь.

Нашы лісты — гэта спосаб выжыць у цёмнай і халоднай камеры турмы. Пішыце лісты палітвязням.

Поўную версію артыкула чытайце па спасылцы: https://teletype.in/@zubr_in/vyklik_dlia_koznaha_z_nas