Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ПРАЎДА СУПРАЦЬ ВАЙНЫ 24 лютага а 4-й гадзіны раніцы Пуцін нап | ZUBR

ПРАЎДА СУПРАЦЬ ВАЙНЫ

24 лютага а 4-й гадзіны раніцы Пуцін напаў на Ўкраіну. Афіцыйныя крыніцы і прапагандысты ў Расіі і Беларусі называюць гэта "спецыяльнай аперацыяй" па вызваленні "братняга народа ад украфашыстаў". У Беларусі ўвагу людзей да гэтага часу пераключаюць казкамі пра "рэферэндум" і "светлую будучыню". І расейскім Салаўёвым.

У беларускім "залюстаркоўі" вайны няма. З раніцы Лукашэнка катаўся на лыжах, а бліжэй да вечара трохі засмуціўся.

Але з таго, што кажуць на відэа шматлікія расейцы, узятыя ў палон, робіцца відавочна, што яны выконваюць ролю бяздумнага “гарматнага мяса”. А вось з гэтага звароту ўкраінскага вайскоўца да расейскіх можна зразумець усю сутнасць гэтай вайны.

Сённяшняя памяркоўная разгубленасць (ці разгубленая памяркоўнасць) беларусаў – вынік не толькі гвалту і рэпрэсій, але і прапаганды, хлусні, усыплення і скажэнняў.

Лічыць, што вы нічога не можаце зрабіць – гэта памылка.
Мы бачым навокал людзей – сваіх суседзяў, сваякоў, калегаў – якія не ведаюць, не разумеюць ці адварочваюцца ад таго, што адбываецца.

Распаўсюджвайце аб'ектыўную інфармацыю. Праўда – адна з самых моцных гармат супраць гэтай навалы, якая пагражае Украіне і Беларусі.

Прапануем крыніцы канкрэтыкі і аб'ектыўных навінаў:
Украіна https://hromadske.ua/ru
Расія https://www.currenttime.tv/
Беларусь https://www.zerkalo.io/

Нагадваем, што беларусы сустракаюцца 27 лютага а 14:00 каля ўчасткаў для галасавання, каб выказаць свой пратэст СУПРАЦЬ ВАЙНЫ.

Каб супрацьстаяць прапагандзе і распавядаць беларусам, што адбываецца ў краіне, дасылайце фота і відэа з участкаў і пра тое, што адбываецца ў вашай мясцовасці, у чат-бот https://t.me/zubr_info_bot. Мы ачысцім іх ад метададзеных і перадамо ў СМІ і инфармацыйныя каналы.

#перечеркнивойну #нетвойне #невайне