Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Менскі ўрбаністычны

Логотип телеграм канала @minskurban — Менскі ўрбаністычны М
Логотип телеграм канала @minskurban — Менскі ўрбаністычны
Адрес канала: @minskurban
Категории: Интерьер и дизайн
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.01K
Описание канала:

Канал Менскай урбаністычнай платформы
https://www.mienskurban.space
instagram.com/miensk_urban_platform
youtube.com/MinskUrbanPlatform
fb.com/mienskurban
Наш бот дапаможа:
знайсці адказы на пытанні
звязацца з камандай Платформы
@Miensk_urban_bot

Рейтинги и Отзывы

4.00

2 отзыва

Оценить канал minskurban и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 4

2022-05-11 14:04:47
Сябры і сяброўкі, добрая навіна!

Каманда Менскай урбаністычнай платформы вяртаецца, каб працягнуць сваю дзейнасць: дапамагаць гарадам і людзям.

Было цяжка наважыцца на гэты крок, калі побач ідзе вайна. Але мы спадзяемся, што ў дзейнасці ад нас больш карысці. Хутка мы распавядзем вам пра новыя праэкты і ідэі, а пакуль што — яшчэ адна навіна.

Дзеля ўзмацнення культурнай аўтаноміі мы вяртаемся да выкарыстання назвы Менск у нашых беларускамоўных тэкстах і нашым пазіцыянаванні. Таксама пераводзім большую частку камунікацыі на беларускую мову і змяняем назву арганізацыі. Цяпер мы завемся Менскай урбаністычнай платформай. Калі ласачка, не губляйцеся!

Да хуткага!
Ваша, каманда Менскай урбаністычнай платформы
З любоўю да гарадоў,
з любоўю да людзей.
391 views11:04
Открыть/Комментировать
2022-05-11 14:02:41 Channel name was changed to «Менскі ўрбаністычны»
11:02
Открыть/Комментировать
2022-05-11 14:02:35 Channel photo updated
11:02
Открыть/Комментировать
2022-03-24 13:58:53 У Фінляндыі запусцілі ініцыятыву дапамогі ў пошуку працы/стажыровак архітэктарам і архітэктаркам з Украіны

Асацыяцыя фінскіх архітэктараў і Асацыяцыя офісаў фінскіх архітэктараў запусцілі старонку з прапановамі па працы — ў Фінляндыі ці дыстанцыйна. Інфармацыя ўвесь час абнаўляецца

Перайдзіце па спасылцы, каб паглядзець больш дэталёвую інфармацыю: https://www.safa.fi/help/

___


У Фінляндії запустили ініціативу допомоги у пошуку роботи/стажувань архітекторам та архітекторкам з України.

Асоціація фінських архітекторів та Асоціація офісів фінських архітекторів запустили сторінку з пропозиціями щодо роботи у Фінляндії або дистанційно. Інформація постійно оновлюється

Перейдіть за посиланням, щоб дізнатися більш детальну інформацію: https://www.safa.fi/help/
494 viewsedited  10:58
Открыть/Комментировать
2022-03-06 11:01:40 Знайшлі вельмі карысную падборку магчымасцяў для архітэктараў і архітэктарак з Украіны. Там сабраны прапановы па працы, жытлу, навучанню і іншыя карысныя матэрыялы. Інфармацыя ўвесь час абнаўляецца.

Знайшли дуже корисну вибірку можливостей для архітекторів та архітекторок з України. Там зібрані пропозиції щодо роботи, житла, навчання та інші корисні матеріали. Інформація постійно оновлюється.

Спасылка
853 viewsedited  08:01
Открыть/Комментировать
2022-03-05 11:25:02 Беларусы і беларускі сэрцам і дзеяннямі разам з украінцамі і ўкраінкамі, якія мужна змагаюцца з расійскай акупацыяй. Увесь час мы хвалюемся і падтрымліваем сяброў, родных і ўсіх, хто будзь якім чынам датычны да Украіны.

Нягледзячы на гэта, кожны дзень з’яўляюцца новыя выпадкі праявы нянавісці і дыскрымінацыі ў дачыненні да беларусаў і беларусак толькі праз наяўнасць беларускага грамадзянства.

З мэтай папярэдзіць і не дапусціць неспрыяльных наступстваў створана ананімная форма, дзе збіраюцца гісторыі беларусак і беларусаў, у дачыненні якіх ужо здзейснены і здзяйсняюцца дыскрымінацыйныя дзеянні.

Вынікі апытання будуць выкарыстоўвацца ў якасці фактуры для аналізу праблемы, ацэнкі яе маштабаў і выпрацоўвання спосабаў яе развязку.

Калі ласка, калі вы пацярпелі ад дыскрымінацыі ці сталі яе сведкам, запоўніце ананімную форму: https://forms.gle/finoZw4BtW7FBqZs7
916 views08:25
Открыть/Комментировать
2022-03-02 20:40:19 Сябры і сяброўкі!

Дзякуй за падтрымку ўсім, хто дапамагаў нам словам і справай у гэтыя дні. Усе супрацоўніцы і супрацоўнікі Платформы, якія знаходзіліся на тэрыторыі Украіны, праз некалькі складаных сутак змаглі выехаць і зараз знаходзяцца ў бяспецы ў розных краінах свету.

Не вельмі добра склаліся справы і ў тых з нас, хто зараз у Мінску: у нядзелю аднаго з чальцоў нашай каманды затрымалі і прысудзілі яму 15 сутак на мітынгу супраць рэжыму, вайны і ўдзелу Беларусі ў вайне. Мы сэрцам разам з нашым калегам!

Што цяпер?
Наша каманда засяродзіць на некалькі тыдняў свае сілы на кропкавай дапамозе:

1. Тым, хто спрабуе з'ехаць з Украіны ці Беларусі, каб уратавацца.
2. Тым, хто па розных прычынах застаецца ў Беларусі.

На нашу думку, мужчынам прызыўнога ўзросту зараз небяспечна знаходзіцца ў Беларусі. Ёсць імавернасць быць асуджанымі за дэзертырства праз нежаданне забіваць нявінных людзей ці быць адпраўленым на тэрыторыю Украіны забіваць украінцаў і ўкраінак.

Калі ласка, калі вы адчуваеце, што мы можам неяк дапамагчы вам, напішыце нам. Калі ў нас будуць рэсурсы і магчымасці аказаць вам дапамогу, мы гэта абавязкова зробім ці падкажам тых, да каго можна звярнуцца. Мы маем шмат кантактаў і сувязяў, сяброў ды сябровак. Вы дапамаглі нам, прыйшоў наш час дапамагаць разам з вамі.

Мы верым у лепшае і сэрцам-думкамі падтрымліваем Украіну. Ведаем, што, калі ўсё не скончылася добра, — значыць, гэта яшчэ не канец.
282 viewsedited  17:40
Открыть/Комментировать
2022-02-26 08:37:05
Пра сатрудніц і сатруднікаў Платформы, якія знаходзяцца ва Украіне

У дадзены момант на двух пагранпераходах на мяжы Украіны з ЕС знаходхяцца шасцёра чалавек з Мінскай урбаністычнай платформы.

Двое чалавек — на пагранпераходзе Чоп (мяжа са Славакіяй), чацвёра — на пагранпераходзе Shehyni/Medyka (мяжа с Польшай).

Там даўка, чэргі і супярэчлівая інфарымацыя пра тое, каго выпусцяць з Украіны.

Цяжка зараз сфармуляваць запыт на дапамогу, але сітуацыя выглядае небяспечнай для нашых удзельніц і ўдзельнікаў. Мы будзем дадаваць інфармацыю, калі яна будзе з’яўляцца, каб трымаць вас у курсе

UPD: З Украіны выпусцілі тых, хто быў на мяжы са Славакіяй. Зараз яны пакуль што не маюць статусу і чакаюць разгляду пра магчымасць заезду на тэрыторыю Славакіі

UPD2: Тым, хто быў на мяжы са Славакіяй, атрымалася пакінуць Украіну праз Венгрыю
265 viewsedited  05:37
Открыть/Комментировать
2022-02-24 10:05:08 ​​Сёння Расія ўварвалася на тэрыторыю Украіны і пачала вайну. Як вы ведаеце, вялікая частка каманды Мінскай урбаністычнай платформы зараз знаходзіцца ва Украіне. Як і шмат іншых беларусаў і беларусак, якія былі змушаны з'ехаць з Беларусі ў спробах знайсці бяспеку.

Мы вельмі збянтэжаны і выражаем салідарнасць з усімі ўкраінцамі, украінкамі, беларусамі, беларускамі і людзьмі ўсяго свету, якія змушаны быць уцягнутымі ў вайну ў XXI стагоддзі.

Пакуль мы не ведаем, як складзецца лёс калегаў і калляджанак, якія знаходзяцца цяпер ва Украіне. Нам страшна і трывожна.

Але мы заклікаем сябе і вас заставацца моцнымі, берагчы сябе, падтрымаць блізкіх і не паддавацца паніцы. Рана ці позна дабро заўсёды перамагае.

——-

Сьогодні Росія вторглася в Україну і розпочала війну. Як відомо, більшість команди Мінської урбаністичної платформи зараз в Україні. Як і багато інших білорусів і білорусок, які були змушені покинути Білорусь, намагаючись знайти безпеку.

Ми дуже збентежені і висловлюємо свою солідарність з усіма українцями та українками, білорусами та білорусками та людьми всього світу, які змушені брати участь у війні в XXI столітті.

Ми поки не знаємо долі наших колег, які зараз перебувають в Україні. Нам страшно і тривожно.

Але ми закликаємо себе і вас залишатися сильними, піклуватися про себе, підтримувати своїх близьких і не панікувати. Рано чи пізно добро завжди перемагає.
384 views07:05
Открыть/Комментировать
2022-02-21 10:17:02 23 февраля наши друзья из Добрага горада зовут нас и вас на лекцию Марины Семенченко о местах памяти и особенностях их проектирования

На лекции на примере беларуских и иностранных мест памяти вы узнаете:

— как доминирующая культура памяти определяет внешний вид мемориалов
— как оценивают мемориалы и какие из их можно считать «удачными»
— можно ли спроектировать мемориал, не затронув чьих-то чувств и нужно ли к этому стремиться

Лекция пройдёт 23 февраля в 18.30 онлайн
Для участия заполните форму регистрации
320 views07:17
Открыть/Комментировать