Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

​​Паліна Шарэнда-Панасюк — беларуская грамадзянская і палітычн | ZUBR

​​Паліна Шарэнда-Панасюк — беларуская грамадзянская і палітычная актывістка, каханая жонка і любімая маці. Паліна разам з мужам ужо не першы год змагаецца з рэжымам.

У 2019 годзе Паліна брала ўдзел у выбарчай кампаніі як кандыдат у дэпутаты ў беларускі парламент. Тады яна выступіла на дзяржаўным тэлебачанні з прамовай, у якой асудзіла дзеянні Лукашэнкі, назвала яго "дыктатарам" і абвінаваціла ў эканамічных і палітычных праблемах краіны. Пасля гэтага выступу Паліну знялі з выбараў.

Паліна разам з мужам актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах супраць нелегітымнай улады пасля выбараў 2020 года. 3 студзеня 2021 года ў кватэру да Паліны ўварваліся з вобшукам пасля затрымання яе мужа. Прычына — апублікаванае ў інтэрнэце відэа, дзе жанчына абражае супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў. Канфіскавалі ўсе сцягі і аргтэхніку.

У ізалятары на Паліну аказвалі псіхалагічны і фізічны ціск. Яе сумесна з сукамерніцамі прымушалі знаходзіцца ў сядзячым становішчы па 16 гадзін.

Суд над Палінай шырока асвятлялі СМІ. Сама яна яго не прызнавала і адкрыта пра гэта заяўляла. Паліне прад'явілі абвінавачанне па трох артыкулах. Ні па адным з іх сваёй віны актывістка не прызнала.

У сваім апошнім слове Паліна звярнулася да суддзі: "Я ведаю: вы проста галава, якая гаворыць. Фатэль, на якім вы сядзіцё, і той больш сумленны за вас, спадар Брэган. Тыя прысуды, якія тут абвяшчаюцца, заснаваныя не на сіле закона, а на сіле беззаконня. Усе прысуды падпісаныя і размеркаваныя загадзя. Таму ў сувязі з поўнай нелегітымнасцю ўсіх вашых так званых структураў, усе прысуды, у тым ліку мой, не маюць юрыдычнай сілы, не з'яўляюцца законнымі: я іх не прызнаю".

Паліну прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Без мамы засталіся двое дзяцей.

Пішыце лісты Паліне. Ёй трэба ведаць, што яна — прыклад для многіх з нас, і што на яе не забыліся. Адрас для лістоў: ВК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Поўную версію артыкула чытайце па спасылцы: https://teletype.in/@zubr_in/pierad_bandytami_nie_ustaju