Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сябры і сяброўкі, добрая навіна! Каманда Менскай урбаністычна | Менскі ўрбаністычны

Сябры і сяброўкі, добрая навіна!

Каманда Менскай урбаністычнай платформы вяртаецца, каб працягнуць сваю дзейнасць: дапамагаць гарадам і людзям.

Было цяжка наважыцца на гэты крок, калі побач ідзе вайна. Але мы спадзяемся, што ў дзейнасці ад нас больш карысці. Хутка мы распавядзем вам пра новыя праэкты і ідэі, а пакуль што — яшчэ адна навіна.

Дзеля ўзмацнення культурнай аўтаноміі мы вяртаемся да выкарыстання назвы Менск у нашых беларускамоўных тэкстах і нашым пазіцыянаванні. Таксама пераводзім большую частку камунікацыі на беларускую мову і змяняем назву арганізацыі. Цяпер мы завемся Менскай урбаністычнай платформай. Калі ласачка, не губляйцеся!

Да хуткага!
Ваша, каманда Менскай урбаністычнай платформы
З любоўю да гарадоў,
з любоўю да людзей.