Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Усім знаёмая фраза: “А што я адзін мог зрабіць?' з кіначасопіс | ZUBR

Усім знаёмая фраза: “А што я адзін мог зрабіць?" з кіначасопіса "Кнот" (" Фитиль") ужо даўно зрабілася мемам. Тысячы "адзінокіх" галасоў.... Прыкладна так многія з нас думалі да 2020 года. Але гэты пераломны ў гісторыі Беларусі год паказаў, што разам мы — сіла.

Менавіта грамадзянскія ініцыятывы зрабіліся тады самай магутнай рухаючай сілай. І цяпер першае, што прыходзіць беларусу ў галаву: "А што яшчэ мы разам можам зрабіць?”

Грамадзянскія ініцыятывы — гэта перш за ўсё людзі. Актыўныя людзі, якія аб'ядноўваюцца пад рознымі ідэямі для абароны нашых правоў і інтарэсаў у розных сферах нашага жыцця.

ByCovid-19 — ініцыятыва, створаная беларусамі для дапамогі беларускім лекарам, якія змагаліся з пандэміяй каранавіруса. Мы самі арганізавалі збор сродкаў індывідуальнай абароны лекарам, на якія дзеючыя ўлады махнулі рукой.
Візітнай карткай беларусаў як выхаванай і культурнай нацыі зрабіліся ініцыятывы па збору смецця і раздачы вады на акцыях пратэсту.
Практычна ўсе беларусы ўдзельнічалі і ўдзельнічаюць у валанцёрскіх і грамадзянскіх ініцыятывах дапамогі палітвязням і падтрымкі іх сваякоў.
Ініцыятывамі, што аб'ядноўвалі людзей у 2020-м, былі і дваровыя канцэрты, і лекцыі пра гісторыю і культуру Беларусі, і чаяванні.
Ініцыятывы "Голас", ZUBR і "Сумленныя людзі", створаныя беларусамі для беларусаў, былі рэакцыяй актыўных грамадзян на прававое бязмежжа ўладаў.

Дзякуючы супрацы беларусаў у рамках гэтых ініцыятываў даказана, што выбары-2020 былі сфальсіфікаваныя.

Напярэдадні чарговага незаконнага рэферэндуму набірае сілу новая кампанія: "Голас", ZUBR і "Сумленныя людзі" разам з аб'яднанымі дэмакратычнымі сіламі прапануюць: "Перакрэслі рэферэндум! Перакрэслі беззаконне!", каб праз несапраўдныя бюлетэні зрабіць несапраўдным чарговы фарс Лукашэнкі.

Поўную версію артыкула чытайце па спасылцы: https://teletype.in/@zubr_in/moc_hramadzianskich_inicyjatyvau